Виктор Семашко о новом альбоме The Toobes: "Чым бліжэй да фіналу альбома, тым больш ягонае напаўненьне страчвае кошт. Не таму, што папярэднія песьні лепш. Папросту даволі цікавыя рухавыя аранжыроўкі становяцца занадта прадказальнымі, у фірмовых акордах застаецца больш піжонства, чым драйву. Настае цяжар ды ступар".
Слухаючы англамоўныя сынглы й міньёны ад маладых айчынных рок-гуртоў, няўмольна заўважаеш такую акалічнасьць: першы трэк, як правіла, інтрыгуе, другі трохі расчароўвае, трэці ўжо стамляе, а ад чацьвертага баліць галава. Не хачу падацца снобам. Папросту так атрымоўваецца, што спачатку ты радуесься, што нашыя хлопцы й дзяўчаты граюць вось такое, на сур’ёзным узроўні, а потым пачынае надакучаць невыразнасьць, нейкая шаблённасьць, вузкасьць абранае стылістыкі, адсутнасьць зьместу, наяўнасьць ролевае гульні. Энэргія рассыпаецца ў набор выразаў і інтанацыяў. Неўтаймаванасьць і ўскладненасьць не выратоўваюць.
Выглядае так, што "тубсы" пачакалі, пакуль падзабудзецца іх дэбютнік, і выдалі па сутнасьці ягоны працяг, дзе веданьне папярэдніх падзеяў неабавязковае. Два Стасы й Косьця гучаць таксама, як і 2 гады таму – жвава, драйвова, тэхнічна, з падлеткавай энэргетыкай. Хіба што, гук стаў больш шчыльным. Гурт працуе як цэльны збалянсаваны шкілет: суставы, злучаныя струнамі, гучна б’юцца між сабой. Вакал – нібыта Плянта ў Led Zeppelin замяніў Кабэйн. Так жа дробна хлопцы наразаюць пачутыя cа старых кружэлак рыфы ды біты, спрабуючы скласьці новую аплікацыю. Нездарма дыск і названы моладзевым гімнам 60-х "My Generation".
Чым бліжэй да фіналу альбома, тым больш ягонае напаўненьне страчвае кошт. Не таму, што папярэднія песьні лепш. Папросту даволі цікавыя рухавыя аранжыроўкі становяцца занадта прадказальнымі, у фірмовых акордах застаецца больш піжонства, чым драйву. Настае цяжар ды ступар. Адчуваньне, што энэргія тых самых 60-х закальцавалася й набыла нейкі дэкаратыўны выгляд, амаль згубіўшы зьмест. Дадамо, што ўшанаваны The Toobes Джымі Хэндрыкс не цураўся сьмелых псыхадэлічных экспэрымэнтаў без разьліку на вісклівых дзяўчат.
Разгорнуты пастскрыптум. Наўрад ці можна сфармаваць новую беларускую культуру, выконваючы амэрыкана-брытанскі рок 60-70-х гадоў. Але й такая музыка на нашай сцэне павінна быць. Гэта таксама пэўная творчая рэакцыя на тое, што адбываецца ў краіне. Яна задае пэўны якасны стандарт і ўзровень ня толькі для прабрытанскіх камандаў. Навогул, усьлед за трыё The Toobes на клюбныя сцэны выйшла цэлая пляяда англамоўных бэндаў, якая тэхнічна грае так званы "гаражны блюз-рок" ды іншыя віды й падвіды старое рок-музыкі. Калі параўноўваць новыя айчынныя англамоўныя й беларускамоўныя ўтварэньні, то першыя, як правіла, граюць больш віртуозна, з драйвам і пыхай, але прайграюць у арыгінальнасьці й зьмястоўнасьці. Іх энэргія пустая й немэтанакіраваная. Як правіла, англамоўныя музыкі адарваныя ад сваіх каранёў й нават ня хочуць задумвацца на гэты конт. Бо думаць тут часам бывае вельмі балюча й цяжка. Яны быццам камплексуюць з-за таго, што нарадзіліся не брытанцамі, а беларусамі. Новыя рок-фармацыі добра ведаюць замежную клясыку, але амаль нічога пра сваіх айчынных папярэднікаў – сувязі між пакаленьнямі разарваныя. Але кім ты зьявіўся на сьвет, тым табе й быць, і ня зьбегчы ад гэтага нікуды. Адчуваецца, што шматлікім англамоўным утварэньням зь Беларусі наканавана калі й яскравае, то кароткае жыцьцё, у той час калі маладыя беларускамоўныя аўтары, ціха робячы сваю справу, ненаўмысна стануць грандамі тае самае новае айчыннае культуры.
Оценка: 6 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПРОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь
Об авторе:
Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. Автор и ведущий радиопрограмм "Новая зямля" (радио Unistar, с 2005 по 2009), "Кракатук" ("Радыё Рацыя", с 2010). С 2001 года – музыкант группы "Князь Мышкин", в 2004-2007 годах также участник группы "Нагуаль". Автор поэтических сборников "Марыя S." (2006), "Rera" (2011).
Комментарии
Какая у этой басни мораль?
Какая у этой басни мораль?
А морали нет никакой.
Один родился рогатым, но
Пернатым родился другой.
И каким ты был, таким и умрешь,
И нам ты нужен такой
Небу, которое смотрит на нас
С радостью и тоской.
Рожденный спать, летать не может)
Я думаю они и родились такими!
В рамках мировой культуры.
А продолжать совковые династии это к другим)
На тему реинкарнации.
А можа их барабанщик был в прошлой жизни Бонзой и одновременно Боном Скотоом из АЦ/ДЦ. В басиста переселилась после смерти душа Джона Энтуистла, а гитарист мог быть Жымихендриксом. Или Хиллелом Словаком(второе имхо более подходяще). Так что с позиции реинкарнации всё объясняется проще некуда. И пофиг где они народились. Радует, что не в Северной Корее, как пить дать были б на нарах тогда.
ну почему
вот в китае есть единственная в мире академия рок-музыки. а рок-музыки нет:)
На тему реинкарнации
На тему реинкарнации рассмешили)))
Может все проще, им вместо колыбельной ставили винил с хоршей музыкой?))
В жиувую не слышал.
Я правда, в живую их не слышал(
Где они играют хоть?
Послушать бы)
China.
В Китае много хип-хопа. Причём на родном языке. Очень круто звучит между прочим.