Вячеслав Радионов о новом альбоме Amaroka: "Атрымаўся няроўны альбом. З аднаго боку прываблівае ход думак музыкаў, учэпістыя прыпевы і недурная лірыка. Зь іншага боку, усё гэта часам гучыць па-дзіцячы проста і непрадумана".
Хардкор-панк-тусоўка ў Беларусі існуе і яна даволі моцная, хоць шмат для каго застаецца незаўважнай. Але, падобна, што і гурт Amaroka не з гэтай пясочніцы. Музыку Amaroka не назавеш "панкам" у класічным разуменні гэтага слова. Гэта такі задзёрысты поп з элементамі панк-музыкі: гучныя спевы, чыста запісаныя гітары, прывабныя хлопцы.
Пры гэтым музыка Amaroka не выглядае штучна. На альбоме "Пастка" дамінуюць не звыклыя для поп-панку тэмы каханьня ("Разрываеш", "Губляю каханьне"), а праблемы, якія могуць (ці нават мусяць) клапаціць сучасную актыўную моладзь. Бачна, што Зьмітру Афанасенку ёсць што сказаць, таму ён разважае пра глябалізм, нацыянальную сьвядомасьць і ідэнтыфікацыю ("Штучны сьвет", "Прадаем", "Людзі"), пра сацыяльныя праблемы і пошук уласнага "я" ("Твой аўтамат", "Флюгер"). Шмат з гэтых думак выглядаюць наіўнымі, але абраны накірунак прымушае паважаць сябе.
Што тычыцца гучаньня гурта, то ўсё ў альбоме зроблена ў адпаведнасьці з канонамі поп-панку. Толькі гэты стэрыльны гук часам не вельмі пасуе зьместу: трэба больш гітары, больш драйву, больш "бруду" ў запісу. Гэта тычыцца і вакалу, які гучыць часам занадта "салодка". Выклікаюць пытаньні і тры англамоўныя кампазыцыі. Магчыма, менавіта яны прыйшліся даспадобы гітарысту The Offspring, але ў альбоме яны выглядаюць недарэчна. Мо ўвогуле варта было зрабіць асобны англамоўны рэліз, калі ёсьць памкненьні заваяваць аўдыторыю на захадзе ад беларускіх межаў?
У выніку атрымаўся няроўны альбом. З аднаго боку прываблівае ход думак музыкаў, учэпістыя прыпевы і недурная лірыка. Зь іншага боку, усё гэта часам гучыць па-дзіцячы проста і непрадумана.
Оценка: 7 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов и ПРОСЛУШАТЬ этот альбом вы можете здесь.
Об авторе:
Родился в 1987 году в Минске. Окончил Белорусский Государственный Университет. Основатель и главный редактор музыкального портала Ultra-Music.com, учредитель премии Ultra-Music Awards. Член жюри ряда музыкальных конкурсов и фестивалей, в т.ч. "Басовішча" (2008, 2010), "Рок-каранацыя" (2011), Graffiti Open Music Fest (2010–2012), "Соседний мир" (2011–2012). Автор многочисленных публикаций на музыкальную тематику.