На лэйбле Foundamental.net сёньня выйшаў альбом імправізацыйнага дуэту Віктара Сямашкі й Эрыка Арлова-Шымкуса. Імем для рэлізу стаў дыялектны выраз з Лагойшчыны "Шэтар ды Пэтар" (тое самае, што й "шум-гам"). Матэрыял запісаўся ў менскім арт-буфеце NewTon у ліпені 2012 году.
Гучаньне альбома напаўакустычнае-напаўэлектроннае: задзейнічаныя духавыя інструмэнты, кантрабас, пэркусія, электронныя лупы й кішэнны сынтэзатар Korg Monotrone. У стылістыцы адчуваюцца элемэнты барока, эмбіэнту, джазу рознага кшталту. Кампазыцыі ствараліся ў працэсе граньня ды пры поўнай абстрагаванасьці публікі, якая была занятая гульнёй flixa.
"Мне цяжка знайсьці тлумачэньне, як у нас з Эрыкам атрымалася тое, што атрымалася. Гэта, увогуле, быў першы наш выступ удвох. Варта прызнацца, што мы нічога не рыхтавалі, не рэпетавалі… Але галоўнае, што прысутнічала ўзаемная ўпэўненасьць. Адной сілай намеру можна зьвярнуць горы", – распавёў Віктар Сямашка.
Даведка:
Эрык Арлоў-Шымкус – адзін з самых запатрабаваных айчынных кантрабасістаў. Грае з гуртамі "Князь Мышкін" і Vuraj, ансамблем Classic-Avantgarde, з бардамі Віктарам Шалкевічам і Палінай Рэспублікай.
Віктар Сямашка – сольны выканаўца, духавік. Супрацоўнічае з фармацыямі Mouches a l'orange, "Балцкі Субстрат", з бардамі Андрэем Касьценем і Раманам Ярашам.
Спампаваць альбом можна на сайце лэйбла Foundamental.
Тэкст: прэс-рэліз
Комментарии
музыка сложновато слушается.
музыка сложновато слушается. Я бы даже сказал, что мне непонравилось. Как-то всё скучновато.