Для відэа музыкі абралі 5 трэкаў са свайго дэбютнага альбома ды аздобілі іх міні-інтэрв’ю. "Гэта наш дэбют у працы над handmade-відэа", – распавядае фронтмэн гурта Раман Сухоцкі.
– Мы выбралі некалькі песень з альбома і вырашылі іх прадставіць у тым выглядзе, як яны гучаць жыўцом на канцэртах, – працягвае ён. – Гэтае відэа мы разбавілі нашымі меркаваннямі пра музыку – гэткі дадатковы акт самавыяўлення! Каб гэта выглядала нібыта такі фільм.
Цяпер Avias занятыя працай над "вельмі цікавым акустычным праектам", падрабязнасці пра які музыкі пакуль не распавядаюць, і які прадставяць увосень. Акрамя гэтага, на пачатку восені Avias парадуюць сваіх фанатаў новым сінглам.
"Гэта песня, якую мы вырашылі не ўключаць у альбом. Але не таму, што яна не ўпісвалася ў пласцінку – наадварот! Але мы вырашылі прыберагчы яе для асобнага выдання".
"Колеры-Live" можна паглядзець на YouTube. Нагадаем, у траўні гурт Avias выдаў свой дэбютны альбом "Колеры". Набыць дыск можна праз мэйл aviasband@gmail.com.
Тэкст: Міра Шульц, "Еўрарадыё"
Комментарии
Нравится подход
Нравится подход к промо. До выхода альбома было превью альбома, видеохроника и сингл. Теперь вот концертный фильм. Надо крутить дальше. И сольный концерт осенью с какой-нибудь идейной фишкой.
Единственное, публикуя видео в первую очередь надо думать не о цифрах на счетчике, а о количестве людей, которые его увидят. Необходимость "дополнительного клика" для просмотра видео на Ютуб неминуемо приведет к потере куска потенциальной аудитории.