О проекте

V/A "Наталля Арсеннева. З крывіцкай сям'і"

 
7,00
июль, 2009
BMA Group

Музыкальный трибьют белорусской поэтессе включает специально сочиненные/записанные песни и уже известные произведения.

1. Аляксандр Растопчын "Магутны Божа" (М.Равенскі)
2*. Наталля Арсеннева "Малітва" (верш)
3. Данчык "Магутны Божа" (М.Равенскі)
4. Таццяна Матафонава "Вясновы вечар" (Э.Зубковіч)
5. Уладзімір Зайчанка "Шчасце" (У.Зайчанка)
6*. Наталля Арсеннева "Знаю" (верш)
7. Zigzag "Ты мой родны край" (І.Загумёнаў)
8. Алеся Ўнукоўская "Я ішла" (А.Ўнукоўская)
9. Таццяна Беланогая "Снежань" (Т.Беланогая)
10*. Наталля Арсеннева "Годзе" (верш)
11. Таццяна Матафонава "Знае сэрца" (Э.Зубковіч)
12. P.L.A.N. "Сонца залатое" (А.Плясанаў)
13. Я нарадзіўся тут "У гушчарах" (А.Памідораў)
14*. Наталля Арсеннева "Улюбёныя вершы"
15. Таццяна Матафонава "Спі сыночак" (Э.Зубковіч)
16. Данчык "Толькі ўчора" (Я.Магаліф)
17*. Наталля Арсеннева "Красавік" (верш)
18. Алеся Ўнукоўская "Ноч рассыпала" (А.Ўнукоўская)
19. Ростра "Я ішла" (Н.Карпоўская)
20. Голая Манашка "У храм незямны" (Ф.Жывалеўскі)
21*. Наталля Арсеннева "Рабіна" (верш)
22. In Search For "Пій да дна" (Я.Жанчак)
23. Таццяна Матафонава "Мяцеліца" (Э.Зубковіч)
24. Данчык "Хата па-над рэчкаю" (У.Мігуля)
25*. Наталля Арсеннева "О, шыпшына мая, Беларусь" (верш)
26. Я нарадзіўся тут "Магутны Божа" (М.Равенскі)

инфо

Усе вершы – Наталлі Арсенневай. Аўтары музыкі – у дужках.

Бонус для PC – відэакліп Zigzag "Ты мой родны край"

* Архіўныя запісы вершаў Наталлі Арсенневай у асабістым чытанні (зроблены доктарам Янкам Запруднікам у Нью-Йорку 17.11.1993 для прафэсара Норбэрта Рандэла, Deutschland). Фанаграмы захоўваюць атмасфэру рэальнага жыцця без шчыльнага выпраўлення памылак, абмовак, паўтораў.

где купить

Через Интернет – www.knihi.net.

Минск, пр. Машерова, 8 (офис БНФ), ул. Румянцева 13 (офис ТБМ). С 20 августа – в сети магазинов "Мистерия звука"

мнения экспертов

Сергей Будкин

оценка: 8,00

Складанка-прысьвячэньне ад беларускіх выканаўцаў да 85-годзьдзя паэткі-эмігранткі. Задума ўшаноўваць такім чынам тых, чыя творы зь невялікай ахвотай вяртаюцца сёньня з забыцьця – супэргодная. Дагэтуль ня менш удалымі былі музычныя праекты з гэтай жа сэрыі на вершы Геніюш і Новіка-Пяюна. Усе яны характаразуюцца рознастылёвасьцю – па каліўцу з кожнага кірунку. Паэзію Арсеньневай апяваюць бард Таня Беланогая, адэпты электра-попу Zigzag, салістка дзяржаўнай філярмоніі Тацяна Матафонава, хард-рокеры з In Search For… Не стае хіба эстраднай прадстаўнічасьці. Во бы Шаркунова чаго з Арсеньневай засьпявала.

З палова песень запісваліся якраз для гэтай складанкі. Другая частка – ужо запісанае раней: з праекту "Я нарадзіўся тут" ды з альбомаў Данчыка. Як мінімум тры песьні-адкрыцьці можна тут сустрэць. Надта падкупае вельмі лёгкая па настрою, простая па аранжыроўцы і нейкая такая па-добраму наіўная "Я ішла" ад Алесі Ўнукоўскай. Музычны антыпод ёй – цяжкая і вязкая, як сон у сьпякотную летнюю ноч – сьпеў на той жа верш ад гурта "Ростра" зь вельмі доўгім і прыгожым адступам у стылю французскай "Air". Самая ж галоўная музычная прыемнасьць – "Храм незямны" ад "Голай манашкі". Як і ў выпадку з "Павязаным" на верш Новіка-Пяюна, Федзя проста зьліўся з чужым тэкстам і зрабіў яго сваім. Таго ня скажаш пра адзіную хіба правальную песьню з дыску – "Шчасьце" Ўладзімера Зайчанкі, запісаную ў найгоршых традыцыях ВІА 80-х і абыяк засьпяваную.

