О проекте

Віктар Сямашка й Кумпанія запісалі экалягічны альбом (+слухаць)

 

Інтэрнацыянальны нэт-лэйбал Вlack Square ("Чорны Квадрат") апублікаваў новы альбом духавіка-імправізатара Віктара Сямашкі. Рэліз атрымаў назоў "Біятоп" і зьмяшчае 5 твораў. Усе кампазыцыі былі створаныя цалкам спантанным чынам падчас выступу ў менскай антыкавярні "Дом Фішара".

Кумпанію Віктару (духавыя, пэркусія) тады склалі Эрык Арлоў Шымкус (кантрабас), Максім Іўкін (вакал) і Раман Яраш (вялікі барабан). Падчас граньня не выкарыстоўвалася ніякіх загатовак альбо фанаграмаў. Акром жывых інструмэнтаў, ужываліся некаторыя гукавыя апрацоўкі. Таксама запіс, зроблены падчас канцэрту, прайшоў лёгкую рэдактуру, каб адпавядаць фармату альбома.

Вокладка аздобленая рознымі жывапіснымі выявамі адна й таго ж возера. Верагодна, яно знаходзіцца недзе на Віцебшчыне. Аўтар малюнкаў – Віктар Сямашка-старэйшы. Датаваць працы варта, хутчэй за ўсё, 1970-мі гг. На думку аўтараў, назоў "Біятоп" цалкам адпавядае экалягічнаму, прыроднаму характару атрыманае музыкі. Згодна зь "Вікіпэдыяй", біятоп – гэта участак тэрыторыі з аднароднымі ўмовамі асяродзьдзя, які ўключае паветра, глебу і ваду.


Азнаёміцца зь "Біятопам" можна на сайце лэйбла Вlack Square. Фізычную вэрсію альбома з адмысловым дызайнам можна набыць у кнігарні "логвінаЎ". Бліжэйшы буйны выступ Віктара Сямашкі адбудзецца 25 красавіка ў крэатыўным клястэры МЕ100.


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Хорошая музыка. Немного не

+1
0
-1

Хорошая музыка. Немного не массовая, но зато не примитивная - поэтому приятно слушается.

 

последние материалы по этому артисту (артистам)

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net