Рэліз будзе мець назву "Грамадазнаўства" і прадстаўляецца як самы бескампрамісны альбом музыкі. Запіс адбываўся ў Вільні, на студыі Ymir Audio. Цікава, што саўнпрадусарам альбому стаў нарвэскі музыка Снорэ Бэргэруд (ён таксама запісаў гітары, бас ды сааранжаваў кампазыцыі). Бубны таксама запісваў музыка з Нарвэгіі Сіндрэ.
Песьні для сольнага альбому ў Лявона Вольскага пісаліся доўга. Некалькі разоў пачыналася праца над матэрыялам з рознымі музыкамі, але канцэпцыя не высьпявала. Урэшце, новыя кампазыцыі сабраліся ў праграму, якая атрымала назву "Грамадазнаўства".
Выглядае, што ў тэматычным пляне гэта будзе сапраўды бескампрамісны альбом. Лявон у інтэрвію Алегу Гарусу, былому гітарысту гурта "Крамбамбуля", заявіў на гэты конт: "Я думаю, што скончыўся час кампрамісаў. Час гандлю, прыманьня ўмоваў гульні, унутранага цэнзара і лавіраваньня. Прынамсі, для мяне. Я не чакаю ад дзяржавы нічога – ніякай маральнай ці матэрыяльнай дапамогі, дазволу канцэртнай дзейнасьці, тым болей, крый Божа, званьняў і ўзнагародаў. Сышоў час эзопавай мовы, схаваных сэнсаў і чытаньня паміж радкамі. Хацелася выказацца проста і ясна".
Рэліз альбому адбудзецца 25 сакавіка на лэйбле "Пяршак".
Тэкст: Tuzin.fm
Комментарии
с интересом послушаю альбом,
с интересом послушаю альбом, а то уже забыл про эту легендарную личность