О проекте

Слава Корань ("Уліс"): "Большасць сённяшніх музыкаў знаходзяцца на стадыі навучання" (+фота)

 

Легендарны беларускі рок-музыка завітаў у студыю "Еўрарадыё", дзе ў вялікім інтэрв'ю парэфлексаваў над сучаснай музыкай, распавёў пра памылкі беларускіх гуртоў і пра новы альбом "Уліса".

– Ці дагнала беларуская музыка па сваім развіцці заходнееўрапейскую? Калі не, дык чаму?

– Я не магу сказаць, дагнала ці не дагнала. Я лічу, што сучасная музыка – гэта тое, што кранае людзей. Тое, што дазваляе людзям адчуваць сябе людзьмі і нагадвае ім пра гэта. І таму, калі ёсць пасыл, энергетыка ў беларускіх гуртоў, то, я думаю, гэтая музыка будзе сучаснай. Але тэндэнцыі і еўрапейскай, і сусветнай музыкі ідуць цяпер па папулярнай сцежцы, і рок-музыка знаходзіцца дзесьці пасярод поп- і рок-музыкай. Гэта ў маім разуменні. Але ёсць гурты, якія робяць сучасную рок-музыку, але іх не так шмат. У Беларусі таксама ёсць такія гурты, але толькі не па ўсіх параметрах. То бок, можна казаць пра музыку, аднак калі гурт выходзіць, і яму ёсць што сказаць – яго можна назваць рок-гуртом. А калі выходзіць, у яго няма словаў – ён спявае ні пра што, то гэта не рок-гурт.

– Параўнайце новыя тэндэнцыі беларускай музыкі і заходнееўрапейскай.

– Я магу адзначыць, што музыка становіцца больш цяжкай, больш альтэрнатыўнай, больш эксперыментальнай. І калі хтосьці робіць нешта, што да яго ніхто не рабіў – гэта будзе сучаснай музыкай. А калі музыка будзе ў плыні, у плыні папулярнасці, то нават самую цяжкую музыку я буду называць папсой.

– У свой час фэст "Басовішча" быў адзіным фэстам, які вызначаў трэнды ў беларускай музыцы? Наколькі цяпер не хапае такога фэсту? Які з існуючых фэстаў можа заняць нішу Басовішча?

– У Беларусі не хапае фэстаў, канцэртаў, клубаў і ўвогуле не існуе афіцыйна рок-музыкі. І таму, безумоўна, любы фэст нам патрэбны. "Басовішча" таксама патрэбнае, але ў апошні час яно, на мой погляд, вельмі сапсавалася. Таму што ў лайн-апе фэсту пачалі з’яўляцца гурты, якія толькі-толькі пачынаюць граць, і яны ўжо на "Басовішчы". Іх можна назваць "школьнымі", "студэнцкімі", але гэта не зоркі, гэта не рок-музыка, гэта "навучэнцы"… Адбор на "Басовішча" таксама адбываецца не так, як яно мусіць быць, і таму планка фэсту апусцілася, фестываль гіне, загібаецца, і, думаю, у наступным годзе будзе яшчэ горш.

– Чаму ў бел. музыцы так мала беларускамоўных гуртоў. У апошні час пераважаюць англамоўныя калектывы? У чым справа?

– Я ўжо коратка пра гэта сказаў: так званыя рок-музыканты, якім няма чаго сказаць, ім лягчэй рабіць гэта па-англійску, чым па-беларуску і па-руску. Па-англійску ж усё роўна нібыта ніхто не разумее!

– Раскрыцця якіх тэмаў, на ваш погляд, не хапае тут у Беларусі?

– Я думаю, што ўсе тэмы раскрываюцца. Але не так шмат гуртоў, якія раскрываюць гэтыя тэмы. Павінна быць асноўная тэма – тое, што людзі, якія пішуць гэтыя тэксты і гэтую музыку, рок-музыкі, ды і поп-музыкі – што яны хочуць сказаць? Пра што яны думаюць – і гэта асноўная тэма. І калі ты думаеш і спяваеш пра гэта, ты выражаеш свае пачуцці – вось яна тэма.

– Ці ёсць у нашай музыцы пераемнасць пакаленняў?

