О проекте

Зміцер Вайцюшкевіч прадставіў "Ваячка" (+спампаваць)

 

На беларускім партале Tut.by адбылася інтэрнэт-прэм’ера новага альбома Змітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra "Ваячак". Гэта 12 песень на вершы польскага паэта Рафала Ваячка (1945-1971) – алкаголіка, правакатара, скандаліста.

Нягледзячы на супярэчлівасць персоны паэта, які скончыў жыццё самагубствам ва ўзросце 25 год, ён пакінуў тэксты выключнай экспрэсіўнасці і сугестыўнасці. Аб’ядноўваючы пранізлівую чысціню бачання з сапраўды экспрэсіянісцкім зачараваннем брыдотаю і смерцю, ён дэманстраваў працэс распаду асобы і няўменне прыстасоўвацца да нормаў свету. Віртуознасць гэтых вершаў, іх абсалютна самастойны тон, мноства літаратурных алюзій правакуюць да новых прачытанняў.

– Калі я пачаў чытаць яго вершы, Ваячак зачапіў адразу. Але хутчэй інтуітыўна, бо спачатку было вельмі цяжка, вельмі незразумела, – распавядае Вайцюшкевіч. – Гэта складаная паэзія, у якой мала святла. Гэта свет маладога чалавека, які ўвесь час думае пра смерць. Не таму, што гэта самамэта, а таму, што ён, як паэт, успрымае ўсё нашмат вастрэй за нас.

Альбом атрымаўся нелінейным, неаднастайным і можа нават неадназначным, як сам Ваячак – у ім спалучаюцца "псіхадэлічныя" кампазіцыі рознага кшталту з фірмовымі рамантычнымі баладамі Вайцюшкевіча. Альтэрнатыўнага смаку песням дадала электрагітара вядомага рок-музыкі Сяргея Канановіча (Hasta La Fillsta). Дарэчы, гэта ўжо не першы альбом Вайцюшкевіча на вершы паэта, які скончыў жыццё самагубствам.

– Неяк так атрымалася, што ў выпадку з краінамі-суседзямі я ненаўмысна абраў паэтаў-самагубцаў – Маякоўскага і Ваячка. Зразумела, што з іх боку гэта былі акты адчаю – у кожнага па сваіх прычынах. Але мне здаецца, што місія кожнага чалавека ўсё ж у тым, каб пераадолець сябе і абставіны, і праз розныя прыклады, якіх хапае, праз веру ўсё ж зразумець, што трэба ісці наперад у гэтым свеце, а не па-за ім, – лічыць Зміцер.

Набыць калекцыйны CD "Ваячак" з аўтографам Змітра Вайцюшкевіча можна ў інтэрнэт-краме www.prastora.by.

Спампаваць альбом можна на партале Tut.by.


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

От Вайтюшкевича всегда

+1
0
-1

От Вайтюшкевича всегда ожидаешь большего. Данный альбом красив, но не цыпляет. Такое чувство, что отдельно написанные стихи были наложены на отдельно написанную музыку, т.е. не подходит одно одному... так сказать, нет гармонии.

UPD прочитал, что автор не он :) Тогда всё становится на свои места.

 

хороший

+1
0
-1

хороший альбом димы войтюшкевича,особенно первая песенка...так гитары классно звучат с контрабасом,в общем понравилась работа.

 

Весьма

+1
0
-1

Змитер молодец. Очень и очень хорошо.

 

Ваячак

+1
0
-1

Спадабалася, вельмі такі раздалбайскі альбом з лірычнымі момантамі

 

Зьміцер - малайчына.

+1
0
-1

Шчыра кажучы, альбом нянадта чапляючы, але праца якасная і вельмі эмацыйны...як і сам Вайцюшкевіч! Пры тым, што Зьміцер таленавіты, але звычайны чалавек - здымаю перад ім "шляпу" за яго неспынны творчы пошук і працу. Паболей такіх музыкаў! Так трымаць!
З. Назараў

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net