О проекте

Зміцер Вайцюшкевіч "Тое, што трэба" (+аўдыё)

 
7,50
декабрь, 2008
West Records

Новы альбом на вершы розных беларускіх паэтаў (найперш Уладзіміра Някляева) таксама змяшчае таксама некалькі перакладзеных кавераў.

Зміцер Вайцюшкевіч – спеў, кларнет
Аляксандр Шувалаў – баян
Алег Івановіч – гітара
Вячаслаў Сяргеенка – бас-гітара
Андрэй Лабчэўскі – клавішы
Андрэй Сапоненка – бубны
Зміцер Ціхановіч – труба
Зміцер Бударын – трамбон

У запісе таксама бралі ўдзел:

Марыён Ларыяр – спеў (14)
Галіна Казіміроўская – дадатковы спеў (15)

музыка – Зміцер Вайцюшкевіч, акрамя: Валерый Іваноў (1), Gaetan Roussel/Louise Attaque (2), народная (3,11), Jacques Brel (7), Ян Петшак (9), Аляксандр Кулінковіч (14)

словы – Уладзімір Някляеў (1,6,8,12,15), Gaetan Roussel у перакладзе Міхала Анемпадыстава і Юрася Вавохіна (2), народныя ў перакладзе Міхала Анемпадыстава (3), народныя (4,5,10), Jacques Brel у перакладзе Алеся Камоцкага і Юрася Вавохіна (7), Ян Петшак у перакладзе Алеся Камоцкага (9), Рыгор Барадулін/Генадзь Бураўкін (11), Андрэй Хаданович (13), Аляксандр Кулінковіч (14)

аранжыроўкі – WZ-Orkiestra
запіс – Эдуард Іваноў, Алег Чыжык, Аляксанр Сазонаў на студыі "Хата"
завядзенне, мастэрынг – Эдуард Іваноў



мнения экспертов

Олег Климов

оценка: 9,00

Год без нового альбома Дмитрия Войтюшкевича – потеряный год для белорусского песенного искусства. Тодар это понимает, он не из тех артистов, что так бесчеловечно относятся к отечественному шоу-бизнесу, и потому не может позволить себе такого безответственного поступка. И значит – вот вам очередная пластинка исполнителя.

Сольное творчество ДВ многие относят к шансону. Что не лишено оснований. Однако стилистическая направленность музыки Дмитрия претерпевает изменения. Шансон стал искренним шансоном, затем – альтернативным шансоном, сейчас это – постшансон. А будь у Войтюшкевича такое желание (петь и играть что-то дичайше попсово-разгильдяйское), мы вполне бы могли получить нашего Эмира Кустурицу, или того больше – нашего Горана Бреговича. Но музыкант предпочитает оставаться лириком.

"Раз ды разок", "Добрым лю...", "Хрэзантэмы", "Не губляй мяне" (перепев Жака Бреля), "Сьцяг" (может стать народной для части белорусского общества, не баррикадной, а той, от которой в горле ком, слеза на реснице и ощущение своей страны СВОЕЙ), "Сьвяты вечар" (с музыкой ДВ), "Гумовы дом" (да – "Нейро Дюбель"... на французском! – парижский шансончик), "Пад раньне" (белорусская цыганочка).

Аплодисменты! Жму руку! Молодчага! Высочайше! Тре бьен!

"Experty.by"


Дмитрий Безкоровайный

оценка: 7,00

Мне кажется, что Дмитрий Войтюшкевич (которого я очень уважаю и люблю) переживает в последние пару лет какой-то переходный период. В рамках изобретенного им же белорусского ретро-шансона ему уже давно тесно, а какую-то равноценную нишу он найти не может. Да и наработанная годами аудитория так или иначе "придерживает". Прошлогодний альбом "Лірыка", состоявший из двух совершенно разных половин (новой роковой и "фирменной" ретро-шансонной), стал достаточно четкой иллюстрацией всех этих противоречий.

На этот раз маятник качнулся в обратную сторону, пройдя заметно дальше середины, – на диске доминируют тихие песни, часто под одну гитару или фортепьяно. Сам Дима тоже тих, иногда просто-таки еле дышит. Особенно странно слушать в таких версиях (их здесь даже две) "Сьвяты вечар" из почти одноименного совместного проекта 2000 года.

