Праект Shuma прадставіў у Інтэрнэце міні-альбом "Золак", які змяшчае 6 цалкам новых твораў. Гэта спроба перакласці старажытныя песні на сучасную мову – мову электроннай музыкі і гукавых вынаходніцтваў.
"Мы хочам, каб традыцыйная беларуская культура жыла ў сучасным моманце", – распавядае "Еўрарадыё" лідарка гурта "Shuma" Руся. Для нагляднасці яна спявае радок з песні "Ой, еду я дарогаю" класічным "народным" вакалам, а пасля "па-шумаўскі" – з вялікай колькасцю паветра ў голасе, мякка, пяшчотна і сексуальна. "Мы бярэм бабуліны спевы, не змяняючы мелодыю, не змяняючы дыялектаў, проста спяваем іх у іншай манеры", – тлумачыць Руся.
Яшчэ адна задача, якую вырашылі музыкі Shuma – "нанізалі" архаіку на сучасны і (важна!) непапсовы электронны біт. Непапсовы – гэта, па азначэнні Русі, такі як у Flying Lotus, Amon Tobin, Bjork, Robot Koch.
"Калі мы толькі ўзяліся за працу над альбомам, мы думалі, ой, ну што там складанага? Бярэш любую песню, накідваеш туды нейкіх ламаных біткоў, тут падкруціш, там задабстэпіш, і ўсё зашыбісь атрымаецца. А насамрэч – не, – скардзіцца на цяжкасці музычнага эксперымента спявачка. – Аказалася, вельмі цяжка зрабіць прыемны і гарманічны матэрыял, заснаваны на сучаснай электроннай музыцы з песнямі, якія спяваліся па зусім іншых канонах. Даволі лёгка пераносіць аўтэнтыку ў блюз, рок і поп, а вось у электроніку, ды такую, пад якую было б і прыемна патанчыць, і паслухаць, і фонам пусціць – вельмі цяжка. Я нават не магу апісаць, колькі матэрыялу пайшло проста ў сметніцу".
Паслухаць і спампаваць альбом можна на сайтах www.shuma.by і "Еўрарадыё".
Текст: "Еўрарадыё"
Комментарии
Прослушал альбом очень
Прослушал альбом очень понравился. Прочитал, что вокалистка Руся, и всё стало на свои места. В общем, удачные записи, приятный мягкий вокал, хороший электрончик. Музыка что надо. Вообще белорусский фолк должен быть интересен мировому слушателю, а с учётом его смешения с электронной музыкой - особенно. Желаю группе продолжать делать то, что они делают. Вообще это первое из хорошего, что я прослушал в этом году... а прошло уже почти два месяца.