О проекте

Avias рыхтуюць кантрастны альбом (+відэа)

 

Гурт Avias працуе над дэбютным альбомам. Разглядзець кантрасты будучай плыткі музыкі прапануюць на прыкладзе новай песні "Маўклівы горад". Ідэя відэа належыць гітарысту гурта Змітру Ярмола – цёмны пакой і ёлачныя гірлянды выдатна ілюструюць акустычнае гучанне песні, лічаць музыкі.

"Па-першае, гэтая песня нас некалькі з іншага боку раскрывае, у адрозненне ад таго, чаго ад нас звычайна чакаюць, – тлумачыць фронтмэн гурта Раман Сухоцкі. – І сама песня, і тая версія, у якой мы яе выканалі, раскрывае гурт з іншага боку. І мы сапраўды хацелі паказаць, што мы можам і проста на акустычных гітарах зрабіць прыгожую песню. А не толькі спрабаваць "узяць" гледача драйвовымі рыфамі".

На будучым альбоме гурта, хутчэй за ўсё, больш не будзе песень у такім жа настроі, кажуць музыкі. Але выказваюць спадзеў, што "будуць часцей эксперыментаваць з такімі штукамі".

"З любымі кайфовымі штукамі трэба эксперыментаваць, – смяецца Раман Сухоцкі. – Я не маю на ўвазе гучанне, лайтовае ці больш цяжкае, ці агульны настрой песень. Галоўнае, каб было бачна, што гэта "заходзіць"! Нас гэта радуе! Зараз паглядзім, наколькі гэта будзе радаваць іншых".

Нагадаем, што цяпер Avias працуюць над дэбютным альбомам. Плануецца, што ў пласцінку ўвойдуць 10-12 кампазіцый. Рэліз запланаваны на вясну 2014 года.

"Будзе шэраг песень падобных па гучанні і падачы. Будуць і песні, якія адрозніваюцца і па стылістыцы, і па падыходзе да іх, як, напрыклад, песня "Маўклівы горад", – анансуе будучую пласцінку Раман. – Мне падаецца, што кантрастнасць – гэта добрая праява. Бо нейкая агульная канцэпцыя, якая б тычылася ўсяго альбома, у нас ёсць, бадай, толькі ў лірыцы".

Паслухаць новыя песні гурта можна будзе падчас канцэрта "Моладзь супраць СНІДу", які адбудзецца 1-га снежня ў "Рэпабліку", а 6-га снежня Avias разагрэюць гурт "7 раса" у клубе "Піраты".

Тэкст: Міра Шульц, "Еўрарадыё"

Avias

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Удивили...

+1
0
-1

не до основания, но тем не менее. Так случилось, что в этом году мне довелось видеть/слышать этот коллектив неоднократно. За исключением одного явления (и то относительно... ммм... не такого удачного, как обычно, но, как оказалось, решающего), в остальные разы был приятно впечатлен их творчеством. Сей клип не исключение.

 

Эстетичненько

+1
0
-1

Сложно судить по подобным "акустическим" наброскам, но в группе, кажется, что-то меняется в более современную, более интересную сторону и это вполне может привести к положительным результатам.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net