Альбом песень славутага чэшскага барда Яраміра Ногавіцы, перакладзеных на беларускую.
WZ-ORKIESTRA:
Зміцер Вайцюшкевіч – спеў, сапілка, кларнет
Алег Івановіч – гітара
Аляксандр Шувалаў – баян
Вяаслаў Сяргеенка – кантрабас
Канстанцін Гарачы – фартэпіяна, клавішы
Андрэй Сапоненка – барабаны
Віталь Ямуцееў – саксафон
музыка і вершы – Jaromir Nohavica
пераклад – Віталь Воранаў (1,2,4,5,6,9), Андрэй Хадановіч (3,7,8,10,11,12)
аранжыроўка – WZ-Orkiestra
запіс, звядзенне, мастэрынг – Эдуард Іваноў, студыя Cuba
дзе ўзяць
Набыць CD у галерэі "Ў" (Мінск, пр.Незалежнасці 37а).
Сацсеткі: Facebook.
меркаванні штатных экспертаў*
Конрад Ярафееў
адзнака: 10,00
Войтюшкевич здесь не только первоклассный вокалист, но и отличный продюсер. Он берет выдающийся песенный материал и доводит его до окончательного совершенства, привлекая к работе именно нужных переводчиков и музыкантов и прекрасно аранжируя. Результат на поверхности выглядит сборником обыденных лирических романсов, но по мере прослушивания затягивает и заставляет возвращаться к себе снова и снова. Тут нет внешнего блеска, но нарочитая скромность оборачивается неожиданной глубиной, альбомом, который невозможно перестать слушать. Безупречная запись, о которой трудно говорить, потому что слова кажутся неуместно пафосными по сравнению с простой и глубокой искренностью диска. Tour-de-force и безусловный кандидат на запись года.
Experty.by
Зміцер Безкаравайны
адзнака: 7,00
Войтюшкевич – признанный лирик, а потому забавно осознавать, что при всей творческой активности (не меньше диска в год) нормального лирического альбома (без эстетических изысков и экспериментов) он не выпускал уже 10 лет со времен "Танга з ружай" (2006) на стихи Владимира Некляева. "Камета" именно то и есть: хороший цельный альбом песен про чувства и реальную жизнь, с простыми мелодиями и емкими грустно-ироничными текстами. Диск, возможно, несколько предсказуемый в том смысле, что Войтюшкевич со товарищи не показывают ничего нового, оставаясь в рамках давно знакомой музыкальной палитры, ведомой аккуратной акустической гитарой Ивановича, деликатными клавишами Горячего и прекрасным баяном Шувалова. И все же материал Ногавицы они прочувствовали прекрасно: обогатив звучание и переработав под себя, но не исказив его суть.
Experty.by
Ягор Цывілька
адзнака: 7,00
Нястомны Зміцер Вайцюшкевіч працягвае сваю ўзнёслую місію і быццам насуперак усім забаронам творыць яшчэ больш плённа і самааддана. Свежы альбом "Камета" адкрывае для беларусаў творчасць славутага чэха Яраміра Ногавіцы. Атрымаўся даволі ціхі і мілы альбом аўтарскай песні, лёгка і акуратна аранжыраваны. Музыка тут, як і "у арыгінале", толькі падтрымлівае і падкрэслівае лірыку, не перацягваючы коўдру на сябе. Сумныя дарослыя песні зрэдку разбаўляюцца нумарамі "павесялей", часам нават пашлаватымі ("Дэбіл"). У цэлым, атрымалася прыкладна тое, што чакаеш ад брэнда "Вайцюшкевіч", без сюрпрызаў. "Майстар увасаблення" і на гэты раз справіўся з задачай на выдатна, пытанне толькі, каму гэта будзе цікава.
Experty.by
Мікалай Янкойць
адзнака: 7,00
"Камета" – не дыск года і не лепшая праца Вайцюшкевіча, але гэты альбом – яшчэ адзін выдатны прыклад таго, як Зміцер умее прапусціць праз сябе самы розны матэрыял і чароўным чынам пераўтварыць яго ў фірмовы. "Танец смерці", "Коўдра-магіла", "Пецярбург", "Іерусалім" – на дыску досыць песень, якія заслугоўваюць месца на Зміцеравым "best of", а яго вакал з гадамі становіцца ўсё больш моцным і пранікнёным. Ярамір Нагавіца, чые стракатыя па настроі і змесце творы пераспяваў Зміцер на новым альбоме, – зорка першага маштабу ў Чэхіі: поўныя залі, платынавыя альбомы, нацыянальныя прэміі, Зала славы чэшскай музыкі. Вайцюшкевіч даўно ўжо заслугоўвае такой жа папулярнасці на Беларусі, і "Камета" – чарговае таму падцверджанне. Такія запісы павінны станавіцца народнымі – але ў цяперашнім стане беларускай культуры "Камета" застанецца нішавым прадуктам. Шкада.
Experty.by
* Рэцэнзіі, адзнакі і каментары аўтараў праекта не прэтэндуюць на праўду у апошняй інстанцыі, а толькі адлюстроўваюць меркаванні канкрэтных людзей і з'яўляюцца спосабам ініцыяваць праслухоўванне запісаў, а таксама іх далейшае абмеркаванне. Больш падрабязна.
УВАГА!
Кожны карыстальнік можа паставіць сваю адзнаку гэтаму дыску цягам 15 дзён ад моманту публікацыі рэцэнзій. На падставе адзнак актыўных зарэгістраваных карыстальнікаў (якія ацэняць не менш за 15% альбомаў каляндарнага года) ўручаецца асобная ўзнагарода прэміі Experty.by – "Прыз народных экспертаў". Адзнакі карыстальнікаў уплываюць на размеркаванне прызоў і ў іншых намінацыях.
Паставіць адзнаку можна зарэгістраваўшыся на Experty.by АЛЬБО здзейсніўшы ўваход на сайт з дапамогай экаўнта на сацсетках: Facebook, VK, Livejournal. Пасля гэтага зайдзіце на тую ж старонку і пастаўце адзнаку ў адмысловым блоку. Вы таксама маеце магчымасць пакінуць свой каментар.
список проголосовавших по оценкам:
Комментарии
Может стихи хорошие? Но
Может стихи хорошие? Но второй раз слушать не могу себя заставить. Найдется за что похвалить, но не буду.
Прекрасный альбом. У
Прекрасный альбом. У Вайтюшкевича всё так душевно получается, что даже душа начинает танчить пого-танцы