Гурт "Ляпіс Трубяцкой" запісаў новую беларускамоўную кампазыцыю пад назвай "Купляй беларускае". Удзельнікі каманды не ўспрымаюць яе ўсур’ёз, на канцэртах граць песьню не зьбіраюцца, як і ўключаць у свае альбомы.
"Гэта жартаўлівы нумар, які мы прыдумалі, калі ехалі з аэрапорту "Менск-2" і разглядалі па шляху беларускую рэкляму на бігбордах, пасьмяяліся ды зрабілі такі гэг. Гэта жарт, які ня варты працяглага абмеркаваньня. Да нашай творчасьці гэта ня мае аніякага дачыненьня. Цяпер мы працуем у іншым кірунку і запісваем новы альбом, які хутка пачуеце", – так прадставіў новы твор наведнікам "Тузіна Гітоў" лідэр каманды Сяргей Міхалок.
Ляпіс Трубяцкой"Засадзіў з гарла чарніл, даў у вока роднай жонцы, на мяжы я, б…, служыў, бараніў вас ад японцаў", – сьпявае ў сваёй новай песеньцы "Ляпіс Трубяцкой". Асноўную вакальную партыю ў ёй выканаў ня лідэр гурта Сяргей Міхалок, а другі вакаліст Павал Булатнікаў, які актыўна карыстаецца беларускай мовай на канцэртах "Ляпісаў".
Музыканты адкрыта сьмяюцца з сацыяльнай рэкламы і заклікаў купляць беларускае, але прадусар гурта Яўген Калмыкоў заўпэўнівае – яны самі набываюць якасны беларускі прадукт. Сваю песьню "Ляпісы" прымеркавалі да першага фэстывалю беларускамоўнай рэкламы Adnak!, які прайшоў гэтым летам.
Выглядае, што ўдзельнікі каманды не ўспрымаюць "Купляй беларускае" ўсур’ёз, на канцэртах граць яе не зьбіраюцца, як і ўключаць у свае альбомы. "Гэта аднаразовая акцыя, аповед пра нашы маленькія інтымныя гісторыі, якія наўрад ці зразумеюць астатнія нашы слухачы на постсавецкай прасторы. Гэта песьня-анэкдот выключна для беларускага слухача", – так прадставіў новы твор наведнікам "Тузіна Гітоў" прадусар каманды Яўген Калмыкоў. Ён пагаджаецца з тым, што песьня выйшла трохі агрэсыўнай, але просіць не разглядаць яе ў агульным кантэксьце творчасьці каманды, а слухаць яе, як асобна падрыхтаваны нумар.
"Гэта жартаўлівы нумар, які мы прыдумалі, калі ехалі з аэрапорту "Менск-2" і разглядалі па шляху беларускую рэкляму на бігбордах, пасьмяяліся ды зрабілі такі гэг. Гэта жарт, які ня варты працяглага абмеркаваньня. Да нашай творчасьці гэта ня мае аніякага дачыненьня. Цяпер мы працуем у іншым кірунку і запісваем новы альбом, які хутка пачуеце", – кажа Сяргей Міхалок.
Да песьні было зьнятае і відэа, падкрэсьлена аматарскае. Яго зрабіў студэнт Аляксандар Галушка, які цягам сутак езьдзіў па праспэктах беларускай сталіцы і ваколіцах гораду.
MP3-прэм’ера песьні "Купляй беларускае" – на "Тузіне Гітоў"!
Тока без обид! При всем моем уважении к творчеству группы "Ляпис Трубецкой" .... ребят мелодика блин в песнях пошла однотипная ! На "Котика" что ль смахивает....... видео ничего себе Саня снял молодца, текст песни хорош....
Комментарии
Молодца но .......
Тока без обид! При всем моем уважении к творчеству группы "Ляпис Трубецкой" .... ребят мелодика блин в песнях пошла однотипная ! На "Котика" что ль смахивает....... видео ничего себе Саня снял молодца, текст песни хорош....