Конечно, в нужный момент Дима легкостью выдает какой-нибудь "фирменный" хит ("Раз ды разок", "Хрызантэмы", "Сьцяг") или ироничную песенку ("Чувіха", "Мірныя людзі"). Но на общий градус альбома это сильно не влияет. Он вполне себе эстетский, красивый, но чувствуется что-то не то: то ли легкое опустошение, то ли самоуспокоенность. Диск неплохой, но не из лучших. Хотя поклонникам наверняка понравится больше, чем "Лірыка".

"Experty.by"


Сергей Будкин

оценка: 7,00

Вайцюшкевіч склаў пакручастую праграму з уласьцівымі толькі яму выкрунтасамі, назьбіраўшы на дыск песьні яшчэ з больш далёкай шуфляды, разбавіў тое кавэрамі, напісанымі з розных нагод і пры розных абставінах ды дабіў тым, што засталося ад "Танга з ружай" і "Балядаў".

У выканаўцы зьявілася яшчэ больш прэтэнзій да таго, каб звацца голасам беларускай багемы, хоць бы таму, што ён перапявае Кульлінковіча па-французску, а Louise Attaque ды Жака Брэля па-беларуску. А яшчэ ж ёсьць патрыётыка ("Сьцяг"), песенькі недзе з гумарком ("Мірныя людзі" і "Чувіха" аўтарства Барадуліна з Бураўкіным) ды досыць нечаканы фолк-блок (а то праўда, ўжо пачалі забывацца з чаго ўсё пачыналася). Усё, што трэба ёсьць.

Па традыцыі ўжо, як і на кожным дыску Вайцюшкевіча, ёсьць і парачка прахадных кампазыцыяў, заваленых, як з гледзішча аранжыроўкі, так і выкананьня. Такія песьні даволі проста вылічыць, бо ў іх выканаўца пачынае перайгрываць самога сябе. Тут вядзецца пра "На завулку гнойным", зусім не калібру "Народнага альбому". І такія песьні-прамовы на аматара ("Калісьці і дзесьці", "Мірныя людзі").

Выйшаў у Вайцюшкевіча абсалютна негарманічны, але прывабны дыск. Каб яшчэ пра гарманічнасьць можна было казаць, выканаўцу трэба вызначыцца: Элвіс ён, фолк-мадэрніст, хуліган багемны або пяюн для тых, хто трохі ў гадах. А то ад такой колькасьці розных Вайцюшкевічаў галава кругам ідзе.

"Experty.by"


Дмитрий Подберезский

оценка: 7,00

Такое ўражаньне, што ў назву новага альбому Зьміцер Вайцюшкевіч заклаў пэўны і цалкам зразумелы сэнс. Бо атрымалася нешта такое зборнае, здольнае задаволіць густы тых прыхільнікаў ягонае творчасьці, якія дагэтуль нібы разрываліся паміж двума асноўнымі напрамкамі музычных памкненьняў артыста. Гэта, з аднаго боку, – прага да стварэньня нечага падобнага, што можна было б называць сучасным гарадзкім рамансам, калі песьні пісаліся ў асноўным на вершы сучасных аўтараў. З другога – жаданьне не парываць сувязяў з народнай паэтыкай, з тым, што дало яму наогул першапачатковы штуршок для жыцьця ў музыцы.

Вось і гэтым альбомам Зьміцер нібыта задаўся задачаў задаволіць і тых, і другіх. Іншай канцэпцыі альбом і ня мае. У цэлым ён лагодны, супакоены, нібыта пісаўся амаль у роднай "Хаце". Колькі новых, ціхамірных аранжаваньняў таго, што ён выконваў і раней ("Добрым лю...", "Сьвяты вечар"), колькі кавераў ("На завулку гнойным", "Не губляй мяне" з рэпэртуару Жака Брэля, "Калісьці і дзесьці" культавага для польскай сучаснасьці Яна Петшака і нават "Гумовы дом" у даволі нечаканым, а таму – пазытыўным прачытаньні). Апошнія творы толькі працуюць на ўмацаваньне менавіта першага з адзначаных раней накірункаў. Спакусіўся тут Зьміцер і на "чужы агарод", выканаўшы "Раз ды разок" Валерыя Іванова на верш Уладзімера Някляева, песьню, якую калісьці выконвала яшчэ Агурбаш, калі была Ялінскай. У адрозьненьне ад падкрэсьленай "цыганшчыны" той версіі, Вайцюшкевіч прасьпяваў гэтую песьню зноў жа спакойна, лагодна, ад чаго толькі выйграў. Шкада, што не запрасіў на бэкі аўтара тэксту: давялося неяк чуць паэта ў сольным выступе. Хораша было, душэўна!