– Так адбываецца ў Беларусі, што пераемнасці пакаленняў няма. Яшчэ і беларуская музыка развіваецца заўжды з нуля. У нас няма школы – базіса такога, якія б мог падтрымаць маладых музыкантаў. Таму яны глядзяць на расійскую музыку, англійскую, а беларуская музыка лічыцца, ну, ніякай. Але я лічу, што не так шмат гуртоў, якія можна было б пераймаць. І, можа быць, рок-музыка павінна так у Беларусі аднаўляцца з нуля. Паглядзім, калі будзе штосьці падобнае на шоў-бізнес у Беларусі. Пакуль яго тут няма.

– Дарэчы, ці ёсць пераемнікі ў "Уліса"?

– Нейкія ноты, нейкія мелодыі можна сустрэць – я не буду казаць, у каго – але ніхто і не прызнаецца ў гэтым.

– Што адрознівае пакаленне цяперашніх маладых рокераў ад музыкаў вашай хвалі?

– Я мяркую, што большасць сённяшніх музыкаў знаходзяцца на стадыі навучання. І адрознівае іх ад нас тое, што ўсё ж такі, мы былі больш сталымі, калі пачыналі граць, мы ўжо ведалі, навошта мы гэта робім. А яны не ведаюць, навошта ім гэта. Яны думаюць, што яны выйдуць, будуць граць, яны будуць такімі прыгожымі, на іх будуць глядзець дзяўчынкі. Гэта заўжды так адбываецца. Але толькі такіх людзей і такія гурты не называюць зоркамі. Але ў Беларусі іх называюць зоркамі, хаця яны яшчэ толькі вучацца.

– Чаго, на ваш погляд, не ведае маладое пакаленне музыкаў?

– Маладое пакаленне можа ўсё ведаць, бо ў нас, калі я пачынаў граць, і інтэрнэта не было, і гітарных і вакальных школ – нічога не было! Усе мы былі самавучкамі. А сёння можна ў інтэрнэце знайсці ўсё. Таму я думаю, што можна было б спытаць, не "што не ведаюць?", а "што не жадаюць ведаць?"

– А чаго не жадаюць ведаць?

– Гэта ў іх трэба запытаць (усміхаецца).

– Якія адносіны ў вас цяпер з Вольскім, Варашкевічам? Ці сустракаецеся вы, ці сябруеце?

– Сітуацыя такая, што няма кропак сутыкнення, няма кропак, дзе мы маглі б граць разам. Гэта трэба арганізоўваць, але гэта не арганізоўваецца – кожны сам па сабе. Таму, калі мы адзін аднаго сустракаем, – вітаемся, і больш нічога.

– Дарэчы, як вы паставіліся да жадання сучаснага N.R.M. удзельнічаць у Еўрабачанні?

– Для мяне гэта было вельмі смешна. Я не ведаю, што яны хацелі гэтым сказаць. Песня – вельмі слабая. І гаварыць пра слабую песню, што яна зойме першае месца на "Еўрабачанні"… Я не ведаю, можа, Пеця пажартаваў так? (усміхаецца)

– Ці варта было N.R.M. працягваць сваё існаванне без Вольскага?

– Я лічу, што варта. Але трэба было толькі асэнсаваць, што яны могуць рабіць – не рабіць тое, што рабілі раней. Трэба было нешта новае рабіць, спрабаваць выкарыстаць свае здольнасці – і вакальныя, і інструментальныя. Але не спяваць песні "Песняроў" і таго, што спяваў Вольскі – вакал у іх розны, і трэба было проста змяніць стылістыку.

– А назву трэба было пакідаць?

– А чаму не? Толькі Вольскі сышоў.

– Калі сучасныя маладыя гурты вырашаць зрабіць трыб’ют гурту "Уліс", ці пагодзіцеся вы? Як вам падабаецца такая ідэя?

– Мне не вельмі падабаюцца ідэі трыб’ютаў, калі іншыя музыканты нешта робяць тваё. Я ніколі не рабіў чужога. Таму я не ведаю, як бы я да такога паставіўся. Але калі б нехта захацеў – ну няхай робіць.

– А каго б вы хацелі бачыць сярод удзельнікаў такога трыб’юту?

– Тых, хто бы хацеў граць нашу музыку.

– На чыім канцэрце вам апошні раз было сумна, і на якім весела?

