О проекте

"Крамбамбуля" выдала развітальны альбом (+слухаць/+спампаваць)

 

На сайце мультылэйбла "Пяршак" адбыўся рэліз развітальнага альбома "Крамбамбулі" "Чырвоны штраль". Канцэртная прэзентацыя адбудзеца 7 лістапада ў Вільні. "Вось і здзейснілася. Мы ў лясах. У гушчарах, сатканых імглою. Сярод бярозаў ды соснаў", – адзначаюць музыкі ў заяве з нагоды выхаду альбома.

– Бо ўжо ніяк не атрымліваецца трываць усіх гэтых прэдседацеляў, міліцыянтаў, капітанаў Ягоравых і іншых савецкіх нячысцікаў, якія, нібы тараканы, распаўзліся па нашай зямлі, жаруць наш хлеб, п'юць нашае малако і хочуць, каб мы былі іхнімі служкамі, – працягваюць яны. – Дык вось не атрымаецца! Мы ведаем нашыя пушчы, бары і лясы. Адсюль мы дастанем кожнага акупанта. І кожны атрымае тое, чаго заслугоўвае. І нашая перамога непазбежная, бо з намі старадаўні покліч "Гэй, ліцвіны, Бог нам радзіць!"

Адначасова з альбомам выйшла відэа на песню "Каб мы калі каму чаго", у якой галоўныя вакальныя партыі выконваюць амаль усе ўдзельнікі "Крамбамбулі". Атмасферны ролік зняў рэжысёр і даўні сябра гурта Мацвей Сабураў.
– Я хацеў паказаць лірычных герояў гэтага альбома – людзей, якія гатовыя бараніць свой родны край па-за межамі дакладнага гістарычнага часу і сітуацыі. У кожнага свая асабістая гісторыя, свая барацьба.

Канцэрт у Вільні будзе складацца з дзвюх частак: у першай прагучыць "Чырвоны штраль", у другой – лепшыя песні ад пачатку існавання праекта, у тым ліку "Госці", "Абсэнт", "Турысты", "Без цябе", "Карчомка" ды іншыя. Новы альбом атрымаў назву ў гонар віленскай кавярні пачатка XX стагоддзя, дзе сустракаліся дзеячы беларускага адраджэння. Гледачы канцэрта маюць магчымасць атрымаць бясплатную візу пры падачы дакументаў не паздней за 30 кастрычніка. Інфармацыя па квітках і візах – http://www.graffiti.by/2015/vilnius/.

Спампаваць альбом можна на сайце мультылэйбла "Пяршак".

Тэкст: прэс-рэліз


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Сильный альбом получился.

+1
0
-1

Сильный альбом получился. Только какой-то революционный немного, не совсем дружелюбный что ли. В десятку не знаю, но в двадцатку альбомов года войти должен

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net