О проекте

Рок-канстатацыя: разгром беларускага рок-руху (+фота)

 

Вы хоць уяўляеце, што здарылася? Нацыянальны рок-рух разгромлены практычна цалкам. Гэта канстатавала сёлетняя цырымонія "Рок-Каранацыі", якую арганізатары ўпарта называюць фестывалем. Падзея, якая калісьці была галоўнай у музычным жыцці краіны і даволі аб’ектыўна адлюстроўвала стан рэчаў у гэтай сферы, ператварылася ў дробны міжсабойчык. Зрэшты, тым самым яна і працягвае адлюстроўваць стан рэчаў.

У маладзечанскім Палацы культуры сабралася блізу 400 чалавек, з палову залы. Яшчэ за дзень да мерапрыемства арганізатары думалі яго адмяніць. Адміністрацыя Палаца папярэдзіла, што на сцэне не мусіць быць адыёзных асобаў, у тым ліку меркаванага госця Аляксандра Кулінковіча. Не праводзіць "Каранацыю", мусіць, было б слушным крокам з боку Цыбіна і Кашырына, бо градус нахілу незалежных музычных дзеячаў ужо дасягнуў максімальнай адзнакі. Раней асцерагаліся толькі некаторых гуртоў, а цяпер яшчэ і канкрэтных асобаў. Але вырашана было ўсё ж не падводзіць тых, хто ўжо набыў квіткі. "Мы зрабілі ўсё, што змаглі", – толькі і здолеў патлумачыць расціснуты на выгляд заснавальнік цырымоніі-фестывалю Юры Цыбін.


Вядучыя: Алесь Плотка ды Іна Кашырына

Намінаваць на сёлетнія рок-узнагароды, па шчырасці, практычна не было каго. Каб не выйшаў з 10-гадовай спячкі гурт Pomidor/off ды не запаліўся яшчэ тры гады таму яскравым полымем цудоўны гурт Akute, дык да шклозавода "Нёман" і не варта было б звяртацца па тыя крыштальныя кароны. Героі ранейшых "Каранацый" загнаныя ў дэпрэсію бясконцымі забаронамі. Адзін рок-кароль спявае ў шынку, каб зарабіць капейчыну, другі робіць на патрэбу дня малацікавыя злабадзённыя песенькі, трэці наогул выглядае загнаным у кут, чацвёрты не страчвае аптымізму ды гастралюе па вёсках Падляшша… Сапраўдныя рок-героі цяпер вартыя жалю, спагады і шкадавання. Яны не маюць былога аўтарытэту, таму што рэчы, якія яны агучваюць (пра ўсю гэтую агульнанацыянальную шызу ды пра тое, што варта паважаць сябе, а не проста бяздумна танчыць), мала кранаюць цяперашніх наведнікаў канцэртаў.


Раман Жыгараў, Akute

Затое апошнім часам з’явілася плойма маладых гуртоў. Гэтыя музыкі ўжо не бачылі ў школе падручнікаў па гісторыі Беларусі пад бел-чырвона-белай вокладкай і выхаваныя зусім у іншай традыцыі. Для іх нацыянальная годнасць, павага да сябе, да сваёй культуры, гісторыі, мовы – гэта ўсё пустыя гукі. Шмат хто з іх навучыўся выдатнаму музычнаму перайманню, але ніхто з іх не выглядае на творчую Асобу, адукаваным і прасунутым чалавекам, схільным да развагаў і здольным да пратэсту. Творцам, які ў змозе прыцягнуць увагу да пэўнай праблемы ў грамадстве. Як дасціпна заўважыла новая рок-князёўна Зоя Сахончык, "атрымліваць карону прыемна, галоўнае, каб была галава, на якую яе можна надзець".


Зоя Сахончык, ZM99

У цяперашняй рок-музыцы, што граецца ў Беларусі, няма ідэі, якая колісь заманьвала і прыцягвала. Затое цяперашнія музыкі больш практычныя. Спяваць па-беларуску? Нам гэта нецікава. Нам бы па-расійску хацелася, толькі глыбокіх тэкстаў не выходзіць, таму мы і рыфмуем словы з расійска-ангельскага слоўніка. Ужо не дзівішся, калі вакалістка адной андэрграўнднай каманды, што ўзялася за арганізацыю канцэрту "Нейра дзюбеля", просіць размаўляць з ёй па-расійску, бо ані слоўца не разумее на сваёй роднай мове. Мы вельмі проста можам прымеркаваць песеньку да гадавіны смерці Пушкіна, але нас зусім не кранаюць свае даты. Зрэшты, наўрад ці мы нешта ведаем пра Грунвальд ці бітву пад Оршай, пра Каліноўскага ці Купалу. Гэтыя веды вядомасці не прыносяць.


