О проекте

Внештатный эксперт Н.Кудрейко: Бан-Жвірба "Дагары нагамі"

 

Журналистка и радиоведущая Надежда Кудрейко о новом альбоме группы "Бан-Жвірба": "Гэта не прыгожае слова "world-music", гэта нават не "фолк-мадэрн", які прыдумала для сябе група "Палац". Гэта, як я адчуваю, механістычнае накладванне фарбаў з розных жанраў адна на адну. І ў агульную карціну гэтыя фарбы не складваюцца".

Навошта групе "Бан-Жвірба" фальклор? Над гэтым пытаннем я задумвалася, калі слухала альбом "Дагары нагамі". Ёсць версія, што фальклор быў нейкім падмуркам, на якім калісьці пачынаючыя музыканты паспрабавалі сілы, бо свайго яшчэ не ўмелі. Гэта вельмі лёгка, як пацвярджаюць бясконцыя прыклады самадзейных артыстаў – узяць ды й зрабіць народную песню то металічнай, то дэнсавай, то яшчэ якой. Народныя словы і мелодыі быццам бы адразу робяць вас недатыкальнымі, замяняюць недахоп уласных ідэй, і ў той жа час даюць магчымасць паказаць – мы і на гітары ўмеем, і на барабанах, і спяваем, і скачам.

Аднак калі гаворка ўжо ў прафесійным рэчышчы – то навошта? Калі з гэтага атрымліваецца "Троіца" ці "Песняры", у сэнсе – ёсць ідэя, ёсць мастацкая думка, ёсць новая стылістыка і ў выніку з’яўляецца твор з новай музычнай якасцю – гэта адно. А альбом групы "Бан-Жвірба", на маё адчуванне, іншае.

Калектыву ўжо многа гадоў. І ён па-ранейшаму выкарыстоўвае фальклорныя і а-ля фальклорныя тэксты і матывы ў стылі "ансамбль "Бяседа" з электрагітарамі". Гэта не прыгожае слова "world-music", гэта нават не "фолк-мадэрн", які прыдумала для сябе група "Палац". Гэта, як я адчуваю, механістычнае накладванне фарбаў з розных жанраў адна на адну. І ў агульную карціну гэтыя фарбы не складваюцца. Самае прыемнае на дыску – твор без аніякіх дапаўненняў, абсалютна традыцыйная "Калыханка". І нават яе рэмікс з вакальным дадаткам а-капэла (праўда, мяне вучылі, што у слове "ганак" вымаўляецца "г" выбухное, а не фрыкатыўнае). Хаця вось так і назваць словамі, што ж не падабаецца ў іншых апрацоўках народных твораў, не вельмі лёгка. Проста – штампы, штампы, прычым дзён даўно мінулых… На канцэрце гэта, магчыма, успрымаецца трохі лепей, выратоўваюць энергетыка і задор музыкантаў. І вакалістка сваім адметным голасам можа выцягнуць безнадзейную справу.

Так, у яе выразна этнічны вакал, і вельмі добры вакал. Аднак часта ён здаецца іншародным у гэтых запісах. Хочацца параіць: калі толькі прыдумваецца вобраз песні – прыдумваць яго пад вакал. Трэба будаваць песню пад самае лепшае і яскравае, што ёсць у асартыменце. А не спрабаваць у банальную кшталту хард-рокавую канструкцыю потым уціснуць голас.

Асаблівае месца ў альбоме займаюць не народныя, а аўтарскія песні. Магчыма, калі б іх не было, я б напісала больш мягкую рэцэнзію. Але, вымушаная праслухаць колькі разоў такія неверагодна безгустоўныя "шэдэўры", як "Гэтае каханне" і "Баба і дзед", я трохі раз’юшылася. І калі ўлічыць, што самім аўтарам і музыкантам гэта здаецца смешным, дасціпным, удалым – інакш бы яны такое не выдавалі – то міжволі ў галаву лезе думка аб бессэнсоўнасці патрабаваць чагосьці выкшталцонага ад артыстаў з падобнымі мастацкімі густамі. Аднак думку адкінем і пажадаем "Бан-Жвірбе" звярнуць увагу, што на дварэ 21 стагоддзе, ды й народную музыку ў свеце паспяхова апрацоўваюць ва ўсіх жанрах ужо многа дзесяцігоддзяў. І нават калі не ставіцца ніякіх мастацкіх задач акрамя энергічных канцэртных выступленняў – усё роўна музычны ўзровень павінны быць не ніжэй нейкай крытычнай мяжы.

Оценка: 4 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов и ПРОСЛУШАТЬ этот альбом вы можете здесь.

Об авторе:

Журналист, работает на Белорусском радио. Родилась и живет в Минске. Дипломированный математик и филолог. В прошлом автор передач о рок-музыке "Яшчэ не вечар", "Сонца ў вочы", "Тры акорды" и т.д. Много лет была автором передачи об авторской песне "Моя музыка", а также организатором и ведущей фестивалей "Травеньскія вечары аўтарскай песьні".

Бан-Жвірба

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net