Зміцер Вайцюшкевіч выдае альбом на вершы польскага паэта Рафала Ваячка. У дыск увойдуць 13 трэкаў, над якімі музыка працаваў цягам шасці гадоў. "Самы доўгі даўгабуд у маім жыцці", – смяецца музыка.
Паэзія Рафала Ваячка ў альбоме Вайцюшкевіча загучыць у перакладах Андрэя Хадановіча і Вальжыны Морт. Альбом будзе называцца "Ваячак" ці "Габрэйка" (па першай песні) – музыка пакуль вырашае. Рэліз пласцінкі запланаваны на другую палову кастрычніка.
"Альбом пра стан чалавека, які любіць, які пакутуе, які ведае, што памрэ, – распавёў Вайцюшкевіч "Еўрарадыё". – Напэўна так, таму што Ваячак – постаць і не надта складаная, але паэзія геніяльная і вобразы яго цікавыя. Ён вельмі шмат звяртаецца да смерці, да эротыкі… Такія пагранічныя гісторыі".
Над вокладкай дыску працуе вакаліст беластоцкага гурта Zero-85 Юры Асеньнік. Вокладка, кажа Зміцер, павінна быць лёгкай і паўпразрыстай, а здымкі для яе былі зробленыя ў калідорах псіхічнай лякарні ў Беластоку.
Тэкст: Experty.by паводле "Еўрарадыё"
Фота: www.another.by
Комментарии
Если поэзия сильна...
То это обязывает автора музыки и исполнителя соответствовать. Это всегда рискованно. Такие работы должны быть проникнуты глубоким пониманием внутреннего мира поэта, его внутренней энергии, эмоций и ритма. Кроме того автор музыки должен владеть языком звука на равном уровне с поэтическим содержанием. Ждём аудио-ряд. Надеемся на интересный материал и высокий уровень композиции/пения/игры.