О проекте

Autonomicon выдаў альбом "Icarus Messerschmitt" (+слухаць)

 

Беларуска-польскі гурт Autonomicon, у якім граюць тры школьныя настаўнікі, прадставіў на сайце "Еўрарадыё" свой чацвёрты альбом "Icarus Messerschmitt". Кружэлка запісвалася амаль чатыры гады ў Беларусі, Польшчы, Германіі і В'етнаме.

"Гэта падарожжа ў краіну змрочных станаў псіхікі, туды, дзе не хочацца заставацца, але прыходзіцца ("Менск-непераменск"). Гэта дэканструкцыя мелодыкі і эмацыйнасць ("Зверь", І "Усё ж такі цяплей"). Гэта спроба паставіць дыягназ сучаснаму грамадству ("Там обедают удилами"), а таксама спроба намацаць беларускі дыскурс і сябе ў гэтым дыскурсе ("Дрыгва сапіенс", "Шыва прызямліўся ў Гародні", "Тры мацi")", – апісваюць альбом музыкі. Яны падкрэсліваюць, што канцэпцыя LP – гэта шлях ад адчайнага бездапаможнага жаху да надзеі.

Кружэлку складаюць 12 кампазіцый, некаторыя з якіх ужо вядомыя па некалькіх ЕР гурта, а таксама новыя трэкі.

Паводле канцэпцыі, Autonomicon – адкрыты гурт (створаны ў 2004-м), да якога можна далучацца онлайн. Гэтым разам, апроч школьных настаўнікаў, над дыскам працавалі музыкі гуртоў Earworm, "Пагост", "Лола". Графічным афармленнем займаўся мінскі ілюстратар Алекс Навіцкі. За тэксты ў гурце адказныя паэткі Дзіна Мележ, Ульяна Заварацiнская, Марэла Язерская.

Музыка гурта – гэта сумесь наіўных на першы погляд lo-fi балад, падобных да Velvet Underground, і шумавых эфектаў, якія могуць нагадаць пра японскую minimal noise і glitch-сцэну. Часта гэта эксперыментальная музыка як па форме, так і па змесце. У сваіх песнях Autonomicon нярэдка даследуюць цёмны бок чалавечай душы, часта можна знайсці адсылкі да твораў літаратуры, цытаты і своеасаблівую постмадэрнісцкую гульню са слухачом.

Тэкст: Маша Калеснікава, "Еўрарадыё"

Autonomicon

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Вообще не проникся. Непонятно

+1
0
-1

Вообще не проникся. Непонятно для кого музыка. Если только для кино. Для кино очень даже нормально.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net