О проекте

Алесь Камоцкі прэзентуе новы альбом "9" (+відэа)

 
photo-kamotski.jpg

9 верасня ў малой зале КЗ "Мінск" адбудзецца канцэртная прэзентацыя новага альбома Алеся Камоцкага, які атрымаў назву "9". У гэты ж дзень альбом павінен з'явіцца ў музычных крамах.

"9" – першы альбом уласнага новага матэрыялу Камоцкага з часоў дыска "Дах" (2006). Музычны лейтматыў новай працы Алеся – лагодная і сонечная боса-нова, дзякуючы якой творы вядомага паэта і барда заззялі новымі колерамі. У запісе прымалі ўдзел інструменталісты найвышэйшага гатунку: Аляксандр Шувалаў (баян), Валеры Башкоў (бас), Алег Змушка (гітара), Анатоль Лабанок (кантрабас), Андрэй Лабчэўскі (клавішныя), Аляксандр Сазонаў (ударныя), Віталь Ямуцееў (кларнет, саксафон).

"Ідэя гэтага альбому нарадзілася досыць выпадкова, – прызнаецца Алесь. – Наталля Чаткова запрапанавала зрабіць анімацыйны кліп, але са старога матэрыялу яна нічога не выбрала. Таму і напісалася адмыслова аранжыраваная пад боса-нову "Шукай мяне". На гэтай хвалі я зрабіў яшчэ некалькі песень аналагічнага напрамку і зразумеў, што атрымліваецца цікавы альбом! Ён больш пазітыўны – нейкімі песнямі я сам здзіўлены. Кліп дарэчы таксама атрымаўся выдатны – ён таксама ёсць на дыску".

9 верасня ў малой залі КЗ Мінск – Алесь Камоцкі з прэзентацыяй новага альбому "9" і лепшымі песнямі. Пачатак у 19.00. Квіткі: 15-35 тыс. руб. Даведка: (017) 328 66 38, (029) 626 90 92.


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Такі мілы і

+1
0
-1

Такі мілы і пазытыўны кліп!

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net