О проекте

Пасьмяротны альбом Яўгена Канавалава (+спампаваць)

 

Першы пасьмяротны альбом гітарыста Яўгена Канавалава, былога ўдзельніка вядомага мінскага рок-н-рольнага калектыву "Алгарытмы", прэзэнтаваны на сеціўным лэйбле h-a-z-e.org. Ён складаецца з запісаў, якія музыка зрабіў у апошнія гады жыцьця.

Назоў альбома "The Way" – досыць умоўны. Справа ў тым, што Яўген, вярнуўшыся напрыканцы 90-ых да музыкі пасьля 20-гадовага перапынку, пачаў актыўна займацца хатнім гуказапісам. Атрыманыя рэчы ён дарыў сябрам, пазначаючы на cd-r толькі свае ініцыялы. Прычым, зьмест тых дыскаў розьніўся. Для кожнага слухача Яўген падбіраў нейкі адмысловы плэйліст.

Вось, як вытворчасьць альбомаў апісваў сам аўтар: "Магнітафон, а пасьля – кампутар далі магчымасьць сыграць усё самому, не выходзячы з хаты: надзеў навушнікі ды грай – запіс з накладаньнем партыяў. Ні табе нотаў, ні рэпэтыцыяў, ні спрэчак, ні прыяцеляў… і добра, і кепска. Прыйшлі думкі, сыграў – і хутка зрабілася п’еска. Так склаліся падарункі сваякам ды сябрам: альбомы на CD. Зь перазапісам стужак на CD напачатку дапамагаў Лявон Нарушэвіч."

Такім чынам, дыск з вэнзэлем Е.К. патрапіў колісь і да Лявона Нарушэвіча, лідэра групы "Князь Мышкін". Кампазыцыі з тае кружэлкі й сфармавалі асноўны зьмест рэлізу "The Way". Побач зь вельмі асабістымі інтэрпрэтацыямі "бітлоў", Эльлінгтана, Кальмана суседнічаюць цалкам аўтарскія творы Канавалава.

У імправізацыі, грунтуючыся на ўлюбёных блюзавых гармоніях ды хадах зь лёгкім дамешкам псыхадэліі, Яўген часам даходзіць да межаў фры-джазу. Прытым ствараецца ўражаньне, што ўсё запісвалася недзе ў глыбіні 60-тых – 70-ых. Дух часу захаваны цалкам, не кажучы пра пэрсанальную дабрыню, цеплыню й тонкасьць Яўгена. Яго асоба, думкі, ідэі, пасылы захаваліся ў гуку. Лірычнасьць тут суадносіцца з трансцэндэнтнасьцю. Як казаў сам гітарыста, галоўнае ў музыцы – ня тэхніка, ня якасьць, а думка.

Знаёмы з Канавалавым яшчэ з канца 60-ых, кампазытар Уладзімер Кандрусевіч кажа: "У Яўгена быў унікальны спосаб музычнага мысьленьня. Як і Чэслаў Немэн, ён адышоў ад канцэртовае дзейнасьці й пачаў займацца музыкай, якая падабалася больш яму й менш публіцы. Яўген у тым жа духу працаваў. У гэтых хатніх альбомах ён выплюхнуў сваю невыдаткаваную энэргію".

Былы ўдзельнік залатога складу "Песьняроў" гітарыст Уладзімер Ткачэнка зазначае: "У гуку перадаецца характар чалавека. Буйная прыгожая вібрацыя кажа пра спакойны, добры характар Яўгена". "У гэтых запісах – увесь ён," – дадае сябар музыкі, калекцыянэр джазу Міхал Шэйко.

Дадамо, што на вокладцы альбома "The Way" зьмешчаны фотаздымак Яўгена Канавалава, ён быў аматарам аптычных экспэрымэнтаў. Калі прыгледзецца, то можна ўбачыць, што гэта кропля падае ў ваду, утвараючы пырскі. Так і аўтар у красавіку гэтага году зьліўся зь вечнасьцю. Нечакана й назаўсёды.

Спампаваць альбом – "http://h-a-z-e.org/archives/492
Мэмарыяльная старонка Я.Канавалава – myspace.com/evgenkonovalov


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net