Хацелася бы далейшага працягу праекту на вершы Жылкі, Сыса, Кляшторнага ды і сьпевы на Караткевіча ды Багдановіча з Купалам варта бы ўпарадкаваць урэшце.

Experty.by


Олег Климов

оценка: 7,00

В очередную серийную сборку от "БМА" вошли песни на стихи Натальи Арсеньевой, прожившей, по мнению одних, жизнь, полную спорных ее социально-политических составляющих; по мнению других – даже несмотря на все сложности, эта женщина всегда оставалась патриотом своей страны. Но и первые и вторые сходятся в том, что Арсеньева – Поэтесса. (В пластинку вошли и стихотворения в авторском прочтении.)

Диск составили песни и композиции самых разных музыкантов, исполненных в самой разной стилистике – от романсов до тяжеляка: Александр Растопчин, Данчик, Алеся Внуковская (произвела самое сильное впечатление среди всех артистов, отметившихся в компиляции), Татьяна Белоногая, P.L.A.N., "Ростра", "Голая Манашка", In Search For. Пестротой альбом и хорош, при общем бережном подходе к лирике.

И о приколах. В буклете компакта Андрей Плесанов назван "королем национального блюза в метрополии". Все так, одно слово только пропустили – "голый".

Experty.by


Дмитрий Подберезский

оценка: 7,00

Бадай, найбольш удалы зборнік зь ліку тых, што былі выдадзены "БМА" ў архіўнай сэрыі. Разнастайны па стылістыцы і жанрах: тут і рамансавыя сьпевы, і інструмэнтальныя творы, і рок. Альбом вельмі добра аздоблены й голасам самой паэткі, пачуць які было і цікава, і карысна.

Настрой усяму альбому задае інструмэнтальная вэрсія "Магутнага Божа" ў аранжыроўцы Алекса Растопчына. Тут жа побач, праз верш, – велічнае, сьветлае выкананьне гэтай песьні Данчыкам. Неабходна адразу ж адзначыць, што пераважная большасьць твораў у альбоме пазначаны годным супадзеньнем мэлёдыкі верша і ўласна музыкі. Гэта можна сказаць у дачыненьні да "Толькі ўчора" Я.Магаліфа (Данчык),"Я ішла" Н.Карпоўскай ("Ростра") і песьні на гэты ж верш А.Унукоўскай, "Сьпі сыночак" Э.Зубковіч (Т.Матафонава). Добра, што пры напісаньні гэтых песень аўтары музыкі адчулі, што перад імі менавіта верш, а ня тэкст. Вось гэтага адчуваньня крыху не хапіла, як падалося, І.Загумёнаву, У.Зайчанку. У дачыненьні да апошняга ўзьнікае пытаньне: на якой мове сьпяваецца? Ці то вакал дрэнна прапісаны, ці то акцэнт рэй вядзе...

Да безумоўна ўдалых нумароў неабходна аднесьці ўжо згаданую песьню А.Унукоўскай і "Сьнежань" у выкананьні аўтаркі – Т.Беланогай. Хоць ня варта было, відаць, ставіць побач дзьве песьні, вельмі сугучныя па настрою.

Цікавая вэрсія "Хаткі па-над рэчкай" на музыку У.Мігулі. Ня думаю, што Данчык неяк даслаў кампазытару тэкст верша. Хутчэй за ўсё ён скарыстаўся з вядомай мэлёдыі расейскага кампазытара, падклаўшы пад яе іншы тэкст. Атрымалася добра.

Аднак лепшы нумар зборніка – гэта "Пій да дна" Я.Жанчака. Вось наколькі гэтая песьня падалася не да месца ў дэбютным альбоме групы In Search For, настолькі ў гэтым альбоме яна дамінуе і валадарыць, і музычная стылістыка аніяк не супярэчыць вершаванаму ладу.

І ўсё ж адзінае пытаньне да выдаўца маецца: цікава, ці ведаюць цяперашнія амэрыканцы Алекс Растопчын да Яўген Магаліф пра тое, што былі выдадзеныя іхнія творы? Добра, калі ведаюць. А то гэныя амэрыканцы – яны ж такія прыдзірлівыя што да парушэньня аўтарскіх правоў...

Experty.by


Дмитрий Безкоровайный

оценка: 6,00

Диск, посвященный творчеству белорусской поэтессы Натальи Арсеньевой, получился откровенно разношерстным: здесь представлены издававшиеся записи и новые песни, которые поют люди известные вообще или в своих кругах, а также совсем молодые артисты.

Музыкальная стилистика тоже самая разнообразная: от классических романсов под фортепьяно до насыщенного хард-рока и электроники. Как-то удержать все это вместе помогают распределенные по всему диску архивные записи стихотворений в прочтении поэтессы, пусть и несколько специфичные в силу того, что ей на тот момент было уже 90 лет. В результате получился этакий проект с песнями "на любой вкус", который в качестве чисто музыкального продукта, как мне кажется, не будет до конца убедителен ни для кого.

