О проекте

Roublе Zone прэзентавалі першую песню пасля 16 гадоў маўчання (+слухаць)

 

Культавы ў 1990-х гадах беларускі гурт Roublе Zone выклаў у інтэрнэт новую песню пасля 16 гадоў маўчання. Трэк "I Don't Wanna Cry" – першая ластаўка з новага альбома, які будзе называцца "Coffee & Cigarettes".

"Гэтую песню я запісваў у адной з самых лепшых студый Бельгіі ICP Recording Studios, – піша на сваёй старонцы ў Facebook лідар гурта Алег "Джагер" Мінакоў. – Акампаніравалі мне бельгійскі гурт Clouseau, а на бэк-вакале спявалі дзве шыкоўныя цёмнаскурыя вакалісткі з Галандыі, якія працуюць бэк-вакалісткамі на ўсіх еўрапейскіх канцэртах Джо Кокера".

У бліжэйшы час на песню "I Don't Wanna Cry" у Мінску пачнуцца здымкі кліпа. Цяпер праходзіць кастынг на ролю галоўнай гераіні, якая будзе "з лёгкасцю разбіваць маладыя, недасведчаныя сэрцы", – працягвае Джагер.

Нагадаем, гурт Roublе Zone з’явіўся ў 1994 годзе і меў сур’ёзны поспех на беларускай рок-сцэне. Калектыў паспеў выдаць толькі адзін альбом "Put Your Money... Now!", які дагэтуль часта гучыць на ўсіх беларускіх радыёстанцыях. У 1996 годзе RZ спынілі існаванне з-за эміграцыі Алега Мінакова ў Бельгію, дзе ён і жыве да гэтага часу.

Тэкст: Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

вот тут грамотно припев

+1
0
-1

вот тут грамотно припев акцентировали женским вокалом... вот это я понимаю.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net