Внештатный эксперт Илья Малиновский о дебютном альбоме Avias: "Можа, гэта і не самы камерцыйна паспяховы варыянт для нашай краіны, але ён сапраўды качае і ні на хвіліну не падаецца штучным".
Дэбютны альбом мінскага гурта Avias "Колеры" – складанка песень, напісаных за ўсе тры гады існавання, кажуць самі музыкі, але пры гэтым гучанне новага дыска заўважна не падобнае да выдадзенага восенню 2012 года ЕР "Смецце". Музыка гурта значна палягчэла, стала больш мяккай, так бы мовіць, "фарматнай" і зразумелай. Што, безумоўна, станоўча паўплывала і на агульнае ўспрыняцце матэрыялу.
Першыя пяць нумароў "Колераў" б’юць у яблычак: простыя, але якасныя аранжыроўкі, ціск драйву без перабольшванняў і напружвання, мелодыі, што ўбіваюцца ў галаву, ды абсалютна нетрывіяльныя тэксты, няхай і з дэпрэсіўнай афарбоўкай.
Але трэк "НЛА" нечакана спыняе пераможнае шэсце Avias. Сама песня вельмі папсовая, асабліва на фоне папярэдніх кампазіцый. Яна разрывае, падавалася, ужо замацаванае ўражанне ад гурта. Трэк больш пасуе гурту Open Space ці, калі такое магчыма, адроджанаму і раптоўна беларускамоўнаму "Нео".
Наступная нумарная песня "Абяцанае" акурат вяртае да гучання "старога" Avias і працягвае ламаць яшчэ нядаўняе пазітыўнае ўспрыняцце. Астатнія чатыры кампазіцыі "Колераў" так і не аднаўляюць першапачатковага захаплення ды павагі. Вінаватая ў гэтым расстаноўка песень ці сапраўды другая палова альбома моцна прайграе першай, складана сказаць. Але ў выніку застаецца адчуванне нейкай няскончанасці, недапрацаванасці і нават крыўды, што спадзяванні так нечакана не спраўдзіліся.
Тым не менш, рост музыкаў адбываецца ў патрэбным кірунку. Можа, гэта і не самы камерцыйна паспяховы варыянт для нашай краіны, але ён сапраўды качае і ні на хвіліну не падаецца штучным.
Оценка: 7 из 10
Послушать альбом и прочитать рецензии "штатных" экспертов вы можете здесь.
Источник публикации – "Еврорадио".
Об авторе:
Журналист и в душе музыкант. Родился в 1983 году в г.София, Республика Болгария (так случайно получилось!). С четырёх лет изучал музыку в минских дворах. Не без приключений закончил Факультет искусств, специальность журналистика Института современных знаний. С 2002 года работал радио-ведущим на станциях "Мир", "Минск", "Мелодии Века", последние 6 лет работает музыкальным корреспондентом на "Еврорадио". В настоящее время пытается петь в группе, которая выступает под разными названиями.