Гомельскі фолк-гурт "Бан-Жвірба" змяніў вакалістку. Па словах гітарыста каманды Змітра Вінаградава, сыход Крысціны Прыходзькі звязаны з "творчымі і чалавечымі непаразуменнямі". На змену Крысціны ў гурт прыйшла Наталля Дуброва.
"Гэта вядомы ў гомельскіх фальклорных колах чалавек, – распавядае Зміцер. – Наталля вельмі кампетэнтная ў гэтай справе. Яна прыўнесла ў калектыў многа новай крыві. Мы вельмі задаволеныя".
На дадзены момант гурт знаходзіцца ў добрай форме, піша матэрыял для новага альбома і збіраецца адыграць вялікі сольнік у Гомелі напачатку лета.
Папярэдні альбом "Дагары нагамі" быў выдадзены гуртом улетку 2010 і па выніках года патрапіў у асабістыя топ-10 трох беларускіх і двух замежных (Літва, Латвія) экспертаў.
Тэкст: Маша Калеснікава, "Еўрарадыё"