О проекте

"Петля Пристрастия" прэзентавалі альбом "Всем доволен" (+фота/+відэа)

 

4-га лютага ў сталічным "Рэактары" гурт "Петля Пристрастия" прэзентаваў сваю дэбютную плыту "Всем доволен". Выступ непасрэдна "Петли Пристрастия" распачаўся прыкладна праз гадзіну пасля пачатку канцэрта: першай на сцэне з'явілася каманда, якая крыху прытаміла прысутных гадзінным сёрф-рокам у стылі 60-х.

Гурт The Silicon, разгадаць назву якога мы спрабавалі цягам усяго выступу, створаны гітарыстам "Петли Пристрастия" Змітром Паплаўскім. Адзін з варыянтаў адказу на гэты рэбус нам падказалі сябры музыкантаў: The Silicon у перакладзе з ангельскай гучыць як "крамень".

"Мы не спяваем, але нашыя гітары кажуць усё без словаў," – кажа са сцэны Зміцер Паплаўскі, і трыа музыкантаў, шалёна перабіраючы струны, працягвае "грызці" крамень сёрф-року.

Невялічкая паўза паміж выступамі і вось яны – новыя героі: аўтар песень і лідэр гурта "Петля Пристрастия" Ілля Чарапко-Самахвалаў, нязменны бас-гітарыст Цімафей Савіцкі (з якім калісьці Ілля і стварыў гурт), бубначом на дадзены момант з'яўляецца Лёша Тарасевіч (які да таго ж бярэ ўдзел у гурце "Аддис Абеба"), гітарысты Іван Селішчаў і Зміцер Паплаўскі (The Silicon).

Ілля Чарапко каротка павітаўся і распачаў імпрэзу – "Петля Пристрастия" "ўдарыла" па акордах і публіка, якая з большага займала ўвесь танцпол, прынялася скакаць пад рытмы любімых песень.

Бас-гітарыст гурта The Toobes, які цягам усяго канцэрту танчыў і спяваў ля сцэны, распачаў хвалю стэйдждайвінгу, які музыканты "Петли" ўжо не змаглі спыніць да фінальнай песні. Адзін за адным фанаты ўздымаліся на сцэну, таўкліся па гітарных прымочках і кабелях, чым моцна злавалі гукарэжысёра, і адтуль падалі на узнятыя ўгару рукі натоўпу на танцполе.

Праект "Петля Пристрастия" – гэта вельмі сур'ёзны погляд на свет. Гурт цікавы не толькі дзякуючы лютым гітарным рыфам, зменлівым мелодыям і рытмам і свежым аранжыроўкам, але, перш за ўсё унікальнымі тэкстамі. У дадатак – брутальны і надрыўны вакал Іллі Чарапко і шалёныя танцы. І ўсё гэта вытрымана ў межах жанру, які самі музыканты вызначаюць як індзі-рок.

Моцным адрозненнем каманды ад шматлікіх іншых прадстаўнікоў гэтага стылю з'яўляецца мінорны, нават дэпрэсіўны настрой, а таксама тэматыка безвыходнасці і жыццёвай неўладкаванасці, якую яны кранаюць у сваёй лірыцы. Мы вырашылі даведацца, наколькі шмат агульнага ў Іллі Чарапко з героем ягоных песень:

Ілля Чарапко: "Мяне часта пытаюць, адкуль я бяру тэматыку для сваіх песень. Адказваю – паўсюль!!! У тым ліку і са смецця ў галаве. І з уласнага жыцця хапае, як у кожнага нармальнага чалавека".

Зрэшты, выканана было практычна ўсё, чаго і чакалі фанаты ад гурта. Быў добры кантакт з залай, даволі поўная і доўгая праграма, якая шмат каму здалася кароткай – як і належыць. На развітанне хлопцы выканалі на біс "Дышать и смотреть".

Можна назваць шмат крытэраў, каб ацаніць канцэрт "Петли Пристрастия". Ці варта прыходзіць на наступныя выступы гурта? Так! Нават калі для гэтага вам давядзецца павандраваць па заснежаных завулках Масквы, Піцера і іншых расійскіх гарадоў, куды ў хуткім часе гурт накіроўвацца з канцэртамі.

Фотарэпартаж цалкам глядзіце тут.

Тэкст: "Еўрарадыё"
Фота і відэа: Tarantino


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net