– Я вельмі рэдка цяпер наведваю беларускія канцэрты. Але нядаўна быў на канцэрце The Toobes. Я не хачу гаварыць пра тое, спадабалася мне ці не – я лічу, што гэта неэтычна. Але я падумаў пра тое, што ўсё-такі беларуская сцэна, рок-сцэна, драбнее. Можа, мне так падалося з-за кепскага гуку ў клубе, можа, гэта кепская зала, але я не пачуў, які мінімум, каб гэта добра гучала. А што спадабалася? Два гады таму я быў на канцэрце Lady Pank, калі яны новую пласцінку запісалі. Мне вельмі спадабалася. Пра іх кажуць, што яны сябе "разаграваюць" перад канцэртам, але ўсё цудоўна гучала і гралі яны вельмі прафесійна.

– Назавіце крытэрыі крутога гучання запісу з вашага пункту гледжання.

– Я мяркую, што ў Беларусі не ведаюць, што такое крутое гучанне. А што гэта такое – я магу апісаць. Крутое гучанне – гэта калі ты знаходзішся ў зале альбо на вуліцы, а гук – не наперадзе, а вакол цябе. Ты нібыта знаходзішся ўнутры гэтага гуку і разумееш усе словы і ўсе музычныя моманты.

– Пасля альбому "Люстэрка" вы трымаеце паўзу амаль у 10 гадоў. Ці рыхтуецца новы альбом? Чым ён стане для гурта?

– Новы альбом рыхтуецца. Але я не ведаю, ці адбудзецца гэта. Я хачу зрабіць новы дыск, і жадаю зрабіць яго на іншым узроўні – сыграць на стыку (Музычны інструмент, спецыяльна распрацаваны для ігры тэпінгам, – заўв. Еўрарадыё) і на электронным смычку эбаў. Хочацца паэксперыментаваць. Але абставіны так склаліся, што басіст Віця Самарукаў цяпер у Канадзе, бубнач Паша (Ермачэнка, – заўв. Еўрарадыё) грае ў Калдуна ў Маскве, я жыву ў Варшаве. Мы зможам знайсці час, калі прыедзе Віця з Канады. Тады і паспрабуем зрабіць альбом. Мне хацелася б, каб усе музыкі паўдзельнічалі ў яго запісе, і кожны прыўнёс у яго нешта сваё.

– Неяк вы сказалі, што магчымасці інструмента стыка, які вы цяпер актыўна асвойваеце, ляжа ў аснову новага гучання "Уліса". Ці сфармавалася ў вас ужо дакладнае ўяўленне пра пласцінку, якой яна будзе?

– Уяўленне сфармавалася, але гэта ўсё вельмі цяжка, таму што ў такім ключы на стыку ніхто не грае. Я хачу зрабіць, каб ён уліўся ў гурт, і на ім будзе граць не бас-гітарыст, а гітарыст. Стык будзе гучаць як дзве гітары, а бас будзе весці асобную лінію. У такім варыянце стык у свеце яшчэ не гучаў.

– Чым вас увогуле прывабіў стык?

– Стык прывабіў мяне сваёй незвычайнасцю. Калі я ўбачыў, як Тоні Левін грае на ім, я падумаў, што таксама хачу сабе такі інструмент. Але калі я атрымаў яго, апынулася, што не ўсё так проста. І не проста таму, што насамрэч гэта пачатак – не так многа стыкістаў граюць рок-музыку.

– Наколькі арганічным будзе яго гучанне ва "Улісе"? Ці вы спрабавалі пакласці мелодыі на стыку наверх, на "улісаўскія" песні?

– Не-не, гэта будзе зусім іншая музыка. Творы "Уліса" са стыкам не зробіш. Таму пра арганічнасць я не магу сказаць – маю на ўвазе старыя песні. Але будуць новыя! Чаму я цяпер не раблю гэтага? Таму што не ведаю, калі гэта будзе патрэбна. Калі зразумею, што надышоў час, што гэта ўжо патрэбна, – тады і буду рабіць. Бо, калі цяпер зраблю, праз год гэта можа састарэць і стаць неактуальным. Таму трэба рабіць гэта за месяц, і пасля пачынаць запіс.

– Вы шмат гадоў жывяце ў Варшаве, ці не перасталі пазнаваць вас на вуліцах?

