О проекте

Naka прэзентавала альбом "Пора" (+фота)

 

Каля 350 чалавек наведалі "Рэактар" 29-га студзеня: менавіта ў гэты дзень гурт Naka презентаваў свой другі па ліку паўнафарматны альбом "Пора". За атмасферай, якая панавала на канцэрце, можна паназіраць у фотарэпартажы "Еўрарадыё".

З самага ранку фронтвумэнша гурта Насця Шпакоўская знаходзілася ў "Рэактары" і шчыльна кантралявала працэс падрыхтоўкі да прэзентацыі: працу са святлом, гукам, экранам.

"Я нават усе светлавыя пераходы зрабіла сама!" – распавядае Насця Шпакоўская. – "Давялося займацца тымі тэхнічнымі справамі, якімі ніколі не займалася раней, а толькі назірала, не прымаючы ўдзелу.."

І сапраўды, дзякуючы якаснай падрыхтоўке канцэрт перасягнуў усе асабіста мае чаканні.Па-першае, Naka парадавала выдатным гукам: кожная нота гучала якасна, выразна і пранізліва. Па-другое, святло – акцэнты ў патрэбных месцах складалі пэўную атмасферу і ўзмацнялі відэашэраг, які быў спецыяльна падрыхтаваны для прэзентацыі на двух экранах каля сцэны.

Ідэю для відэаінсталяцыі Насця Шпакоўская знайшла ў Нью-Йоркскім Музеі сучаснага мастацтва.

"Вяртаючыся да размовы пра плагіят, ці пра тое, што яшчэ скраў гурт Naka, акрамя песень.." – смяецца Насця. – "Падчас маёй вандроўкі ў ЗША я ўбачыла скрыншот пра чарнільную кляксу і шпацыруючага чалавечка. У амерыканскім сюжэце выкарыстоўвалася іншая гісторыя, але мне вельмі спадабаўся сам прыём".

Гэту ідэю ператварыў у жыццё мастак Даніла Рыбкін: узяўшы за аснову "чарнільныя стыхіі", ён прыдумаў новых персанажаў і склаў сваю кампазіцыю.

Увогуле галоўнае, канешне, не знешнія абставіны, а сам выступ: у кожны свой выхад на сцэну Насця выкладаецца нібыта ён апошні, балансуе паміж нахабнаватай дзёрзкасцю, шалёнай нястрыманасцю, цнатлівай прыгажосцю і яскравай рок-н-рольнай сэксуальнасцю. Яе самааддача ўражвае – спявачка нібыта ўзрываецца на сцэне. Здаецца, энэргіі ў ёй болей, чым ва ўсіх астатніх удзельніках гурта разам узятых.

Той жа шалёнай энэргетыкай Naka адказваюць яе фанаты. У гурта няхай яшчэ нешматлікі, але даволі моцны, шчыры і падкаваны фан-клуб: нягледзячы на тое, што кампазіцый гурта Naka амаль няма ў ратацыях радыёстанцый, у залі горача падпявалі новыя песні, танчылі, а некаторыя нават падрыхтавалі паветраныя шары з назвай любімага гурта.

"Я ўпершыню на канцэрце Naka, да гэтага чула толькі запісы." – распавядае дзяўчына на танцпляцы. – "Прыехала ў "Рэактар" загадзя, але ўсе цэнтральныя месцы ўжо былі занятыя... Па шчырасці, я і не ўяўляла, што Насця такая класная".

"А мы слухаем Насцю даўно, мабыць, ад пачатку". – дзеліцца ўражаннямі пара побач. – "Ад песні да песні ўсё больш і больш эмоцый, кожная кампазіцыя перажыта і выпакутавана гуртом нанова".

Завяршылася прэзентацыя аднымі з самых вядомых песень новага альбома – "Беги" і "Пора", пасля якіх фанаты яшчэ тры разы выклікалі Naka "на біс".

"Мне падаецца, што каб я сама так жорстка не сказала, что мы кланяцца больш не будзем, можа і яшчэ быў бы працяг". – кажа Насця Шпакоўская. – "Але гэта насамрэч выдатна. Дзякуй Богу, вельмі прыемна бачыць, што на канцэрт прыйшлі людзі і ў такой колькасці..."

Фотарэпартаж цалкам глядзіце тут.

Тэкст: "Еўрарадыё"
Фота: Tarantino

Naka

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net