Трэці студыйны і першы прафесійны альбом беларускамоўнай бард-спявачкі, запісаны дзякуючы перамозе на міжнародным фэсце "OPPA 2006" (Польшча).
інфа
Музыка: Таццяна Беланогая
Словы: Таццяна Беланогая, акрамя 2 – Наталля Кучмель, 9 – Марыя Беланогая
МУЗЫКІ:
Таццяна Беланогая – вакал гітара (3,12)
Зміцер Крамушчанка – гітара (1,2,4-11)
Аляксандр Сазонаў – бубны (4), перкусія (1,2,4-12)
Алег Чыжык – блок-флейта (6)
Юлія Глушыцкая – віяланчэль (8,9)
Карэн Карапецян – скрыпка (3)
Уладзімер Ліхашапка – флейта (2)
Запіс альбома – Алег Чыжык, студыя "Хата"
дзе узяць
Спампаваць на афіцыйным сайце спявачкі bielanohaja.org.
Замовіць CD па тэлефоне (029) 649 08 88 альбом адрэсе w1979@tut.by.
меркаванні экспертаў
Алег Клімаў
адзнака: 8,00
Давайте так напишем: не так давно в Беларуси появилась очень интересная исполнительница – Татьяна Белоногая. То, что она делает, можно назвать просто – авторская песня, можно еще более незамысловато – рок-бардовская песня, а можно хоть и... акустический индастриэл: тут главное единение содержания и формы, а с этим у Татьяны все о’кей. Белоногая и внешне приятный, симпатичный человек, и внутренне.
В ее композициях совсем мало примитивно–аккомпанирующей акустики, а при желании все эти треки запросто можно представить в электрическом, поп–музыкальном, более... ээээ... лайт–роковом варианте (среди инструментов – ритм–секция, скрипка, виолончель, флейта), да вот только надо ли это самой Татьяне? Пока – нет. (Может, как эксперимент? Думаю, было бы любопытно.) Вокал – не сильный, и не такой уж, чтоб, ах, – влюбиться в него с первого раза. Он не всегда точен, иногда проваливается, но в нем есть основа, есть приятность, есть притяжение.
Мелодически – есть, что послушать. Текстово – все на месте: легкость слова, ненатуженность, нет той границы, которая четко разделяет текст для песни и чистую поэзию. Да, встречаются упрощения, можно было бы тщательнее поработать с выбором рифмы, слова, быть пофантазийнее – но целое складывается.
И еще: пример ТБ доказывает, что белорусскому исполнителю (каким он должен быть по убеждению адептов крайней белорусскости) вовсе не обязательно своим творчеством что–то ненавидеть и при этом люто страдать, дабы подчеркнуть свою любовь к родине. Татьяна не тратит на это силы, она – естественна и человечна. Она в своих песнях – любит. Что гораздо сложнее и не каждому дано.
Вы хотели новую Касю Камоцкую? Получите Татьяну Белоногую. С чем всех нас и поздравляю!
"Балюча", "Пакахай мяне", "Мара", "Мэтро", "Акно".
Experty.by
Зміцер Безкаравайны
адзнака: 7,00
Еще несколько лет назад в белорусскоязычной рок-музыке был явный дефицит претенденток на звание "Рок-князёўны", но в последнее время ситуация стала как-то налаживаться: Руся, Оля Самусик, Аня Хитрик. Относительно неизвестная Татьяна Белоногая благодаря новому альбому вполне может пополнить этот список.
Ее музыка – сочетание рока и авторской песни. Как следствие, звуковая палитра преимущественно акустическая, но не примитивно-бардовская. Периодически вступают скрипки и виолончель, флейта и металлофон, перкуссии. Вроде бы средства минимальные, но используются предельно эффективно.
Песни в основном о любви и чем-то личном – истории молодой девушки с чувствами и характером. Молодая Кася Камоцкая? Очень может быть. Хотя голос совершенно другой.