Песьня "Ямін-яміна" з музыкай Зьміцера на народны тэкст чамусьці адразу нагадала манерай тое, што робіць цяпер этна-трыо "Тройца". Магчыма, і ня варта было гэтак блізка праходзіць паўз ужо напрацаванае іншымі. Крыху занадта патэтычнай (ці не з-за такой за адасобленасьці, погляду нібыта збоку?) падалася мне песьня "Сьцяг", для якой варта было б, думаецца, пашукаць крыху больш жорсткага, энэргічнага музычнага вырашэньня. Тое ж можна выказаць адносна і песьні "Мірныя людзі" (верш Андрэя Хадановіча), чый збольшага іранічны тэкст, як падалося, не знайшоў адэкватнай інтанацыйнай падачы.

Безумоўны ж здабытак праграмы – песьня "Пад раньне" (верш таго ж Някляева), якую можна перавыдаваць яшчэ не аднойчы. Гэта якраз тое, што трэба.

"Experty.by"

0
Ваша оценка: Пусто
список проголосовавших по оценкам: 


оценки пользователи
0

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Шаноўныя

+1
0
-1

Шаноўныя эксперты, калі вы нават 2 слова напісалі на мове, якой не валодаеце, праверце правапіс:( "Louise Attaque" завецца гурт!! а тре бьен гэта 2 слова, merde alors!!

 

Зміцер Вайцюшкевіч. "Тое, што трэба"

+1
0
-1

Святлана Уланоўская. www.euroradio.fm

ХАЛТУРКА ДЛЯ ПІПЛА

Калі ўпершыню пачула назву новага альбома Змітра Вайцюшкевіча, то перад унутрана-асацыятыўным позіркам адразу намаляваліся прапагандысцкія плакаты часоў Вялікай Айчыннай… “Тое, што трэба” – цудоўны лозунгавы покліч для адной з такіх карцінак. Просталінейны і ўдарна-моцны мэседж, толькі клічніку не хапае дзеля паўнаты эфекту.

Што ж да “аудыя-начынкі” пад вокладкай, прадстаўленай ў 15 трэках, то тут далёка не ўсё так адназначна і проста. І, у першую чаргу, з густам, якасцю і аўтарскімі крытэрамі селекцыі “сабранага ў адабранае”. Здаецца, Зміцер, каб дужа не напружвацца і доўга не часаць патыліцу ў пошуках новай ідэі, вырашыў “паскрабсці па сусеках” і выдаць тое, што запылілася і завалялася. І што плыта пісалася, а дакладней, кляпалася вельмі хутка, як нейкая халтурка. Чаго там? Піпл усё роўна схавае, бо імя мультыінструменталіста, спевака ды кампазітара Змітра Вайцюшкевіча даўно ўжо стала брэндам на беларускім музычна-альтэрнатыўным небасхіле. Аднак спекуляцыя на асабістай папулярнасці – рэч небяспечная, бы каменне, кінутае ў свой агарод уласнай рукой.

Добра, хай яе, з канцэпцыяй! Пакінем гэта інтэлектуальным гурманам (хоць з канцэпцыйным мысленнем і яго аудыяапрацоўкай у Змітра ўсё ў парадку. “Маякоўскі”, “Месяц і сонца” – доказаў таму ў дыскаграфіі музыканта шмат). Але тут не скажаш нават пра “разумную эклектыку”, што стала візітоўкай Вайцюшкевіча яшчэ з “Цацачнай крамы”. Як няма глыбіні і філасафічнасці, аздобленых няўлоўным паэтычна-лірычным флёрам, – якасцей, якія спявак віртуёзна спалучае амаль у кожным сваім праекце.

Затое ёсць гітовая пралічанасць, “культмасавы набор” таго, “што трэба”. Народ жадае пасцябацца? Вось вам дуркаваты вальсочак “Чок-чок” – кавер песні з рэпертуару Лікі Ялінскай. Хочацца рызыкоўных гульняў з сённяшнім соцыяпалітычным кантэкстам? Трымайце – байка “Дыктатар” і “Мірныя людзі” – развагі на тэму менталітэту сучаснага беларуса, якому патрэбныя халяўны газ, халоднае піва, чарка са шкваркай і жонка-даярка. Плоска і банальна па сэнсе. Для апантаных патрыётаў – балада “Сцяг”, якая на кантрасце з іншымі песнямі ўспрымаецца нялепіцай. Ды як жа без кахання? Кубаметры кахання ад аўтара ў рамантычных баладах “Святлана”, “Не губляй мяне” – каверы гіта «Ne me quittez pas» легендарнага французскага шансанье Жака Брэля.

