Мінскі панк-гурт Amaroka прэзентуе ў Інтэрнэце свой новы паўнафарматны альбом "Pastka". Рэліз складаецца з 12 трэкаў: 9 на беларускай мове і 3 бонусы па-ангельску.
– Мы распачалі падрыхтоўку альбому яшчэ ў пачатку верасня мінулага года, – распавядае лідар гурта Зміцер Афанасенка. – Потым па сямейных абставінах прыйшлося развітацца з нашым бубначом Ціханам Батурай. Але ў хуткім часе, дзякуй лёсу, да нас вярнуўся ранейшы бубнач Аляксандар Кунскі. За месяц штодзённых рэпетыцый вялікімі намаганнямі мы зрабілі праграму і запісалі яе.
У якасці эксперыменту Amaroka упершыню запісалі песні на ангельскай мове. Гэта пераклады трох беларускамоўных кампазіцый з альбому: "Hubliaju kachańnie" ("Giving Up The Love"), "Pradajem" ("We’re Selling") і "Štučny śviet" ("Artificial World").
Да працы з гукам музыкі паставіліся надзвычай адказна. Запіс трэкаў адбываўся ў студыі Mapletree, звядзенне зрабіў музыка і гукарэжысёр Андрэй Шлык, які ўжо працаваў з Amaroka падчас запісу міні-альбому "Puls". Майстэрынгам займаўся Ян Каламыцкі са студыі BigBrain Production у польскім Гданьску.
– Вынік вы можаце пачуць. Я думаю, гэта лепшае, што можна сёння атрымаць у плане гуку. Усім музыкам раю і буду раіць на будучыню! – упэўнены Зміцер Афанасенка.
26 траўня гурт упершыню выканаў новую праграму на вялікім канцэрце ў клубе Re:Public, а ўжо 9 чэрвеня Amaroka прэзентуе альбом "Pastka" ў Віцебску на гала-канцэрце фестывалю No Logo Fest’13.
Паслухаць і спампаваць альбом можна на сайце Ultra-Music
Тэкст: Вячаслаў Радзівонаў, Ultra-Music
Комментарии
Ну як?
Народ! Цікава будзе пачуць вашыя меркаваньні пра альбом AMAROKA.
Чакаем пазытыўнай і негатыўнай крытыкі.
начинаю склоняться, что мне
начинаю склоняться, что мне просто такой стиль не нравится. Припопсованный панк, прилизанный, с простыми текстами. Ну не нравится мне это. Может сыграно и записано хорошо, но не то...