С одной стороны диск достаточно камерный, но вместе с тем ровный и естественный. Наверное, именно последнее прилагательное является ключевым – легкая неуверенность в голосе и чуть сбивающееся дыхание только придают этим песням шарма. Не без доли любительства, но с потенциалом.
Experty.by
Дзмітрый Падбярэзскі
адзнака: 7,00
Дыск пакідае даволі добрае ўражаньне. Нават калі зважаць на тое, што ў аснове яго музычнай пабудовы ляжыць, як да яго не падыходзь, ледзь не клясычная аўтарская песьня. Нягледзячы на дастаткова разбудаваныя аранжаваньні, істота гэтага песеннага напрамку прабіваецца і пачынае задаваць пытаньні: а ці варта гэтак было рабіць? Ці не пашкодзіла ўвядзеньне дадатковых інструмэнтаў самае істоце жанру? Ці не адцясьніла гэта на задні плян сэнс, першароднасьць таго, што напачатку задумвалася выключна для адных гітары і голасу?
Паразважайма пра тое крыху ніжэй. А для пачатку адзначу, што чыстароднасьць творчасьці Тацьцяны Беланогай ня можа не скарыць. Яна гранічна шчырая, адкрытая ўсяму сьвету, хоць, як і кожная (амаль) дэбютантка ў нечым і наіўная. Прывабліваць тое можа толькі напачатку, калі не паўстае пытаньне аб прафэсійнасьці таго, што робіць выканаўца. Беланогая мае ўсе шанцы зрабіцца для Беларусі той, чым зьяўляецца для гісторыі амэрыканскай музыкі, прыкладам, Джаан Баэз. Той жа чысты, зіхатлівы голас, тыя ж мэлядычныя песьні, як ажуць — ад душы. Адзінае, на што варта спадарыне Тацьцяне зьвярнуць увагу: прыродныя дадзеныя, як той алмаз, варта, неабходна падвяргаць апрацоўцы. Вось і Беланогай неабходна атрымаць хоць бы некалькі ўрокаў па вакалу. Тое, што яе вакальная школа даволі сьціплая, адчуваецца ледзь ня ў кожнай песьні, якімі б яны ўдалымі не былі (кшталту "Белая птушка", "Балюча"). У тым, як яна праводзіць вакальныя партыі, усё ж адчуваецца пэўная самадзейнасьць.
Гэта, безумоўна, датычыць толькі таго, якую мэту яна сама перад сабой ставіць. Калі абмяжоўвацца выключна жанрам аўтарскай песьні, выконваючы іх толькі пад уласны гітарны акампанэмэнт, дык тое, чым яна сёньня дыспануе, цалкам дастаткова. Калі ж яна маніць разьвівацца далей у супрацоўніцтве няхай з даволі сьціплым, але ўсё ж — бэндам, тады, безумоўна, проста неабходна выходзіць на больш высокі, прафэсійны ўзровень падрыхтоўкі.
Апошні варыянт прадугледжвае і яшчэ адзін дастаткова тонкі нюанс. Рэдка хто з выканаўцаў аўтарскай песьні мае здольнасьці істотна разнастаіць уласную музычную мову. Часьцей за ўсё яны застаюцца ў рамках даволі тыповых для сябе гарманічных, рытмічных шаблёнаў. Таму далучэньне да выкананьня іншых, звычайна — камэрнага гучаньня інструмэнтаў часьцей за ўсё зьяўляецца сродкам выключна акампануючага суправаджэньня, у той час як рэдка хто трактуе акампануючую групу як сродак не пасыўнага суправаджэньня, пэўнага расквечваньня, а як сродак творчага формаўтваральнага прынцыпу.
У гэтым альбоме назіраецца менавіта першая тэндэнцыя. Абраныя інструмэнты, хоць крыху і разнастаяць агульнае гучаньне, усё ж крочаць усьлед за голасам і гітарай аўтаркі. Таму лічу: каб дасягнуць сапраўды ўражальнага эфэкту, Тацьцяне Беланогай варта было б зьвярнуцца да прафэсыйнага, няхай сабе й ня вельмі вядомага, аранжавальніка. Альбо — што яшчэ лепш — да патрабавальнага прадусара, які знойдзе і аранжавальніка, і загадае: гэта павінна гучаць гэтак і гэтак. І — без варыянтаў! Прыкладам, як зрабіла Вольга Залеская ў сваёй апошняй праграме.
