О проекте

Выйшаў новы альбом Лявона Вольскага (+спампаваць)

 

25 сакавіка на мультылэйбле "Пяршак" пабачыў свет альбом Лявона Вольскага "Грамадазнаўства". Гэта супольная праца нарвежскіх музыкаў Снорэ Бэргэруда, Сіндрэ Скэе і ўласна Вольскага. Альбом запісваўся ў Вільні, на студыі Ymir Audio.

"Снорэ працаваў у жанры манументалізму, – каментуе Вольскі гучанне кружэлкі. – Я не магу вылучыць з альбома нейкую адну “найбольш удалую” песню. Яны там усе як камяні ў брукаванцы".

"Гэты альбом больш нагадвае аўтаматную чаргу, кулі якой б’юць па нашых комплексах, страхах і надзеях, – кажуць прадстаўнікі 34mag.net. – “Грамадазнаўства” адначасова падаецца нам данінай павагі фанатам старога N.R.M. і тлустай рысай, якую Вольскі падводзіць пад прывідным беларускім “сёння”".

Лявон Вольскі падкрэслівае, што гэтым альбомам хацеў выказацца "проста і ясна": "Я думаю, што скончыўся час кампрамісаў. Час гандлю, прымання ўмоваў гульні, унутранага цэнзара і лавіравання. Сышоў час эзопавай мовы, схаваных сэнсаў і чытання паміж радкамі".

Інтэрнэт-прэзентацыя альбома адбылася акурат на Дзень волі. Спампаваць альбом, як заўжды на мультылэйбле "Пяршак", можна цалкам бясплатна і літаральна за два клікі.

Спампаваць альбом на сайце мульцілэйбла "Пяршак".

Тэкст: прэс-рэліз


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

хороший альбом получился, в

+1
0
-1

хороший альбом получился, в духе старого н.р.м.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net