О проекте

The Road Dogs выдалі "№1" дзякуючы Янку Купалу

 

Мінскія блюз-рокеры The Road Dogs выдалі дэбютны альбом, над якім працавалі цягам апошняга года. Прыхільнікі чакалі ад гурта альбом англамоўных кавераў, якія RD выконвае на канцэртах. І не дачакаліся: кавер на "№1" толькі адзін. Што, на думку музыкаў, можа і пакрыўдзіць фанатаў.

"Мы вельмі рады, што ў нас атрымалася запісаць дэбютны альбом не кавераў, як бывае ў многіх блюз-рокавых гуртоў, – прызнаецца вакаліст Сяргей Скляраў. – Мы, перш за ўсё, спяшаліся данесці да людзей свае песні, каб яны стварылі ўражанне менавіта пра нас. Але без кавераў не можам, таму першая песня – "Burning Hell" Джона Лі Хукера. Таксама мы ўдзячныя нашаму паэту Янку Купалу, на верш якога мы зрабілі песню "Я мужык беларус". Ну, а астатнія цалкам усе нашы".

Альбом "№1" атрымаўся невялікім – толькі сем трэкаў. Сяргей прызнаецца, што і гэтага хапіла, каб зразумець усе складанасці студыйнай працы. Вынікам The Road Dogs задаволеныя, хоць і давялося прыцягнуць да звядзення і майстарынгу адразу двух гукарэжысёраў: Алега Даманчука (студыя MapleTree) ды Канстанціна Пыжова (The Toobes).

Дэбютнік The Road Dogs "№1" ужо можна знайсці ў музычных крамах. Магчыма, бліжэй да восені ён з’явіцца і ў вольным доступе ў інтэрнэце. Тады ж будзе зладжаная і яго канцэртная прэзентацыя.

Тэкст: Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё"

The Road Dogs

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net