Гурт N.R.M. прэзентаваў у Інтэрнэце кліп на песню "Прамень" з будучага новага альбома. Відэа было знятае разам з вядомым польскім мастаком Паўлам Альтхамерам і з’яўляецца часткай праекта, фіналам якога будзе супольны канцэрт N.R.M. з нямецкім і польскім гуртамі першага эшалону ў Мінску. Падрабязнасці апошніх падзей сайту Experty.by распавёў гітарыст і вакаліст N.R.M. Піт Паўлаў.
N.R.M. пазнаёміліся з Паўлам Альтхамерам падчас яго прыватнага візіта ў Мінск мінулым летам. Тады ж нарадзілася ідэя і пачалася рэалізацыя праекта, маштаб якога вызначаўся паступова.
– Ён прыехаў проста паглядзець на Мінск і Беларусь. Мы пазнаёміліся праз сяброў і адразу з'явілася зацікаўленасць зрабіць нешта разам. Прычым гэты кліп – яшчэ не фінал праекта. Фіналам будзе супольны канцэрт N.R.M. з нямецкім і польскім гуртамі першага эшалону ў Мінску, а па выніках усяго гэтага будзе зняты дакументальны фільм, які будзе прэзентаваны ў Берліне.
Песня напісаная на замову Паўла Альтхамера адмыслова пад гэты праект. Ён пачуў, як Піт Паўлаў спявае The Beatles "Here Comes The Sun" і папрасіў напісаць аналагічную – пра чаканне на сонца. Пра гэта распавядае і кліп, у якім акрамя N.R.M. зняліся сын Піта Паўлава Ян-Вінцэнт, вядомы мастак Уладзімір Цэслер, фолк-спявачка Наста Някрасава і шмат іншых людзей, якія ходзяць па вуліцах Мінска і іншых гарадоў.
– Пры канцы зімы кожны чалавек пачынае фізіялагічна адучваць жаданне вясны і сонца. Каб ужо настала вясна. Пра гэта песня і кліп. А метафарай з’яўляюцца людзі ў залатых камбінезонах. У першы раз мы выкарысталі іх у Навагрудку – мы выйшлі ў іх з Янам-Вінцэнтам, хадзілі па горадзе і ўсе дзяўчыны, нават якія з хлопцамі, былі гатовыя кінуць іх і паехаць з намі на край зямлі.
Між тым запісана ўжо палова песень да новага альбома N.R.M., які мае працоўную назву "Д.П.Б.Ч.". Гэта будзе першы дыск гурта без Лявона Вольскага.
– Песні мы запісваем на розных студыях, а міксаванне і мастэрынг я раблю сам. Саўндпрадусаванне мы робім з нашым сябрам Глебам Галушкам. Пяць песень ужо цалкам гатовыя. Яшчэ сем запланаваныя, адрэпетаваныя, але можа толькі пяць з іх будуць на альбоме. Калі выйдзе – пакуль не ведаю. Галоўнае, што ёсць песні. А запісаць мы і чатыры за дзень можам.
Комментарии
Ой, а че со звуком
Ой, а че со звуком (бас-гитара)... Защита от пиратства? :)
А я вообще не понимаю предмет
А я вообще не понимаю предмет разговора. Люди, ну вот честно - неужели кому-то вообще может быть интересен такой шлак, как NRM?
А, че, неплохо.
Гранжик такой. Гармония интересная. Петь учатся потиху. Но, шлейф прошлых заслуг и неудач еще долго будет преследовать группу.
Можно ли назвать музыкой то,
Можно ли назвать музыкой то, что записывается в тепмах "по 4 песни в день"? Или это "стахановский бум патологоанатомов"?