Мінскі гурт Avias парадаваў прыхільнікаў канцэртным прэв'ю свайго будучага альбома, рэліз якога мае адбыцца ў красавіку. Увесь трэк-ліст пласцінкі прагучаў на эксклюзіўным выступе гурта ў сталічным клубе TNT.
Будучы альбом стане для Avias дэбютным, яго назва пакуль трымаецца ў сакрэце.
"Мне падаецца, мы сталі больш свядома падыходзіць да стварэння песень, – распавядае пра альбом лідар гурта Раман Сухоцкі. – То бок, па сутнасці, гэта той жа беларускамоўны рок, з якога мы пачыналі, але мы пачалі больш эксперыментаваць з розным гукам і сталі больш дарослымі... Калі браць лірыку альбома, то гэта ўнутраныя пошукі звычайнага чалавека ў пытаннях кахання, сэнсу светаўтварэння... карацей, дастаткова стандартна!)"
Рэліз пласцінкі плануецца на бліжэйшую вясну і на дысках, і для вольнага доступу ў інтэрнэце.
Больш відэа на сайце "Еўрарадыё"
Тэкст, фота, відэа: "Еўрарадыё"