Внештатный эксперт Виктор Семашко о диске проекта ".К": "Я быў бы неверагодна ўзрушаны, уражаны, захоплены гэтым альбомам!.. Калі б ня добрае знаёмства з сольнымі працамі "аўкцыёншчыка" Леаніда Фёдарава. На жаль".
Я быў бы неверагодна ўзрушаны, уражаны, захоплены гэтым альбомам!.. Калі б ня добрае знаёмства з сольнымі працамі "аўкцыёншчыка" Леаніда Фёдарава. На жаль. Тут нібыта сын капіюе бацьку – гітарным боем, словам, інтанацыяй. Акурат ва ўнісон. Уласнага й арыгінальнага ў Яўгена Кучмейны ня шмат. Але больш – там, дзе на роднай мове. У тым ліку на птушынай. Так далёка ў сьпевах па-тарабарску Фёдараў не заходзіў.
Разам з тым, можна вызначыць галоўныя плюсы ".К": аўтаномнасьць – ня кожны з айчынных музыкаў можа быць цалкам самадастатковым, індывідуалы па-ранейшаму ў дэфіцыце; мінімалізм – ня кожны здольны выказвацца ляканічна, быць выразным і пераканаўчым пры абмежаваных сродках; цэльнасьць – ня часта ў беларускіх рэлізах песьні настолькі шчыльна трымаюцца адна за адну ды яшчэ перагукаюцца між сабой, а стыль і саўнд вытрыманыя й не надакучваюць; канцэптуальнасьць – альбом аб’яднаны тэмай сну, абстрактная дзея быццам бы зьнятая на ўнутраную відэакамэру.
Найбольш з усіх кампазыцыяў мне прыйшліся да спадобы "Анёлам гімн" і "Малады М". Ды й фінал альбома "ЎніСон" сьведчыць пра магчымасьць далейшага высьпяваньня аўтара. Калі крочыць шляхам таго ж Фёдарава ў тутэйшым кантэксьце, то Яўген мог бы ўзяцца за паэзію Алеся Разанава альбо нашых футурыстаў 1920-х. Але натхняцца – ня значыць капіяваць. Дарэчы, трыё "Дэмантаж характару", дзе грае Яўген, гучыць значна больш арыгінальна, чым ягоныя сольныя напрацоўкі.
Оценка: 6 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПРОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь
Об авторе:
Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. Автор и ведущий радиопрограмм "Новая зямля" (радио Unistar, с 2005 по 2009), "Кракатук" ("Радыё Рацыя", с 2010). С 2001 по 2012 годы – музыкант группы "Князь Мышкин", в 2004-2007 годах – участник группы "Нагуаль". Выступает сольно, а также в составе коллективов Mouches A L'orange, "Балцкі cубстрат" и др. Автор поэтических сборников "Марыя S." (2006), "Rera" (2011).
Комментарии
По лайвам, выложенным в
По лайвам, выложенным в инете, мне .К намного больше понравилась чем Демонтаж характера
А цяпер
паглядзіце лайвы Фёдарава :)
На лайве Федорова я в офлайне
На лайве Федорова я в офлайне был. Понятно, что это на голову выше. Речь же не об этом.