Однако гораздо более серьезной проблемой его проблемой является неровный материал. Речь, прежде всего, о свежих песнях. P.L.A.N., "Ростра", "Голая манашка", при всем очевидном старании, до действительно серьезного уровня не дотягивают. Хотя все они просто гениальны по сравнению с "легендарным" Владимиром Зайченко, который сотворил жутковатый синтезаторный хард-рок, да еще и умудрился двадцать раз спеть одно и то же слово с грубой ошибкой.

Зато неожиданно порадовали Zigzag, выдавшие отличный космический дрим-электро-поп "Ты мой родны край", а также In Search For с песней "Пій да дна", которая в июне вышла и на их альбоме, но именно в контексте трибьюта Арсеньевой прозвучала очень убедительно. Неплохие задатки по части поп-рока есть у Алеси Внуковской, но пока несколько сыровато. Белоногая и Растопчин – хорошо, но издано больше года назад. Татьяна Матафонова – просто классические романсы. Из "Я нарадзіўся тут" прекрасна "Магутны Божа", а вот "У гушчарах" выпадает. И как всегда великолепен Данчик, какими бы скудными не были его аранжировки.

Experty.by


ВНИМАНИЕ!

Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда Experty.by по итогам 2009 года.

Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.

5.83333
Ваша оценка: Пусто Средняя: 5.8 (6 votes)
список проголосовавших по оценкам: 

  
оценки пользователи
7 Eduard
6 Slaver, Jamayk, Паўлюк
5 MShmel, ivol

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Лаканічны і

+1
0
-1

Лаканічны і дасціпны Клімаў :)

 

Совсем не тянет

+1
0
-1

Совсем не тянет давать оценки на этот диск. Музыки достойной не много. Ставить низкую оценку Арсенневой?.. За музыкальную составляющую (усредненно) - 5.

 

Разнастайна

+1
0
-1

З усяго дыску больш за ўсё спадабаліся вершы ў выкананьні самой Арсеньневай. Вельмі кранальна яны гучаць.
А музычная частка вельмі разнашэрсная, чым адначасова цікавая і не цікавая. Класны трэк атрымаўся ў «Голай Манашкі» — Федзі вельмі пасуе па жыцьці песьня «У храм незямны», аранжыроўка добрая, мэлёдыя запамінальная. Упершыню хоць нешта ад ZigZag прыйшлося да спадобы. Беланогая, як заўсёды, прыгожа і мілагучна. In Search For, «Ростра» — у тэму.

 

Неінтэлігентна...

+1
0
-1

Сёньня атрымаў адказ ад Яўгена Магаліфа, аўтара адной з песень. Яўген пацьвердзіў: ніхто ў яго дазволу й не пытаўся, каб уключыць гэтую песьню ў альбом. Віталь Супрановіч, гэта неінтэлігентна прынамсі...

 

Інтэлігентна...

+1
0
-1

Віталь Супрановіч сьпісаўся зь Яўгенам Магаліфам і зьняў праблему

 

Дзіўны дыск. Я

+1
0
-1

Дзіўны дыск. Я звычайна слухаю музыку цэлымі альбомамі, не карыстаюся функцыяй shuffle, рэдка слухаю the best'ы. А ў гэтым дыску асаблівай цэласнасці няма. Спадабаўся, як заўсёды, Данчык, класная песня атрымалася ў "Голай Манашкі" (нарэшце нешта ў нармальнай якасці), някепскія песні ў Беланогай і In Search For. "Шчасце" Уладзіміра Зайчанкі я ўжо адправіў у папку "белпамойка" - я хоць і не радыёстанцыя, але такую папку таксама маю, збіраю там прыклады таго, як нельга рабіць музыку.
Вось хіба і ўсё, на што я звярнуў увагу - слухаць цэлы дыск я ніколі больш не буду. А, забыўся, яшчэ цешаць запісы голасу паэткі - маюць гістарычную вартасць.
---
www.t-styl.info

 

На маю думку,

+1
0
-1

На маю думку, дыск выйшаў даволі нязграбным. Зьляпілі яго быццам "из того, что было", а было, відаць, небагата, таму анталёгія, можа, і выйшла і даволі прадстаўнічай, але патрапілі на яе аж занадта розныя ў сваёй сутнасьці трэкі. Ад начытаных аўтаркай вершаў, і гэта, бадай, самае цікавае, што на дыску ёсьць, да музыкі настолькі рознай паводле жанру і ўзроўню, што знайсьці чалавека, якому б спадабалася ўсё, напэўна, ня выйдзе (а Зайчанкава "шьчясте" – гэта прадмет асобнага зьдзіўленьня адносна таго, чым кіраваліся ўкладальнікі, і гаворка ня толькі пра акцэнт).

Калі нехта захоча пабачыць увесь спэктар таго, што можна зрабіць на вершы Арсеньневай, то гэта сама тое. А як пазнаёмісься, то паставіш альбом на палічку, каб вокладка відаць была, і будзеш уздыхаць рамантычна, сустракаючыся часам позіркамі з паэткай на вокладцы :)
--
http://last.fm/user/pauluk_dunaj

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net