О проекте

Наста Някрасава: "Будзе максімальна поўная праграма за гады нашай гісторыі"

 

30 верасня спявачка Наста Някрасава і гурт FolkRoll прэзентуюць у Мінску свою праграму "Vir". Канцэрт мае стаць таксама першым сольным выступам праекта ў Беларусі. Таму, кажа Наста Някрасава, музыкі мусяць прадставіць мінчукам якасны вынік сваёй творчасці.

Наста Някрасава: "Для нас гэты канцэрт важны перадусім тым, што мы выступаем на сваёй Радзіме. І выступаць перад сваімі – гэта нашмат цяжэй, чым выступаць перад чужымі людзьмі. Таму што прыйдуць самыя блізкія, самыя дарагія людзі. Больш таго, прыйдуць нашы выкладчыкі з Акадэміі Музыкі, з музычнай вучэльні. І таму для нас гэта вельмі важна. Зразумела, хвалюемся і рыхтуемся, ці не больш чым на ўсе папярэднія канцэрты і нават на "Новую Традыцыю".

Акрамя песень з альбома "Vir", падчас канцэрта прагучаць новыя і асаблівыя творы з рэпертуара FolkRoll. Больш за тое, абяцае Наста, FolkRoll з’явіцца на сцэне сталічнага Тэатра эстрады ў выглядзе сапраўднага камернага аркестра.

Наста Някрасава: "Мы пакажам тое, што на дыску ёсць, пакажам таксама і новыя творы. Мы паўстанем наканцэрце ў "самым поўным складзе", таму што выступіць з гуртом не толькі Павел – гітарыст і аранжыроўшчык нашых твораў, але і Яўген Белановіч, які з намі ездзіў на канцэрты, пакуль Павел быў у войску. Таксама мы прэзентуем адзін твор нашага сябра, які напісаў яго для нас, пакуль Паўла не было. Будзе максімальна поўная праграма за апошнія гады нашага існавання".

Музычны крытык Зміцер Падбярэзскі называе крыху дзіўнай сітуацыю з прэзентацыяй дыска: маўляў, "выдадзены ў Польшчы дыск будзе прэзентаваны ў Беларусі, у той час, калі набыць дыск у Беларусі немагчыма". Аднак у вартасці дыска і праекта Насты Някрасавай і гурта FolkRoll Зміцер зусім не сумняваецца. Наадварот, адгукаецца пра іх толькі з захапленнем.

Зміцер Падбярэзскі: "Сам па сабе гэты альбом, гэтая праграма, складзеная з сапраўдных беларускіх песень, дзе, магчыма, менш таго, што можна назваць модэрн-фолкам, - яна, безумоўна, бліжэй да аўтэнтыкі. Але разам з тым, Наста карыстаецца сучаснымі музычнымі прыёмамі. Скажам, мы там не пачуем якога-небудзь хіп-хопу, але там вельмі шмат джазавых элементаў у вакале. І гэта пацвярджае, што Наста, спяваючы старадаўнія творы, выносіць іх у рэчышча сучаснасці, яна не дае ім састарэць і надае новае прачытанне".

Дарэчы, падчас канцэрта-прэзентацыі "Віру" аматары творчасці Насты Някрасавай і гурта FolkRoll усё ж атрымаюць магчымасць набыць дыск. Тыя ж, хто не патрапіць на канцэрт, мусяць шукаць пласцінку ў польскіх крамах "Empik".Ці паслухаць некаторыя песні з альбома і прачытаць меркаванне экспертаў на сайце Experty.by.

Такім чынам, 30 верасня, Маладзёжны тэатр эстрады, кошт квіткоў 15-20 тысяч рублёў, даведкі па тэлефоне 017-222-82-96.

Тэкст: Маша Калеснікава, "Еўрарадыё"
Фота: http://etno.serpent.pl


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

И где презентуют?

+1
0
-1

И где презентуют?

 

МТЭ

+1
0
-1

Добавлена информация:

30 верасня, Маладзёжны тэатр эстрады, кошт квіткоў 15-20 тысяч рублёў, даведкі па тэлефоне 017-222-82-96.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net