Ці азначае гэта, што інфармацыя пра распад каманды – усяго толькі PR-крок, "Еўрарадыё" спытала ў аднаго з вакалістаў гурта, Міха. "Гурта насамрэч няма, – расчароўвае Міх. – Мы проста час ад часу збіраемся "тряхнуть стариной", так бы мовіць. Людзі просяць – мы выступім. Але новага нічога не пішам, не рэпетуем. Проста такі канцэрт".
Як распавёў Міх, самі музыкі ніякага ўдзелу ў арганізацыі не бяруць. І ці паўплываюць з часам гэтыя канцэрты на з’яўленне новага матэрыялу – хутчэй, мары, чым рэчаіснасць.
"Новага альбому і новых песень дакладна не будзе. Бліжэйшыя гады тры, – кажа Міх. А пасля рашуча дадае: "Не, увогуле не будзе".
Падчас канцэрту ў Fabrique 14-га красавіка гурт прадставіць праграму з лепшых песень. Што тычыцца канцэртнай дзейнасці, прыкладна раз на месяц "Нестандартный вариант" выступае і ў іншых гарадах Беларусі. Напрыклад, у бліжэйшы час, кажа Міх, адбудзецца канцэрт у Барысаве.
"Еўрарадыё" раіць фанам "Нестандартного варианта" пільна сачыць за афішамі! Можа быць, і вашаму гораду пашчасціць паслухаць легендарных беларускіх рэпераў.
Тэкст: "Еўрарадыё"