О проекте

Вадзім Галыгін: "Мару запісаць альбом беларускага фольку"

 

З нагоды выхаду свайго дыску "Подарок" шоўмэн Вадзім Галыгін прызнаўся ў інтэрвію "Тузіну Гітоў", што вельмі хоча зрабіць фольк-альбом і выказаў меркаваньне, што творца мусіць свабодна выказвацца ў кожным дэмакратычным грамадзтве.

– Наколькі вы самі сур’ёзна ўспрымаеце сваю працу?

– Дыск "Подарок" для мяне абсалютна некамэрцыйны праект. Пра сур’ёзнасьць тут не вядзецца. Былі думкі ў галаве, былі вясёлыя мэлёдыі, таму вырашыў запісаць пры дапамозе Ільлі Міцько і "Лепрыконсаў", каб ня толькі ў маёй галаве яны знаходзіліся.

– Ці можна назваць гэтыя песьні музычнай пародыяй?

– Пародыяй бы ўсё ж не назваў. Творчасьць абсалютна шчырая. Гэта сапраўды падарунак тым людзям, якія наклалі адбітак на мяне, на маю творчасьць, на маю самасьвядомасьць. Натуральна, бяз гумару не абыйшлося, бо ўсе мы людзі аптымістычныя і вясёлыя. Мяркую, што кожная зь песень, якая ўвайшла ў "Подарок", магла быць у калекцыі таго ці іншага выканаўцы. Песьня "Не было", напрыклад, магла зьявіцца ў рэпэртуары гурта "Технология".

– Выканаўцы, якім вы раздалі "падарункі" і ёсьць вашы ўлюбёныя?

– Так. Я не мэляман і не зьяўляюся прыхільнікам пэўнага выканаўцы. Пры гэтым мне вельмі шмат чаго падабаецца. Магу слухаць якую заўгодна прафэсійна зробленую музыку – ад клясычнай да рэпу. Важна, каб было зроблена душэўна.

– З "Технологияй" і Depeche Mode ясна. Але няўжо нічога не зачапіла ў апошні час?

– З таго, што адбываецца ў сусьветнай музыцы, пэўна не. Цяпер усе сыходзяць у саўндпрадусаваньне, а кампазытараў і тэкставікоў застаецца мала. Ёсьць нейкія праекты – хутказгараючыя запалкі ці тыя, хто грунтуецца на эпатажы, як розныя "лэдзі гагі". Цяпер, каб быць на слыху, дастаткова набыць кампутар і гукавую картку, набыць пару праграмаў. Ёсьць жа такія праграмы, якія самі табе напішуць музыку – задаеш ім 10 трэкаў і яны выдадуць 10 новых на аснове тых.

– Дык што – пасьля Depeche Mode ў музыцы нічога цікавага не адбылося?

– Не, так бы не сказаў. Некаторыя зоркі трансфармаваліся вельмі моцна. Ну во ў Расеі – Грыгоры Лепс. Чалавек, які адбыўся. І мне вельмі падабаецца, што ён робіць цяпер. Ня тое, што яго спэцыяльна назваў – згадаўся такі прыклад. Наогул жа мне вельмі падабаюцца этнічныя калектывы, музыка з нацыянальным калярытам. Часта слухаючы сучасныя кампазыцыі, пераконваюся, што музыка пазычаецца і крадзецца паўсюль. А самі аўтары-кампілятары пэўныя ў тым, што ніхто акрамя іх не пачуе афрыканскую народную ці сэрбскую народную песьню.

– А ў вас не было думкі самому напісаць беларускамоўны трэк з сваёй адметнасьцю?

– Думкі такія ёсьць. У мяне пытаюць часта: а як вы ўсё пасьпяваеце? Дык ні храна я не пасьпяваю! Калі бы ў мяне хаця бы тыдзень на месяц выпадала магчымасьць займацца тым, што сапраўды мне падабаецца! Якраз цяпер адкрыў для сябе магчымасьць пісаць музыку, а ня толькі словы. Хацелася бы нават ня тое, што сачыніць, а зрабіць такую адсылку ў творчасьць нашых продкаў. Я гадаваўся ў бабулі, і дзякуючы ёй ведаю шмат беларускіх песень, якія не настолькі шлягерныя, як "У саду гуляла" ці "Цячэ вада ў ярок". Адметныя рэчы, якія прапітаныя сокамі пэўнай мясцовасьці.

– То бок, калі бы вы заняліся сур’ёзна, то выйшаў бы фольк-альбом?

– Так. Гэтыя песьні са мной. Яны зусім розныя па настроі, пяяліся творы для працы, для адпачынку, для вясельля… І гэты мой праект аддалена нагадвае тое, што робіць "Іван Купала". Мне было бы цікава зрабіць нешта падобнае. Музыка з адсылам у даўнія часы мяне цікавіць. І тое, што робіць у нас "Троіца", напрыклад, ці Памідораў. Цяпер больш трывіяльнае ўспрыманьне ў людзей. Зразумела, што культура R-N-B яна прасьцейшая, чым нават добразробленая папса. Не кажучы ўжо пра этніку… Таму я ў творчым пошуку.

