О проекте

Гурт Amaroka рассылае "Virus"

 

Гурт Amaroka запісаў новы альбом "Virus" і распаўсюджвае яго ў выглядзе паштоўкі з QR-кодам. Любы ахвотны можа атрымаць альбом бясплатна, калі запоўніць адмысловую форму. За першы дзень акцыі гурт атрымаў 200 замоваў, і першая "вірусная" партыя паштовак ужо адправілася шукаць сваіх уладальнікаў.

Паштоўка змяшчае не толькі вокладку, а таксама ўсю інфармацыю пра аўтараў альбома, спіс трэкаў ды ўнікальны QR-код і спасылку, дзе можна вольна спампаваць альбом "Virus".

– Ідэю з выданнем альбому на паштоўцы нам падказаў Дзіма Ску, які такім чынам выдаваў свае рэлізы, – распавядае лідар гурта Amaroka Зміцер Афанасенка. – Гэта файная форма, і мы раім іншым гуртам падхапіць ідэю. Альбомы на дысках ужо памерлі, а з сённяшнімі тэхналогіямі і даволі хуткім інтэрнэтам нават у Беларусі спампаваць 100 мегабайтаў нікому не складае праблемаў. Да таго ж гэта даволі бюджэтная форма: ёсць добры падарунак, не горшы за дыск, а друк тысячнага накладу паштовак каштуе каля 100 даляраў.

Гурт вырашыў адпаведна назве альбому і распаўсюджваць яго вірусна. Таму сам пакуль не будзе публічна прэзентаваць яго ў інтэрнэце, а спадзяецца, што гэта зробяць тыя, хто атрымаюць яго на паштоўках ужо ў бліжэйшыя дні.

На вокладцы альбому Amaroka адлюстроўвае кампаненты свайго віруса, якія пазначаныя нотай, сэрцам, контурамі Беларусі і вуснамі. Расшыфроўвае гурт іх адпаведна: творчасць, каханне, патрыятызм, пяшчота. Гэта тыя складнікі, якімі калектыў сам характарызуе сваю творчасць і новы альбом. Amaroka хоча, каб усе падхапілі гэты вірус, слухаючы іх песні.

Замовіць альбом на сайце "Арт-сядзібы".

Тэкст: Ultra-Music

Amaroka

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net