Алесь Таболіч, Znich

Гэта была, мусіць, самая шэрая і нудная "Каранацыя" за ўвесь час яе правядзення, хоць і бэсціць яе – ужо даўно маветон. Прычына тут зусім не ў рэгламенце мерапрыемства, у правілах адбору ці складзе ўдзельнікаў (дарэчы, вельмі прыстойным, хоць і нешматлікім). Прычына тут у тым, што з’явы, якая калісьці звалася беларускай рок-музыкай, ужо практычна не існуе. Гэты рок-рух разгромлены, ён пацярпеў паразу. Цяпер ёсць проста музыка, якая ствараецца не звязанымі між сабой пэўнай ідэяй людзьмі, змушанымі часова пражываць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. І гэтая "простамузыка" вартая зусім іншых прэмій і цырымоній. Тым жа, хто быў задзейнічаны ў гэтым разгромленым рок-руху, нічога не застаецца, як ісці на пенсію. Незалежна ад узросту. І заняцца якімі больш карыснымі рэчамі.


Святлана Лакотка і Сяргей Чэгрынец, фолк-фэст "Камяніца"

Сама ж цырымонія прайшла як заўжды, з налётам нейкай трагічнай прадвызначанасці. З дзесяці планаваных гуртоў на сцэне маладзечанскага палаца выступілі толькі чатыры. Карону за "Песню года" ("Дым") і вялікую рок-карону як найлепшаму гурту прысудзілі Pomidor/off. Па прыз музыкі дэлегавалі журналіста Паўла Свярдлова, які ў поўнай цішы атрымаў гэтыя ўжо малакаштоўныя крышталёвыя вырабы. Аляксандра Мілінкевіча ў зале не было, таму на сцэну ўрэшце выйшаў гурт "J:Морс", які нарабіў у Маладзечне фурору лакальнага маштабу. Падчас выканання песні "Не здавайся" жвавы і схуднелы дарэшты Пугач выпіў піўка з паднесенай яму вялікай кароны. Выглядае, што за супакой.


Уладзімір Пугач, "J:морс"

Рок-Каранацыя – 2011. Вынікі:

Прарыў года – Akute
Рок-князёўна – Зоя Сахончык (ZM99)
Альбом года – "Зімачка" (этна-трыа "Троіца")
Падзея года – фестываль "Камяніца"
Песня года – "Дым" (Pomidor/Off)
Поп-рок гурт – J:Морс
За адданасць жанру – Drum Ecstasy
Традыцыі і сучаснасць – Znich
Гурт года (Галоўная рок-карона) – Pomidor/Off

Тэкст: Сяргей Будкін, Budzma.org
Фота: Аляксандр Tarantino Ждановіч, Budzma.org


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Нравится такая музыка.

+1
0
-1

Нравится такая музыка. Приятна уху.

 

Прощание с Явлением

+1
0
-1

Отсутствие комментариев на статью – печальная констатация свершившегося факта: уходит эпоха самого знакового фестиваля в Беларуси – Рок-Коронации. Уходит само событие, не дожив до своего 20-ти летия. И дело здесь не столько в отсутствии финансирования, или в пресловутых запретах. Деградация, самоуничтожение начались ещё несколько лет назад, когда в организацию фестиваля пришла «молодая кровь», гордо именовавшая себя Главным Продюсером. Свежая струя оказалась с душком. Не имея даже приблизительного представления о принципах организации подобных мероприятий и о рок-музыке вообще она, эта струя, первым делом «продавила» участие в качестве ведущей церемонии свою супругу. Всё бы ничего, но провальность этого решения не смог спасти даже искромётный Помидоров. Наоборот, на его фоне со-ведущая ещё более выглядела пошлой и косноязычной массовичкой-затейницей провинциальной «вечеринки на котедже». Дальше – больше. Переезд с традиционной концертной площадки в центре города в заведомо развлекательный клуб, невнятный подбор участников и выбор номинантов, по меньшей мере странный принцип определения лауреатов. К примеру: решение после великих в прошлом, О. Алиповой и Н. Денисовой, тем более современных – В. Кругловой, К. Комоцкой и О. Самусик назвать Рок-Князёўнай совершенно невыразительную «клоунессу одной песенки» (да простят меня поклонники «рок»-группы Дети-Детей) говорило о том, что принцип данной номинации один: главное, чтобы была девочка…
Несколько лет назад переезд Рок-Коронации в Молодечно и участие симфонического оркестра казались прорывом. Предполагалось триумфальное шествие фестиваля по всей стране. Вместо этого – сужение некогда масштабного события до уровня заурядного выступления в Граффити. В представительном жюри в нынешнем году не нашлось места композиторам, исполнителям, знаковым музыкантам пусть даже из числа «запрещённых».
И если когда-то выступление «Песняров» в Рок-Коронации выглядело безусловно оправданным, как знак признания заслуг коллектива в развитии белорусской эстрады, то награждение короной т. наз. поп-рок гурта – J:Морс – (при всём уважении к коллективу), не имеющего отношения к рок-музыке (песенки под электрогитару не являются свидетельством принадлежности к стилю), окончательно уничтожило имидж не только фестиваля, но и само название оного.
Что ж, пусть в памяти останутся лучшие страницы замечательного фестиваля Рок-Коронация, чем будет продолжение того, во что она превратилась.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net