Виктор Семашко о втором посмертном альбоме Евгения Коновалова: "Увесь матэрыял прапушчаны праз унікальнае сьветаўспрыйманьне мастака, празь ягоны душэўны фільтар альбо дакладней – прызму, бо Яўген прафэсійна займаўся оптыкай".
Мяркую, што назоў "Hobby" для свайго альбома Яўген Канавалаў даў не бяз долі прыхаванае горычы й зьдзеклівае самагіроніі. Ён называў свае музычныя заняткі ня інакш як хобі, але наўрад ці так лічыў у глыбіні душы.
Альбом складаецца з твораў, датычных, так бы мовіць, перадапошняга пэрыяду ў творчасьці Яўгена Канавалава. То бок, сольныя запісы 00-х гадоў. У адрозьненьне ад папярэдняга пасьмяротнага рэлізу ("The Way") тут прадстаўленыя збольшага аўтарскія кампазыцыі Яўгена. Хаця ў дадзеным выпадку правесьці дакладную мяжу між уласным і чужым, арыгіналам і кавэрам вельмі цяжка: дзесьці – варыяцыя на вядомую тэму, дзесьці – рэч па матывах, дзесьці – зусім аддаленыя асацыяцыі альбо цалкам аўтарскія мэлядычныя знаходкі. Так ці інакш, увесь матэрыял прапушчаны праз унікальнае сьветаўспрыйманьне мастака, празь ягоны душэўны фільтар альбо дакладней – прызму, бо Яўген прафэсійна займаўся оптыкай. Я раней не зьвяртаў на тое ўвагі, але відавочна, што ў працэсе накладаньня аднае гітарнае партыі на другую маэстра й гук раскладваў на своеасаблівыя тэмбральныя спэктры.
Першая рэч нездарма завецца "Воспоминание", бо шматкроць гралася яшчэ ў 70-х. "Ленка" нечакана сканчаецца вальсам. Шматдарожкавы "Блюз для М.Шэйко" запісаны ў якасьці падарунку былому музыку, вялікаму аматару джазу й зьбіральніку беларускага авангардовага жывапісу. Па словах Міхала, гэта менавіта такі блюз цалкам адпавядае яго ўяўленьням. Бітлоўскі кавэр "With a little help…" гучыць як абавязковы стандарт, ахвяраваньне галоўным натхняльнікам першых беларускіх рок-н-рольшчыкаў. "Классика 3" сьведчыць пра тое, што музыка цаніў ня толькі імправізацыю, але й выкшталцоную мэлёдыю. "Дуэт с Е.Отставновым", як прызнаваўся Канавалаў, быў усё ж сыграны ім самім, сольна. "Альбигонские танцы" ўказваюць на эрудыцыю аўтара (альбігойцы – сярэднявечная хрысьціянская сэкта). Калі я спытаўся ў Яўгена, ці не занадта весела для сьвята ў гонар памерлых продкаў гучыць "Рэха Радуніцы", ён адказаў, што ўсё правільна, бо адыходу людзей у іншы сьвет варта радавацца.
Канешне, гэты альбом не дае поўнага ўяўленьня пра творчыя магчымасьці Яўгена Канававала, але гэта выдатны ўрок стварэньня прыгажосьці ў зусім непрыдатных для таго ўмовах, прыклад тонкага густу й смаку, балянсу між майстэрскай тэхнікай і сэнсавай глыбінёй, узор таго, калі музыка кажа болей за слова, а пранікненьне ў таямніцу толькі пашырае яе.
P.S. У поўнай вэрсіі альбом "Hobby" складаецца зь 17 трэкаў. У нэт-вэрсію, ня ведаю па якой прычыне, не патрапілі, напрыклад, такія кампазыцыі як "Песьня пакінутай вёскі", "What A Wonderful World", яшчэ дзьве апрацоўкі клясычных твораў (адпаведна "Классика 1" и "Классика 2") ды інш. У любым выпадку вялікі дзякуй выдаўцам!
Оценка: 8 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПРОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь
Об авторе:
Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. Автор и ведущий радиопрограмм "Новая зямля" (радио Unistar, с 2005 по 2009), "Кракатук" ("Радыё Рацыя", с 2010). С 2001 по 2012 годы – музыкант группы "Князь Мышкин", в 2004-2007 годах – участник группы "Нагуаль". Выступает сольно, а также в составе коллективов Mouches A L'orange, "Балцкі Субстрат" и др. Автор поэтических сборников "Марыя S." (2006), "Rera" (2011).