Праект "Танцы з Бубнам" прэзентуе свой другі міні-альбом "Medication". Гэтым разам пад гарачую руку суворага электроншчыка Улада Бубна трапіла лірыка Сяргея Сыса, Змітра Вішнёва, Ярылы Пшанічнага ды Змітра Пляна.
Жанравая палітра працы атрымалася вельмі шырокай: ад задумлівага лірычнага эмбіэнту да правакацыйнага сацыяльнага хіп-хопа. Не засталіся без увагі і ўдзельнікі першай часткі праекту: Вольга Гапеева, Таццяна Беланогая ды Байсан, якія прадставілі новыя творы.
Акрамя пашыранага складу ўдзельнікаў і жанравай рознабаковасці рэліз цікавы і сваім візуальным складнікам. Ягонай двухбаковай відэа-візітоўкай сталі творы Таццяны Беланогай і Змітра Вішнёва. Першае відэа – роздум аўтараў над класічнай для любога творцы тэмай шляху і пераасэнсаванне адной з самых сакральных песень спявачкі "Малітва". Другі відэашэраг быў створаны адмыслова для фестывалю "Валошынскія чытанні", i цяпер публіка можа пабачыць яго фінальную версію "без купюр".
Праект працягвае працу над новымі творам, з усмешкай назiраючы за дыскурсам "сучаснага мастацтва ў нас няма" у акаўнтах сацыяльных сетак жыхароў Сiнявокай.
Комментарии
Хотел написать, что
Хотел написать, что напоминает "бум-бам-литовские" эксперименты 90-ых годов. Потом прочитал текст статьи и стало всё понятно.
ееее! и сами авторы читают
ееее! и сами авторы читают тексты, мне нравится.