О проекте

"Алгоритмы": першы альбом беларускага рок-н-ролу (+слухаць/+спампаваць/+відэа)

 

Да 65-годзьдзя выбітнага гітарыста Яўгена Канавалава партал Tuzin.fm прэзэнтуе запіс, які можна лічыць першым рок-н-рольным альбомам у Беларусі. Гэты запіс быў зроблены ў 1966 годзе гуртом "Алгоритмы" і ніколі дагэтуль не выдаваўся і не выстаўляўся ў сеціве.

"Алгоритмы" ўвайшлі ў гісторыю як першыя зь першых рок-н-рольных камандаў Беларусі. Хаця б таму, што музыкі самаарганізаваліся яшчэ ў 1965 годзе ў Менскім радыётэхнічным інстытуце, у 1966 годзе зьдзейсьнілі першы студыйны запіс, што мала хто рабіў, у 1967-м гастралявалі па Сыбіры, а ў 1968 годзе былі прызнаныя найлепшымі на Першым фэстывалі біт-ансамбляў Менску.

Першапачаткова гурт меў выгляд агітбрыгады і выступаў перад студэнтамі падчас выездаў "на бульбу". Склад быў традыцыйны для таго часу: труба, акардэон, кантрабас, сяміструнная гітара ды барабанная тройка.

Але неўзабаве гурт набыў статус факультэцкага і стаў электрычным. Праз кіраўніцтва інстытуту зьявіліся электрагітара Elgita ды электраклявішы "Юность". Бас зрабілі самі з выкарыстаньнем фартэпіянных струнаў. Шмат патрэбнай апаратуры "Алгоритмы" майстравалі самі. Адукацыя таму спрыяла.

Склад гурта "Алгоритмы" ўзору 1966 году:

Яўген Канавалаў – сола-гітара
Вячаслаў Ксяндзоў – электраарган
Пятро Вярлыга – рытм-гітара
Ігар Крупенія – бас-гітара
Міхал Голад – бубны
Лэнхард Ёжэф Томас – вакал

Дэбютны запіс гурта "Алгоритмы" адбыўся ў радыёвузьле МРТІ. Потым ён нават трансьляваўся ў інстытуцкіх калідорах. Тыя ж блюзы ды рок-н-ролы Яўген Канавалаў і кампанія выконвалі штосуботу на танцах, дзе зьбіралася моладзь з усяе сталіцы. Да нашага часу фрагмэнтарна альбо цалкам дайшлі толькі 6 кампазыцыяў з тае гукасэсіі. Невядома, колькі было рэчаў зафіксавана ўвогуле. Назову гэты альбом таксама ня меў, ды і сам калектыў абраў сабе імя толькі ў 1968 годзе.

Трэк-ліст альбома з умоўным назовам "66" сьведчыць, што напачатку свайго жыцьця "Алгоритмы" практыкаваліся ў кавэрах на замежныя гіты альбо натхняліся рыфамі ды мэлядычнымі хадамі, пачутымі на замежных радыёстанцыях, дадаючы свае варыяцыі. Як распавядаў сола-гітарыст бэнду, кампазыцыі, пачутыя праз "глушылкі", падбіраліся на слых, часта па памяці, і абавязкова набывалі разьвіцьцё. Цалкам уласныя творы ў "Альгарытмаў" зьявіліся трошкі пазьней.

"Алгоритмы" аднымі зь першых пачалі граць у Менску ня толькі блюз ды рок-н-рол, біг-біт, але і сёрф (кавэры на Sincron і The Shadows). Канавалаву тое было не складана, бо першым інструмэнтам, які ён засвоіў, стала домра (тэхніка граньня на ёй адпавядае сёрфавай). "Вугорскую песьню" выконвае студэнт Політэхнічнага інстытуту з Вугоршчыны Лэнхард Ёжэф Томас. Бонусы, верагодна, былі запісаныя годам пазьней, у 1967-м.

Дадамо, што 22 верасьня Яўгену Канавалаву магло б споўніцца 65 гадоў. Музыкі ня стала летась. Але ён пакінуў тут, як выявілася, шмат сюрпрызаў.

Быццам бы назаўжды страчаныя запісы могуць узьнікнуць у любую сэкунду ў любым месцы. У сваякоў, між іншым, захоўваецца кампутар Яўгена, куды яшчэ ніхто зь яго калегаў не зазіраў. Але і таго матэрыялу, непасрэдна зьвязанага з Канавалавым, што ёсьць на рукох у яго сяброў ды былых калегаў, хопіць яшчэ на два дзясяткі новых рэлізаў.

Тэкст: Віктар Сямашка, Tuzin.fm


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Если бы со словами - вообще

+1
0
-1

Если бы со словами - вообще классно бы было.

 

Ностальгично

+1
0
-1

Дааа... Музычка из тех времён! Сёрфовая гитара. "Энималзовский" орган.Первый трек (либо его близкий "родственник") и сейчас будоражит душу кинозрителя в брызжущих ненатуральной кровью тарантиновских лентах... Второй трек исполнялся чуть ли не всеми электрогитарными ансамблями, включая российский "Электрон", а из сёрферов его исполнял Педро Корнелио. Под третью вещицу можно было подержать девушку за талию, а она, соответственно, держала руки на плечах у своего взволнованного маскулинного партнёра в модной "водолазке"... Четвёртый трек - сааршенный франк-шансон с некоторым "янош-коошевским" уклоном и форсированным вокалом (!!!). Пятая вещь с подчеркнуто откровенной реверберацией - чистый сёрф (который у нас в Совке любили даже партработники)))) Шестая лаконичная пьеса с квакающим органчиком опять же адресует нас к биту от "Энималз" и подобных. Седьмая - пожалуй, то, от чего произросли "Лявоны" (с многоголосием!!!) Восьмая пьеса мне кажется несколько психоделичной и декларирует уже не застёгнутый на последнюю пуговицу сёрф, а что-то свободное "от балды" (в хорошем смысле!) Девятая пьеска - лихой бит, под который наверное "ломали шейк" и чувствовали себя почти американцами (вечным символом порока и соблазна для советских ребят)... Пластинка имеет ценность по причине какой-то своеобразной искренности и честности! Кроме того игра на неплохом уровне (нынешние обитатели гаражей не знают, с какой стороны к клавишам подходить..., и часто кроме квинт и кварт в гитаре ничего не представляют... смааайл-2) Кроме того, ДОЛЖНЫ!... ОЧЕНЬ ДОЛЖНЫ БЫТЬ ЭКСКУРСЫ В МУЗЫКАЛЬНОЕ (и не только)ПРОШЛОЕ... чтобы знать, что, откуда и почём.... Интересно было вспомнить!!!

 

И ещё

+1
0
-1

Интервью и репортажи поражают! Становится ясно, насколько мы за это время в чем-то ушли... назад... Какие были интеллигентные ребята! Радует правильная речь, ясная мысль, настоящий творческий подход... Тут можно очень многое сказать... (Да, тогда тоже много было дежурных правильных фраз, но у этих парней и девчонок всё говорится, по-моему, искренно) Естественно, пацаны что-то говорят для функционеров, которые всегда строго хмурили (и хмурят!)))) брови... Даааа. Времена идут... что-то хорошее утрачивается, а что-то твёрдо-каменное продолжает каменеть...

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net