О проекте

Teleport выдаў дэбютны альбом "Maukliva" (+слухаць/+спампаваць)

 

Індзі-рокавы гурт Teleport прэзентаваў на сайце Tuzin.fm дэбютны альбом "Maukliva". Каб дасягнуць незвычайнага гучаньня, яны пераробліваюць звыклыя схемы ў гітарных дэвайсах і карыстаюцца рарытэтным абсталяваньнем. Канцэртная прэзентацыя дыска ў Мінску адбудзецца 14 жніўня пры ўдзеле гурта Tonqixod.

Гурт Teleport хоць і базуецца ў Менску, але ніводнага менчука ў камандзе няма – музыкі паходзяць з Бегомлю, Горадні, Бярозаўкі і Бераставіцы. Каманду заснавалі Яўген "Талаш" Цярэнцьеў і Максім Мацэвіч, а пазьней да іх далучыліся бубнач Мікалай Пахомчык і басіст Віктар Гуц.

Праца над дэбютнай кружэлкай пачалася яшчэ ўлетку 2013. Агулам на яе пайшло каля паўтара гады. "Пачалося з таго, што мы зьехалі ў Бегомль, дзе ў пастаральнай атмасфэры на лоне прыроды запісалі партыі бубнаў. Пасьля запіс праходзіў у менскім гаражы і на кватэрах, на рэпетыцыйных кропках і на лечішчы пад Горадняй", – распавядае Яўген Цярэнцьеў. Частку матэрыялу музыкі запісалі на студыі "Vintage mixing".

Скарысталіся таксама архіўнымі аматарскімі гукасэсіямі 30 гадовай даўніны – ва ўступе кампазыцыі "Сьветлавы год" гучыць фрагмэнт запісу гурта, у якім граў бацька Яўгена Цярэнцьева, здабыты з магнітнай стужкі савецкіх часоў. Зводзілі песьні для дыску музыкі сваімі сіламі, а мастэрынгам займаўся брытанскі гукарэжысэр Стыў Кітч, які колісьці працаваў над альбомам літоўскай сьпявачкі Аліны Арловай "Mutabor".

"Мы правялі безьліч часу з паяльнікам у руках, каб перайначыць вядомыя схемы гітарных дэвайсаў пад свае патрэбы і не саромеліся выкарыстоўваць абсталяваньне, якое лічыцца састарэлым, бо шукалі незвычайнае і не падобнае да іншых гучаньне", – апавядае вакаліст Teleport.

Музыкі кажуць, што на іх паўплывалі галоўным чынам альбомы "Sgt. Pepper's Lonely Hearts Club Band" The Beatles, "Pandemonium Shadow Show" Гары Нілсана, "A Night At The Opera" Queen і шэдэўр поп-псыхадэліі "Pet Sounds" The Beach Boys. Усе песьні гурта – аўтарскія, за выняткам "Spinning Like A Ghost", якая напісаная на словы амэрыканскага паэта Рычарда Брацігана. На дыску прысутнічаюць дзьве інструмэнтальныя кампазыцыі. Адна зь іх і дала назву самому гурту.

"Мы вельмі доўга думалі над назвай каманды і спынілся на гэтым слове. "Тэлепорт" – паняцьце, якое мяжуе з магіяй, гэта тое, што можна паспрабаваць толькі ў марах і тое, што робіць нашы магчымасьці бязьмежнымі", – тлумачыць Яўген Цярэнцьеў.

Канцэртная прэзентацыя дыска адбудзецца 14 жніўня на тэрасе кавярні Chill-Out (Мінск, пл. Свабоды, 4). У канцэрце таксама прымае удзел гурт Tonqixod. Квіткі – у касах Kvitki.by і он-лайн. Кошт 60 000-80 000 (папярэдне), 100 000 (у дзень, пры наяўнасьці). Інфалінія: (029) 676 81 95.

Спампаваць альбом бясплатна можна на сайце Tuzin.fm.

Набыць альбом можна праз GooglePlay ды iTunes.

Тэкст: Tuzin.fm

Teleport

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Добра - кажу як прыхiльник

+1
0
-1

Добра - кажу як прыхiльник усялякай мудрыстiki ( ад Yes да пост-рока ). :)

 

Видно, что музыка не совсем

+1
0
-1

Видно, что музыка не совсем распространённая. Так мнения и не сложилось. Наверное, всё-таки, больше положительного, чем отрицательного

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net