Новы міньён ад мінскага гранжавага гурта Avias складаецца з пяці розных па настроі ўрыукаў вакальна-інструментальнага шуму, аб’яднаных канцэпцыяй безвыходнасці і прысвечаных марнасці гэтага свету.
"Ды ўсё жыццё – смецце!" – кажуць музыкі. – Музыка, літаратура, кіно – усё ўжо смецце". І дадаюць свайго "Смецця" у гэтую "вялікую-вялікую сметніцу". І распавядаюць "эзатэрычную легенду" пра тое, як смецце нас звязвае з продкамі:
"Ёсць такая легенда, што раней смецце было сімвалам сувязі з тым светам, з душамі памерлых. Ёсць шмат традыцый, дзе, калі чалавек помер, то з хаты, дзе ён памёр, нельга выносіць смецце… бо гэта можа пацягнуць, напрыклад, смерці яшчэ якіх людзей. То бок смецце было такім сімвалам таго свету…"
Канцэртная рэзентацыя міні-альбома "Смецце" ад гурта Avias адбудзецца ў сталічным клубе Re:Public 9 верасня. Уваход вольны!
Спампаваць ці паслухаць на сайце "Еўрарадыё".
Тэкст: "Еўрарадыё"
Комментарии
и хотелось бы что-то хоршее
и хотелось бы что-то хоршее сказать, но не нашёл ни чего хорошего
музыка получше текстов будет
музыка получше текстов будет
Не зразумеў. Трэба яшчэ раз
Не зразумеў. Трэба яшчэ раз паслухаць
Пры больш углублённым
Пры больш углублённым праслухоўванні аказалася, што гэта неблагі гранж