О проекте

Выйшаў супольны дыск капэлы Paparać і парафіяльнага хору Fiat (+песня)

 

Убачыў свет дыск "Калядны куфэрак" – плён супольнай працы парафіяльнага хору Fiat Мёрскага касцёлу пад кіраўніцтвам Анджэлы Кіпрушавай і капэлы Paparać (былы гурт Pete Paff). Асаблівасцю праекту з’яўляецца ўдзел у ім адначасова вядомага рок-музыкі Піта Паўлава і традыцыйнага народнага хору, а таксама ксяндза Крыштафа Міянкіны, які выступіў ня толькі ў якасці патрону праекту, але і выканаў адну з песень.

Дыск змяшчае традыцыйныя калядныя песні, так званыя "калядкі". Нягледзячы на тое, што ўсе яны рэлігійнага зместу, гэта песні пабытовыя і ўжываюцца ў звычайным жыцці.

– Выглядала так, што нас запрасілі як экспэртаў. Але на самой справе у гэтым абмене мы атрымалі болей, чым яны, – кажа Піт Паўлаў. – Я ня вельмі рэлігійны чалавек, але належу да праваслаўнай канфэсіі. Гэта, аднак, не перашкодзіла вельмі хутка пабудаваць канструктыўныя прафесійныя і цёплыя таварыскія стасункі з усімі ўдзельнікамі хору.

17 песень былі запісаны за два дні непасрэдна ў касцёле. Асноўная музычная сіла праекту – Анджэла Кіпрушава, арганістка і дырыжор хору. Таксама ў запісу дыску ўдзельнічалі арганіст Дзмітрый Гарэлаў і скрыпачкі Валянціна Казакевіч і Марыя Кашкур. Капэла Paparać брала ўдзел у сямі творах, а партыі бас-гітары выканаў Глеб Галушка, прадусар апошняга альбому N.R.M. "Д.П.Б.Ч.".

Набыць дыск можна праз интэрнэт-краму Imbryk.by.

Тэкст: Ultra-Music


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Минимум комментария

+1
0
-1

Хорошо, на самом деле. Но сколько можно перепевать одно и то же? Уже все так наши выставочные "вечные" хиты замылились, что искренне восторгаться новыми подходами все труднее.

 

Хорошая, приятная,

+1
0
-1

Хорошая, приятная, интересная, мягкая, даже хитовая песня. Думаю, что альбом совсем не такой, к сожалению

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net