Інтымна-лірычнае выказванне спевака ствараецца мінімалісцкім саўндам – сольная гітара альбо ў дуэце з баянам, а часам фартэпіяна, то летуценна-празрыстае, то пафасна-акордавае па гучанню. Аднак шчырасці пасылу бракуе “сентыментальная глазур”, разлічаная на танны эфект “вышыбіць слязу”. Тое, што як раз рабіць ня трэба…

З выключэнняў са знакам “плюс” вылучу “Шчодры вечар” і габрэйскую “Калядную” – песні “у тэму”, арганічныя па настроі і цікавыя аўтарскай інтэрпрэтацыяй фальклорнага матэрыялу. Дый яшчэ “Хрызантэмы” – іранічна-лірычную варыяцыю на шмат кім агучаны кветкава-паэтычны матыў.

Нягледзячы на відавочную прадуманасць “сабранага і адабранага”, эфект атрымаўся, як гаворыцца ў вядомым фільме, – “бац-бац! … Ды міма!” А з іншага боку, паводле выразу класіка, – “публіка – дура…”.

 

Зміцер Вайцюшкевіч. "Тое, што трэба"

+1
0
-1

Маша Яр. www.euroradio.fm

Калі слухала другі раз новы альбом беларускага артыста Змітра Вайцюшкевіча, і калі альбом нарэшце дайграў да канца, мне палягчэла.

А калі адразу пасля зайграла старая кубінская музыка – песні пра Che, дык увогуле стала лёгка…

Зараз слухаю зноў той самы новы альбом Вайцюшкевіча пад назвай “Тое, што трэба”…

Дзіма! Нешта тут зусім не тое, што трэба. Тут пахне халтурай. Адсутнасць канцэпцыі – не нагода халтурыць. Адсутнасць канцэпцыі – не значыць пафігізм. У адсутнасці канцэпцыі таксама павінна быць канцэпцыя!

Узнікае пытанне: навошта Вайцюшкевічу – пладавітаму артысту, знаўцу добрай паэзіі, улюбёнцу вялікай колькасці жанчын-прыхільніц спратрэбілася выдаць ТАКІ альбом?
Калі толькі для таго, каб хоць нешта выдаць у годзе 2008, чым чарговы раз пацвердзіць сваю пладавітасць – глупства.

Калі для таго, каб сабраць у купу тое, што завалялася, тое, што не надта, і паспрабаваць падмануць такім чынам слухача – здрада. Я – таксама твой слухач, Дзіма! Я хаджу на твае канцэрты, слухаю твае альбомы, ведаю на памяць шмат тваіх песень! Але я, твой слухач, не хачу ад цябе пафігізма, тым больш здрады! Табе не пасуе безгустоўнасць! А альбом – поўная адсутнасць густа.

Мне здаецца, што трэба Дзіму рабіць тэрмінова “фолькавы” альбом: засумаваў артыст па каранях. Можа таму калядныя песні на плыце хочацца слухаць. У іх ёсць душа.

Не абыйшлося на кружэлцы і без тыпова “вайцюшкевічскіх” лірычных трэкаў. Толькі вось у агульным кантэксце альбома яны не слухаюцца, і ўсё! Хоць песні харошыя, шчырыя, пра белыя хрызантэмы, напрыклад...

Ёсць на дыску эпатажныя песні, з прэтэнзіяй на нешта (хоць падобна ўсё гэта на прыколы альбо сцёб ад Тодара), кшталту каверу на вядомую “Раз ды разок”.

Карацей, не ўспрымаюцца нейк побач песні пра клёвую чувіху, пра "не губляй мяне" і пра наш сцяг. Гэтая кампіляцыя не мае аніякага сэнсу. Я разумею, Зміцер Вайцюшкевіч – вядомы і харошы беларускі артыст, і, магчыма, ён можа сабе ўжо дазволіць творчы пафігізм. Аднак нельга так са слухачом. І з музыкай таксама!

P.S. Затое вокладка – а-я-яй! Прыгожая! Дзіма прыгожы і вясёлы артыст:)

 

Маша Ярая

+1
0
-1

Вцепилась Маша в хризантемы - не оторвать . Третий раз помлушай , может весьтальбом понрафися. Типичный дамско - графоманский максимализм.
Альбом хороший , как и все , что делает Дмитрий .

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net