– Адзін з трэкаў-падарункаў вашых дастаўся і "Ляпісу Трубяцкому". Вам бліжэй які Міхалок – канца 90-х ці цяперашні?

– Абсалютна ясна разумею, што робяць "Ляпісы" цяпер і ў якую культуру ўвайшоў Міхалок. Мне неяк сказаў Віталік Драздоў, дырэктар буйных украінскіх радыёстанцыяў, які калісьці быў у першым складзе "Ляпісаў", што цяперашняя каманда нават зманэтызавалася болей, чым тая, якая выконвала "Ау" і "Яблони". Але пад тыя песьні душа адпачывала, а цяперашнія мабілізуюць сілы і змушаюць задумацца. Сёньняшнія творы найперш сьведчаць пра багацьце ўнутранага сьвету Міхалка. Але мне ўсё ж бліжэй тыя песьні, пад якія можна было пасядзець і душэўна пасьпяваць. У караоке пяю якраз ранейшых "Ляпісаў".

– "Ляпіс" і шэраг іншых беларускіх рок-гуртоў апынуліся ў дзіўнай ды абсурднай сытуацыі, калі сутыкнуліся з тым, што ім перашкаджаюць займацца творчасьцю ў сябе на Радзіме. Як ставіцеся да гэтай сытуацыі?

– Чуў пра гэта, хоць не разумею, з-за чаго ўвесь сыр-бор. Як там ні круці, але кожны чалавек вольны выказваць свае думкі. Свабода творчасьці павінна быць. Двайныя стандарты проста непрымальныя. Ва ўсе часы было так, што творчасьць падзялялі на пажаданую і непажаданую, прычым і ў музыцы, і ў кіно, і ў гумары. Таму былі і непажаданыя творцы. Не зьдзіўлюся, напрыклад, калі ўсё ж апынецца, што Цоя менавіта прыбралі… Тое, што адбываецца цяпер у Беларусі, цяжка зразумець, мітусьня нейкая, як у тым выпадку з пракуратурай і Міхалком. А калі ёсьць канкрэтныя факты, што музыкам не даюць працаваць, то, канечне, гэта няздорава. Гаворка ж не ідзе пра прапагандысцкую дзейнасьць, проста свабода творчасьці, свабода меркаваньня – гэта ж аснова ў кожным дэмакратычным грамадзтве.

Спампаваць альбом можна на сайтах www.leprikonsy.com ці www.galygin.ru

Тэкст: Сяргей Будкін, "Тузін Гітоў"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

тихо шифером шурша...

+1
0
-1

господа, а внимательно вчитываться в то ,что люди говорят, вы как-нибудь на досуге не пробовали?
разрешите несколько цитаток из вышесказанного??

"Зразумела, што культура R-N-B яна прасьцейшая, чым нават добразробленая папса"... = пардон, это что означает? моему уму сие непостижимо...

"З таго, што адбываецца ў сусьветнай музыцы пэўна не (не зачапiла). Цяпер усе сыходзяць у сандпрадусаваньне, а кампазытараў і тэкставікоў застаецца мала... ...Ну во ў Расеі – Грыгоры Лепс. Чалавек, які адбыўся. І мне вельмі падабаецца, што ён робіць цяпер"... = весь мир просто рыдает - ну нету там ни композиторов ни поэтов - не знакомы они сердешные с Лепсом...

"Мяркую, што кожная зь песень, якая ўвайшла ў "Подарок", магла быць у калекцыі таго ці іншага выканаўцы"... =ага-ага... так оказывается и еще один Композитор есть!!! ;)

"Часта слухаючы сучасныя кампазыцыі, пераконваюся, што музыка пазычаецца і крадзецца паўсюль." = однако открытие века... но это ж между прочим надо весьма неслабо времени чтобы все прослушать и сравнить... а ведь тут же читаем: "Калі бы ў мяне хаця бы тыдзень на месяц выпадала магчымасьць займацца тым, што сапраўды мне падабаецца!"

"Магу слухаць якую заўгодна прафэсійна зробленую музыку – ад клясычнай да рэпу. Важна, каб было зроблена душэўна"... =определитесь пжалста - или "профессионально" или "душевно" - это знаете ли как говорят в Одессе, две большие разницы.

"Абсалютна ясна разумею, што робяць "Ляпісы" цяпер і ў якую культуру ўвайшоў Міхалок..." = просто провидец какой-то... сам Михалок судя по интервью с ним, понимает это хуже...

мдя... кстати я даже не иронизирую - просто не врубаюсь, как можно на голубом глазу всерьез ТАКОЕ вещать... тихо шифером шурша, крыша едет не спеша...

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net