Разумею, што гэта праблема вельмі складаная. Але ж, калі ставіць перад сабой высокія мэты, такіх людзей шукаць неабходна. Інакш застаецца толькі адзін варыянт: працягваць рабіць так, як і раней. Згаджуся: таленавіта, прыкметна, прыцягальна. Але ж на маёй памяці прынамсі дзьве выканальніцы ўласных песень, маючы ня меншы пачатковы капітал, чым Тацьцяна, так і засталіся недзе там, у аналах гісторыі, пры сваіх гітарах і песьнях.
Мне вельмі не хацелася б, каб Беланогая паўтарыла іх шлях. Патэнцыял, прынамсі, маецца вельмі неблагі. Галоўнае — не спыняцца. А працягваць зьдзіўляць.
Experty.by
Сяргей Будкін
оценка: 6,00
Новы альбом надзеі бардаўскай песьні, запісаны пры дапамозе прафэсыйных музыкаў выйшаў вельмі хатнім – не дарма і студыя, дзе працавала Таня, завецца "Хата". Гэта якраз той выпадак калі гітарныя акорды гучаць не ля вогнішча цёплым летнім надвячоркам, а – на кухні студэнцкага інтэрнату ці ў звычайнай кватэры ў гмаху на раёне. "Двукроп’е" у гэтым сэнсе якраз бліжэй да бард-року, чым да тыповай бардаўскай песьні, а драйвавая скрыпка Карэна Карапецяна (як у "Белай птушцы") толькі дадае чаду. :)
Вельмі хацелася бы назваць гэтую працу сьпелай. Па-сутнасьці яна такая і ёсьць, калі параўноўваць з ранейшымі саматужнымі альбомамі Тацяны. Але не ў агульным кантэксьце. "Двукроп’е" – ня больш чым добрая заяўка. Альбом, у якім хапае вартых твораў, але ўсе яны не складаюцца пакуль у адну карціну.
Ключавыя трэкі: "Белая птушка", "Марны прарок", "Да цябе".
Experty.by
список проголосовавших по оценкам:
Комментарии
Неяк
Неяк несправядліва ацанілі альбом...
Ня раз і ня два Тацьцяна перазапісвала свае песьні, намагаючыся зрабіць усё максымальна якасна й мілагучна. Па сутнасьці, ужо за "Пабачыць сьвет" (2006) можна было сьмела ставіць прынамсі дзявятку. Альбом той атрымаўся суцэльны, тэматычны, але й разнастайны. Слухаўся на адным подыху... "Дзеці неба", "Да цябе", "1984", "Балюча", "Мара"... Ды што там, увесь альбом быў гітовым! Шчырасьць бардаўскіх сьпеваў, чароўны голас, прадуманыя тэксты, незвычайны лірычны герой...
Цяпер гэта ўсё перапрацаванае ды ўзьнятае на вышэйшы ўзровень. Да гітары Тацьцяны дадаліся дадатковыя інструмэнты, песень паменшыла, але ж засталіся стоадсоткава якасныя. Зьмянілася гучаньне - цяпер гэта ўжо не бард-аматар, а прафэсіянал сваёй справы. Калі "Пабачыць сьвет" слухаўся на адным подыху, то "Дзьвюхкроп'е" слухаецца й пераслухваецца (як я яшчэ файлы да дзірак не заслухаў?:)). Гэта ўжо дасягненьне ня толькі для Тацьцяны, але й для ўсёй беларускай сцэны...
Запіс найвышэйшай якасьці, простыя словы, якія кранаюць да глюбіні душы, удасканаленае гучаньне... Мая адзнака - 9