О проекте

Dzieciuki выдалі канцэптуальны альбом "Рэха" (+слухаць/+спампаваць)

 

Гарадзенскі фольк-панк гурт Dzieciuki прадставіў на Tuzin.fm свой другі студыйны альбом "Рэха". Музыкі працавалі над сваім другім студыйным альбомам цягам паўгоду ў вольны ад асноўнай працы час. Па выходных яны выязджалі з Гародні ў Менск, на студыю "Эверест". Пісаліся ў сталіцы з празаічнай прычыны – у іхнім горадзе папросту няма поўнавартаснай студыі гуказапісу.

Матэрыял падабраўся ўбойны і канцэптуальны. Сёе-тое з новых песень прагучалі ўжо на жывых выступах. "Гэты альбом атрымаўся канцэптуальны ў сваім тэматычным кантэксьце: усе песьні выключна на гістарычную тэматыку, якая раскрываецца, як праз гераічны эпас, так і праз трагічныя старонкі мінулага", – апавядае аўтар тэкстаў гурту Дзяніс Жыгавец.

"Дзецюкоў" асабліва цікавіць тая гісторыя, якая забытая ці сарамліва замоўчваецца сёньняшнімі беларускімі ўладамі: антырасейскія паўстаньні, антыбальшавіцкія бунты, сталінскія рэпрэсіі… Дзяніс кажа, што ў назву рэлізу яны ўклалі галоўную яго думку: "Усё, што адбывалася ў мінулым, мае непасрэдны ўплыў на сучаснае і будучае. І гэты альбом сам ёсьць рэхам мінуўшчыны. Рэхам, якое нясецца ад часоў Вялікага княства Літоўскага, закранае Рэч Паспалітую, праходзіць праз Беларускую Народную Рэспупліку, спатыкаецца аб савецкі пэрыяд і ўрываецца ў першыя гады Незалежнай Беларусі, як бы паказваючы нам, той спрадвечны шлях".

Альбом атрымаўся куды больш насычаным па гучаньні, чым дэбютнік "Гарадзенскі гармідар", які дагэтуль карыстаецца вялікім попытам на Tuzin.fm. Гэта заслуга гукарэжысэра Стыва Крамэра з студыі "Эверест" і Андрэя Баброўкі з студыі "Селах", які займаўся зьвядзеньнем і майстарынгам.

"Як мне падаецца, з музычнай кропкі погляду, альбом атрымаўся з аднаго боку больш роўным, чым папярэдні, з другога – больш разнастайным. Дуды тут, на жаль, менш, затое больш акардыёну. Зьявіўся новы інструмэнт у нашай музычнай палітры ­– банджа", – распавядае суаўтар альбому і вакаліст гурта Алесь Дзянісаў. Акрамя яго тэкстаў і Жыгаўца тут яшчэ гучыць дзьве песьні на вершы паэта Алеся Чобата. У запісе таксама ўзялі ўдзел запрошаныя госьці, сярод якіх Аляксандар Памідораў, Сяргей Башлыкевіч і Павал Белы з гурту "Тлушч".

Dzieciuki заўжды падкрэсьліваюць, што яны ня граюць ірляндзкі панк, хоць і знаходзяцца пад моцным уплывам гэтага стылю. "Пры гэтым, ня толькі ў музычным разуменьні: з ірляндцамі беларусаў яднае любоў да бульбы, дыстылятам ды нянавісьць да імпэрыяў, якія ўвесь час марылі захапіць нашыя мірныя і працавітыя народы", – удакладняюць гарадзенцы.

Яшчэ адна рыса, на якую зьвяртаюць увагу музыкі – апалітычнасьць. "Гэта сапраўды так, мы проста выступаем супраць таталітарных правых и левых ідэяў. Простымі словамі: нацыстам і камуністам - ня месца на нашых канцэртах! Астатніх – заўжды рады бачыць!", – заўважае Алесь Дзянісаў.

Жывая прэм’ера альбому пройдзе ў Беластоку (12 сакавіка), у Гомелі (18 сакавіка), Віцебску (26 сакавіка), а таксама ў Польшчы – Сувалкі, Варшава, Кракаў, Жэшув, Гарадок, Вроцлаў; Украіне – Луцк, Львоў, Калуш, Чарнаўцы, Адэса, Кіеў, Чарнігаў. Прэзэнтацыя ў Менску пакуль пад пытаньнем. Падрабязьней пра даты і месцы можна дазнацца ў афіцыйнай суполцы гурта.

Спампаваць альбом можна на сайце Tuzin.fm.

Тэкст: Tuzin.fm

Dzieciuki

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Добра!

+1
0
-1

Добра!

 

И по музыке не понравилось, и

+1
0
-1

И по музыке не понравилось, и по текстам, и по концепции. Но "свое слово" присутствует - это хорошо.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net