Дебютный альбом певца, продюсером, аранжировщиком и автором материала которого (за исключением нескольких текстов) является Евгений Олейник.
1. Халео
2. Buttefly
3. Достучаться до небес
4. Она не знала
5. Зажигала
6. Майя
7. Судьба (дуэт с И.Афанасьевой)
8. Иностранная
9. По капелькам
10. Supersensual Love (дуэт с А.Ланской)
11. Достучаться до небес (караоке)
|
мнения экспертов
Олег Климов
оценка: 6,00
Песнями из этого альбома пообещали охитить этим летом белорусского меломана. И ошлягерят: потенциально могут выстрелить (и уже кое-что выстрелило до лета) "Халео", англоязычный трек "Butterfly", "Достучаться до небес", очень эмоциональный дуэт с Инной Афанасьевой "Судьба" (местами выходит круче, чем у тандема Лепс/Аллегрова).
Очередной рафинадный мачОк отечественной эстрады пытается достучаться не только до сердец слушательниц, а ломится в самые небеса. До сердец он достучится всенепременно (смазливое, с частично восточными чертами личико, голосок отевровиденный, с рикимартинами и прочими тарканами в вокале, и кажущиеся жаркими латинские ритмы – отворят ему, отворят). До небес?.. Все там будем. Так что, стучись, Ваня, стучись.
Срочно записать дуэт с Гюнешь. Фраза альбома (композиция "Иностранная"): "Я тебя нашел по "аське", ты рассказывала сказки".
Experty.by
Дмитрий Подберезский
оценка: 5,00
Па вялікаму рахунку, творчы почырк Івана Буслая амаль ідэнтычны усім выканаўцам беларускай папулярнай моцнага полу. Вось і Аляксей Хлястоў, здаецца, таксама ў неба ўрываўся. Буслай толькі марыць, відаць, пра гэтыя вышыні, таму й запыты ў яго больш сьціплыя: усяго толькі дагрукацца да нябёсаў. Магчыма, ён сам вызначыў згаданую песьню галоўным хітом альбому, хоць, як мне падалося, яна нічым ня больш адметная за рэшту.
Праўду кажучы, ёсьць у альбоме вартыя ўвагі песьні. Па-першае, гэта абедзьве ангельскамоўныя аўтарства Я.Алейніка-В.Рудэнкі. Магчыма, гэта й ёсьць эфэкт чужынскае мовы, але і па мэлёдыцы яны западаюць у вуха, і гучаць прыкметна лепш, чым песьні расейскамоўныя. Высокай ацэнкі заслугоўвае й як сама песьня "Судьба", так і дуэт Івана зь Інай Афанасьевай: гучаньне двух розных галасоў тут якраз атрымалася арганічным. Зь іншага боку, такія песьні, як "Майя" гонару сьпеваку аніяк ня робяць...
У Івана Буслая запамінальны тэмбр голасу, які не паблытаеш на нашай сцэне ні з кім. Праўда, голас не заўсёды гучыць ярка і выразна. Аднак сьцьвярджаць, быццам некаторыя песьні трапілі да Івана выпадкова, бадай што, нельга, паколькі ўвесь альбом – быццам аўтарская праграма Яўгена Алейніка. Што і добра, і адначасова – не. Бо ў цэлым матэрыял альбому ня надта разнастайны. Я б нават сказаў, што з дэбютным альбомам Іван Буслай пасьпяшаўся. Ён яўна ня "стрэліць" як поўнафарматная праграма, а вось на запамінальны сінгл тут песень бы набралася.
Працягваю ламаць галаву: а навошта караоке-вэрсія песьні "Достучаться до небес"? Нешта мне мала верыцца ў тое, каб нехта захацеў бы прасьпяваць такое замест Буслая.
На вокладцы, вырашанай дызайнэрамі ў стылістыцы фірмы "Мелодия" канца 80-х, маецца надпіс: "Хиты лета!" Менавіта так, з клічнікам. Шчыра кажучы, жарту таго я не зразумеў. Гэта што ж атрымліваецца: надыдзе восень, і ніводная з гэтых песень на хіт ужо не пацягне? А што зь імі будзе, як год міне?
Experty.by
Дмитрий Безкоровайный
оценка: 4,00
Белорусские поп-проекты периодически поражают небрежностью упаковки. Обложка этого диска напоминает обои для рабочего стола компьютера, в которые достаточно грубо вписана фотография артиста в образе героя из индийского кинофильма 80-х. Но главное – восхитительная крупная надпись "хиты лета" в верхнем углу.
Иван Буслай поет поп-песни с привкусом Востока и латиноамериканских ритмов. Периодически вспоминается то Араш и Таркан, то Рики Мартин и… "Черные глаза". Это нелишенная карикатурности музыка, на которую положены простенькие и стерильные тексты о большой и горячей любви. И вроде есть и какие-то хиты, и более-менее ровный материал, и старается парень, но как-то все слишком безобидно, слишком лайт. Переэстрада и недопоп.
Experty.by
Сергей Будкин
оценка: 2,00
Дэбютнік хлопчыка зь першымі прыкметамі мужчынскасьці і з такім сумным позіркам – прадукт ад прадусарскага ўтварэньня "Спамаш", якое па ўсяму бачна ўзялася за стварэньне другога эшалёну беларускай эстрады. Тут можна казаць пра слушнасьць абранай назвы гэнага цэнтру, бо ня інакш, як музычным спамам падобныя працы не назавеш.
Цяпер у нас ёсьць яшчэ і сын Усходу. Песенькі Івану напісалі якраз з такім калярытам, пад Араша: "Странная-странная, такая іностранная", – на абсалютным сур’ёзе выдае гэты сьпявак адзін зь "гітоў лета" (так напісана на вокладцы). Зь некалькіх больш-менш уцямных рэчаў, што тут прапануюцца: "Судьба" з Афанасьевай, якую працягваюць расьцягваць на дуэты ды дзьве англамоўныя песьні "Butterfly" ды "Supersensual love", няўлоўна на нешта падобныя (пісаў Рудэнка з Dali?). Вісець бы Буслаю постэрам у якой азэрбайджанскай прыбіральні.
Experty.by
ВНИМАНИЕ!
Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда Experty.by по итогам 2009 года.
Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.
список проголосовавших по оценкам:
Комментарии
прыпудраная
прыпудраная цыганшчына. 1 бал, бо 0 паставіць нельга.
Да, очень жаль
Да, очень жаль что нельзя поставить 0. Дико ставить белорусской эстраде больше!