Віцебскі гурт "Восьмыдзень" прэзэнтаваў дэбютны альбом "Жнівень", запісаны праз 13 год пасьля свайго стварэньня. Калектыў выконвае народныя песьні ва ўласных апрацоўках. Матэрыял узяты са зборнікаў песень беларускага Паазер’я, Палесься, Гарадзеншчыны, Віцебшчыны.
Менавіта з дапамогай гэтага рэлізу музыкі абвесьцілі, што яны жывыя і поўныя творчых задумаў. Каля васьмі год пра іх не было нічога чуваць, але цяпер "Восьмыдзень" зноў сабраўся, каб скончыць пачатае колісь ды пайсьці далей. Уласна ў гэтым кірунку і раскрываецца назва альбому.
"Жнівень – знакавы месяц у народнай традыцыі. Менавіта ў гэты час пажынаюць плён сваёй працы ды рушаць далей па колавароце жыцьця", тлумачыць вакаліст Зьміцер Кавалёў.
"Жнівень" – гэта вынік працы трох музыкаў: Уладзімера Панова (бас-гітара), Дзяніса Воўкава (бубны) і Зьмітра Кавалёва (вакал, духавыя інструмэнты). Альбом запісаны на студыі гуказапісу "Vinyl" у Віцебску ў жніўні 2016 году. Саўндпрадусарам дыску стаў Аляксандар Юр’еў, вядомы з індзі-поп праекту TipToe.
Тэкст: паводле Tuzin.fm
Комментарии
Не хватает драйва. Музыка
Не хватает драйва. Музыка интересна, но без драйва всё выглядит вяло.