О проекте

ili-ili напісалі "list" блізкім, Bоsaesonca – канцэптуальны "Залаты альбом" (+фота)

 

У межах праекта "Жывы Тузін" гурт ili-ili прэзентаваў сваю свежаствораную беларускамоўную праграму, а BosaeSonca – свой першы паўнавартасны альбом "Залаты".

"Я сёння ехаў у машыне і слухаў радыё. А там кажуць, што зараз будзе беларускі гурт. А яны па-англійску спяваюць. Напэўна, прыгожа, але я не разумею, пра што яны пяюць. Дык мне, што Шакіра пяе, што наш беларускі гурт… Ан вус контрол, бадзін ін соўл. Усё", – абураецца ўдзельнік ili-ili Зміцер Есяневіч. І дадае, што хоча, каб песні з новай беларускамоўнай праграмы гурта "list" гучалі па радыё.

Дарэчы, "list" ствараўся ў Францыі, дзе ўдзельнікі гурта і акцёры Купалаўскага тэатра гастралявалі. У параўнанні са свежаспечаным дэбютнікам каманды, "Past Perfect", беларускамоўны "list" атрымаўся больш жывым і зразумелым.

"Па сэнсе ўсё проста. Песні дыктуюць свой настрой, – распавядае музыка ili-ili Міхаіл Зуй. – Можна сказаць, што творы з "Past Perfect" – яны пра мінулае, пра стан, калі ты знаходзішся адзін, на самоце. А гэтыя песні – гэта калі ты недзе, а твае блізкія тут. У гэтай струне шмат песень прыдумалася. І, нарэшце, у нас з’явіліся вясёлыя песні".

Дэбютаваў "list" ад ili-ili у межах праекту "Жывы Тузін". Музыкі плануюць у хуткім часе запісаць беларускамоўную праграму. Праўда, пакуль ім трэба ў яе ўжыцца, уіграцца, увайсці і зрасціся, каб усё гучала гэтак жа натуральна, як гэта атрымалася ў каманды з моцным дэбютнікам "Past Perfect".

Яшчэ аднымі героямі чарговага "Жывога Тузіна" сталі BosaeSonca. Музыкі, якія нячаста радуюць сваіх прыхільнікаў канцэртамі ў тым ліку і "з-за ўласнай сціпласці", нарэшце прэзентавалі свой першы паўнафарматны "Залаты альбом".

"Хацелася паказаць на гэтым альбоме тое лепшае, што за апошнія гады BosaeSonca напрацавала ў гэтым складзе, – распавядае са сцэны фронтмэн Алесь Кот-Зайцаў. – Да таго ж, хацелася зрабіць пласцінку не кшталту "Тhe best", а ўсё ж такі канцэптуальную, склееную, добра скампанаваную. Так яно і атрымалася".

Музыкі не перастаюць эксперыментаваць – частка песень з новага альбома выкананая пры дапамозе струннага трыа. Алесь Кот-Зайцаў паабяцаў публіцы, што неўзабаве гурт запіша "анплагтавы" альбом.

"Мне запомнілася энергія, якая ад іх зыходзіць, атмасфера, пасыл, які словамі немагчыма перадаць – усё гэта застанецца з кожным, – дзеліцца ўражаннямі глядачка Аня. – Музыка, можа, і не надта цёплая ў гурта, але ўражанні пасля канцэрту застаюцца самымі цёплымі".

Застаўся задаволены пачутым і пабачаным і паэт Андрэй Хадановіч:

"Я паглядзеў на харошую, беларускую, "залатую" моладзь, на людзей, якія ўмеюць радавацца, суперажываць, падтрымліваць музыкаў, нават калі яны крышачку лажаюць, але робяць гэта шчыра і старанна. Віншую заслужаных хэдлайнераў сённяшняй вечарыны BosaeSonca і з прэзентацыяй, і з самім дыскам, і гурт ili-ili, які таксама не сапсаваў сёння свята".

Наступны канцэрт з серыі "Жывы тузін" адбудзецца праз месяц. У ім возьмуць удзел гурты Re1ikt і "Голая манашка".

Тэкст: Маша Калеснікава, "Еўрарадыё"
Фота: "Еўрарадыё"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Блестящее желтое золото

+1
0
-1

"Золотой альбом" настолько умилил бы музыкантов во всем мире, что его бы даже "оценили"... Скромно, чуваки, и гордо... various kinds оf smile))))

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net