Гурт "Разбітае сэрца пацана" выдаў трэці студыйны альбом "Пасрэдствам срэдств", які змяшчае 14 трэкаў, у тым ліку вядомыя ўжо кампазіцыі "Што-та не так" і "Вам, наркаманам". Грошы на запіс дыска музыкі "адбівалі" з дапамогай краўдфандынгавай платформы Ulej.by.
"Пра боль і адчай, пра пошукі і барацьбу і вядома пра каханне. 13 зонгаў пранікнутых настроем легкага смутку і у той жа час надзеі, якая ўсім нам так цяпер патрэбная! Модны танцавальны індзі-сінці-поп ды актуальныя тэксты на трасянцы", – так апісваюць свой дыск самі музыкі "РСП".
Дыск запісваў Дзмітрый Каршакевіч на студыі Sunflowers. Саўнд-дызайн, звядзенне і майстэрынг рабіў Яўген Сухавей, уладальнік Rock Profi за лепшы запіс па выніках 2013 года, які таксама працаваў з Akute ды Yellow Brick Road. На пакрыццё студыйных выдаткаў музыкі сабралі больш за 22 мільёны рублёў. Канцэртная прэзентацыя дыска адбудзецца 21 лістапада ў клубе "Пляцоўка-хол" ("Палац рэспублікі").
Спампаваць альбом можна на сайце мультылэйбла "Пяршак".
Тэкст: Experty.by
Комментарии
Только после этого альбома
Только после этого альбома заметил эту группу. Музыка хорошая, хорошо сыгранная и приятная. Во всё это, почему-то, не вписывается вокал. Как-то не контрастирует. Можно конечно было и из него извлечь что-то приятное, но, видимо, на звукорежиссёра денег хватило, а на саунд-продюссера - нет.
В общем альбом получился хорошим, но не максимально хорошим