О проекте

Усе дзеці, якія займаюцца артам, павінны ведаць Васю Шугалея! (+фота)

 

Незвычайны канцэрт-трыб'ют, прысвечаны творчасці Васі Шугалея, адбыўся ў "Рэктары". Яго наведалі тыя, "хто рубіць фішку", і выступілі тыя, хто адчувае Васю касмічна... Усё гэта нагадвала вечарынку для "вельмі сваіх" і для тых, хто сапраўды "рубіць фішку". Успомніць добрым словам Васю Шугалея і яго творчасць прыйшло зусім не шмат людзей, затое ўсе яны былі рады бачыць адзін аднаго, выпіць па піву і ўсміхнуцца Васінай "паэтыцы", якая актыўна дэманстравалася са сцэны.

Адкрывалі вечар Міхей Насарогаў і Макс Сіры са сваім Rockerjoker, які задаў тон ды настрой вар’яцкай імпрэзы, якая называлася "Ы.Ы.Ы. Васька-Жывы!".

Зміцер Вайцюшкевіч зладзіў цэлую літаратурна-музычную вечарыну: ігра на саксафоне ў яго выкананні спалучалася з чытаннем вершаў і спяваннем песень. Праўда, часам да артыста далучаліся вядомыя дзівы: з томнай Тамарай Лісіцкай Тодар выканаў песню Васі пра "Твои глаза". Дарэчы, гэты выступ выклікаў шквал эмоцый у публікі. Артысты паводзілі сябе эратычна, сексуальна і ўяўлялі сабою "еўрабачанскі дуэт" з крыламі матылькоў…

Абяцаны Паўлам Юрцэвічам сюрпрыз наконт з’яўлення на сцэне гурта "Ы.Ы.Ы." адбыўся: яго ўдзельнікі сапраўды выканалі некалькі песень, нагадаўшы прысутным, як гэта магло быць. Сандро з гурта "Ы.Ы.Ы.": "Вася Шугалей быў маім лепшым сябрам. Гэта праўда. Мы былі яго саратнікамі па вялікай колькасці творчых і іншых праектаў. І сёння ў памяць аб Васі мы сыграем некалькі яго песень для таго, каб вы ведалі, як гэта некалі было".

Другой партнёркай Вайцюшкевіча стала Беня: артысты выканалі сур’ёзную песню Васі, напрыканцы якой Беня звалілася як паранены салдат...

"Серебряная свадьба" дадала вечару сваю долю вар’яцтва і пікантнасці. Песні Васі ажывалі адна за другой… Беня: "Не быўшы блізка знаёмымі з цудоўным Васем Шугалеям, але, тым не менш, пазнаёміўшыся даўно з яго творчасцю і з яго неверагодна яскравай асобай, касмічнай зоркай, мы адчуваем узаемную павагу і праспяваем некалькі яго песень".

Наступнымі прыхільнікамі творчасці і жыцця Шугалея з’явіліся стоадсоткавыя прызёры Еўрабачання ад Беларусі – "Касіяпея". Праўда, не далі выканаўцы "Осени золотой" выказацца на поўную моц наконт Васіных заслуг прыгожа адгадаваўшаму бараду крытыку Алегу Клімаву. Яму, дарэчы, Памідораў падарыў цішотку з надпісам "Хто паслаў Элеанору?"…

Касіяпея – афігенна круты гурт. А песня "Ветер знает" у іх выкананні атрымалася зусім "невыканальна-дзівоснай"…

Так, абяцаныя Калмыковы-Вечары-Клімавы выходзілі на сцэну, і ва ўласцівым ім стылі вяшчалі пра Васю. Анатоль Вечар быў шматслоўным, хваліў Васю і распавёў гісторыю пра яго, Хаўтана і песню "Ветер знает".

Анатоль Вечар: "У мяне дагэтуль у памяці засталася наша камандзіроўка ў Маскву. Мы здымалі "Планету Галівуд" па запрашэнні Арцемія Троіцкага, і з намі паехаў Вася. Ён з намі жыў… Вася ж быў асобай шматграннай, умеў пісаць не толькі альтэрнатыву кшталту "Я бубу тебя в бубу", але і "Ветер знает, где меня искать" – прыгожую песню гурта "Брава". І Вася кажа: "Слухай, я ж не атрымаў ні капейкі за гэтую песню. Хаўтан мяне проста "абуў". І вось мая жонка бярэ інтэрв’ю ў Хаўтана і кажа яму: "Дазвольце, я вас пазнаёмлю з адным вельмі цікавым чалавекам". І тут з’яўляецца Вася. Твар Хаўтана перакасіўся, ён пачынае мацней трымаць своё партманэ… Прайшоў час, яны паразмаўлялі. Мы выходзім з "Планеты Галівуд" і Вася кажа: "Сябры, дзякуй вялікі. Хаўтан нарэшце паабяцаў, мне заплаціць за "Ветер знает" 10 тысяч долараў". Я кажу: "Ура, Вася сёння прастаўляецца". Вася адказвае: "Я нічога такога не казаў!"

Пасля Вечара Васю ўспамінаў гурт The UNB. Музыкі спявалі песні пра жаночыя і не толькі жаночыя імёны… Аднак час бег няўмольна...

Некалі менавіта Шугалей быў першым маскоўскім прадзюсерам "Ляпісаў". Цяперашні прадзюсер монстраў сусветнага "культпрасветызму" Яўген Калмыкоў узняўся на сцэну з палымянымі словамі.

Яўген Калмыкоў: "Я хачу сказаць кароткую, але палымяную прамову. Не выпадкова гэты канцэрт перарос у лёгкую папойку музыкаў, таму што Вася Шугалей быў такім чалавекам. Што хачу сказаць, усе дзеці, якія займаюцца мастацтвам, "артам", а не шоў-бізнесам, павінны ведаць, што ў гэтым горадзе жыў такі Вася Шугалей, і быць крыху знаёмымі з яго творчасцю. Вось. Усім прывітанне!"

Завяршалі "Свята Васі" "Дзюбелі" у духу "Рамштайна".

У выніку атрымалася незвычайна цёплая па атмасферы і па духу вечарына-канцэрт-міжсабойчык, прысвечаная творчасці і асобе Васі Шугалея. Дзякуй Пашу Юрцэвічу за падобны замут. І, дарэчы, набудзьце трыб’ют Шугалею і "Ы.Ы.Ы." пад назвай "Васька-Жывы!": прыемна-аздобленая штука з трыма дыскамі. Не пашкадуеце!

Тэкст: Маша Лагодзіч
Фота: Tarantino
"Еўрарадыё"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Текст левый. Какие-то ЖЖ

+1
0
-1

Текст левый.
Какие-то ЖЖ коменты под фотами, не более.
Не пошел - теперь жалею.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net