– Час ад часу пазнаюць. Але вырасла новае пакаленне, якое можа і не ведаць, што такое "Уліс". Яны ведаюць, што такое The Toobes, Akute і іншыя маладыя гурты. А "Уліс" не ведаюць, бо не так часта мы выступаем, а цяпер дык і ўвогуле не выступаем у Беларусі.

– Але хочацца зладзіць канцэрт у Мінску?

– Усё ўпіраецца ў Канаду. Калі Віця вернецца, то будзем нешта рабіць. Але магу сказаць, што наш гурт ужо стаў беларуска-канадскім (смяецца).

– Дык, можа, вам варта зладзіць канцэрт у Канадзе? Тым больш, што там ёсць вялікая беларуская дыяспара…

– Віця прапанаваў такое. Але нешта далекавата… Трэба падумаць…

– Вы, дасведчаны музыка, ці часта для сябе адкрываеце новыя імёны? Каго параіце паслухаць нашым слухачам?

– Гэтыя гурты, думаю, усе ведаюць. Linkin Park мне падабаецца цяпер, падабаецца, як грае Papa Roch. Nine Inch Nails – для мяне адкрыццё. Мне вельмі падабаецца, калі эксперыментуюць гурты. Nine Inch Nails для мяне – добры гурт.

Тэкст: Маша Калеснікава, "Еўрарадыё"
Фота: "Еўрарадыё"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

этика такая этика...

+1
0
-1

весьма удивил следующий пассаж: "...быў на канцэрце The Toobes. Я не хачу гаварыць пра тое, спадабалася мне ці не – я лічу, што гэта неэтычна..." ...и каким боком ЗДЕСЬ этика-то примазалась???

а вообще как я посмотрю, старшее поколение бел. музыкантов сильно о себе крутого мнения по сравнению с молодежью - видите ли "...адрознівае іх ад нас тое, што ўсё ж такі, мы былі больш сталымі, калі пачыналі граць, мы ўжо ведалі, навошта мы гэта робім. А яны не ведаюць, навошта ім гэта..."

ой ли, ой ли!? как раз, когда я слышу как играют те же "Тубсы" или "Sang Sattawood", да даже "Серебряная Свадьба" с "Akute" - я отлично слышу, что они очень четко представляют себе, что они делают и зачем и откуда их музыка растет. а уж кто там мне нравится или не нравится - совсем другой вопрос.

и таких "осознанных" групп сегодня слава богу хватает - и думаю, их больше, чем было раньше, в те времена, о которых Корень с ностальгией вспоминает. шелухи - да, сейчас побольше, но это вопрос количества... ведь музыкантам сегодня проще организоваться, чем 20-30 лет назад, поэтому слышно вокруг много лабуды. но если покопаться, то и разнообразно-интересного тоже стало больше, чем те же 20-25 лет назад.

и еще по-моему, Корень путает понятия "оригинальность" и "национальность"... белорусская музыка может быть оригинальной и на английском, и на белорусском и на русском - в том числе и ВООБЩЕ без слов! не понимаю эти презрительные высказывания на тему "если наш чел поет по-английски, то ему нечего сказать..." глупости это!

 

Полностью согласен

+1
0
-1

"Старшее поколение бел. музыкантов сильно о себе крутого мнения по сравнению с молодежью".
В точку. От себя добавлю - они крутого мнения о себе, причем совершенно БЕЗОСНОВАТЕЛЬНО. Если взять хотя бы такие критерии, как известность (за пределами РБ) и способность музыкантов зарабатывать на жизнь только музыкой, старое поколение по сравнению с молодыми такого не добилось.
По этим двум критериям из старых более менее успешны только Ляписы и больше НИКТО (если, конечно, не считать тех, кто свалил за границу и зарабатывает там "музыкой" по кабакам). А новое поколение - это Серебряная Свадьба, Абеба, Кассиопея, те же The Toobes. И это только навскидку. Наших молодых знают далеко за пределами нашего местечкового болота. И с концертами (и с гонорарами), думаю, у них все в порядке.

 

Не согласен

+1
0
-1

Если погоня за баблом для вас критерий...то Стас Михайлов вне конкуренции))) Антон Чехов работал врачом - куда ему до Донцовой!!
попробуйте заработать денег при полном и незаслуженном игноре со стороны масс-медиа: Рок-группа года "национальной музыкальной премии" - OPEN SPACE!!

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

 
 
Developed by Lynxlab.net