О проекте

Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў кліп да дня нараджэння Генадзя Бураўкіна (+відэа)

 

У інтэрнэт выкладзены першы афіцыйны кліп Змітра Вайцюшкевіча на песню "Мама" з апошняга альбома "Варанок". Гэтую працу спявак прысвяціў аўтару тэкстаў альбома, знакамітаму беларускаму паэту і грамадскаму дзеячу Генадзю Бураўкіну, якому сёння (28 жніўня) споўнілася б 78 гадоў.

Трэк "Мама" на думку Вайцюшкевіча – тое, чаго вельмі не хапала беларускай песні. Генадзь Мікалаевіч вельмі дакладна і шчыра перадаў пачуцці ды перажыванні кожнага сына ці дачкі.

"Калі ты папросіш сто чалавек, каб назвалі якую-небудзь песню пра маму, хутчэй за ўсё, ніхто нічога не ўзгадае, – разважае спявак. – Цікава, што калі мастак малюе маму, то ён мастак, а калі спявак піша песню пра маму, то ён падлюка, ці жадае грошай хутка зарабіць. Я лічу, што пра маму трэба спяваць, а там – час пакажа… бо мама сёння ёсць, а заўтра раз – і няма".

Таму музыка і рызыкнуў "паверыць у відэа, якое мусіць быць хоць адно ў жыцці, каб было што людзям паказаць" менавіта з гэтай песняй. Рэжысёрам дэбютнага кліпа выступіў Расціслаў Смольскі.

"Мне ўвогуле цікавая такая праца, – дзеліцца пасля здымкаў уражаннямі Зміцер. – Таму што табе ставяць задачу. Звычайна я сам сабе задачы ставіў і па музыцы, і па вобразах. А тут ёсць рэжысёр, які цябе ўспрымае і бачыць па-свойму, нават калі табе гэтае бачанне можа не падабацца. Я спадзяюся, што атрымаецца нармальна, не кісла".

Генадзь Бураўкін памёр 30 траўня 2014 года. Апошнія месяцы жыцця ён змагаўся з анкалагічным захворваннем.

Тэкст: Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё".


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

добры кліп на добрую песню

+1
0
-1

Песня найцудоўнейшая, і кліп яе не сапсаваў, а гэта самае галоўнае. Усё паказана хоць і даволі стандартнымі вобразамі, але неяк тонка і няпошла. І Зміцер здорава ў кадры выглядае, хочацца за ім назіраць, камера яго любіць

 

Согласен с предыдущим

+1
0
-1

Согласен с предыдущим оратором: всё чётко и без замечаний

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net